Год гістарычнай памяці: Ружаны — спадчына Тышкевічаў
Сёлета споўніцца 385 гадоў, як гарадскому пасёлку Ружаны, вядомаму на ўсю Беларусь і далёка за яе межамі сваім унікальным палацам, было дадзена Магдэбургскае права. А гэта значыць — за аснову арганізацыі жыцця яго грамадзян быў узяты прынцып самакіравання, падтрымкі рамесніцтва і вызвалення мяшчан ад большай часткі феадальных павіннасцей.А давайце ўзгадаем, як усё пачыналася…
Этымалогія назвыУ старажытных гістарычных крыніцах назва мястэчка згадваецца ў розных варыянтах: Ражана, Ражаная, Ражанка, Ружаная і, нарэшце, Ружаны.Ёсць і розныя версіі паходжання гэтага слова.Па адной з іх, назва пайшла ад слова «рог», «ражон» — паселішча на скрыжаванні. Па іншай версіі — ад слова «раджаніца», якое пазначае міфічную істоту, якая ахоўвала род, сям’ю і хатні ачаг.
Некаторыя даследчыкі ліча