Воскресенье, 5 декабря 2021

День: 18.10.2021

Электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна пройдзе 20 кастрычніка

Электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна пройдзе 20 кастрычніка

Новости, Профессия
Непрацуючыя жыхары раёна ў сераду, 20 кастрычніка, змогуць вырашыць праблему з месцам работы. З 10 да 12 гадзін на партале e-vacancy.by пройдзе электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна. Падчас яго патэнцыйныя работнікі маюць магчымасць абмеркаваць з наймальнікамі ўмовы працы. Апошнія ж гатовы адказаць на хвалюючыя пытанні. Ужо вядома, што свае вакансіі на электронным кірмашы прадставяць Пружанская ЦРБ, ААТ «Жураўлінае» і філіял райспажыўтаварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці». Кірмаш пройдзе па гэтай спасылцы.
З 18 па 29 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская акцыя МНС па папярэджанні пажараў «За бяспеку разам»

З 18 па 29 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская акцыя МНС па папярэджанні пажараў «За бяспеку разам»

Новости, Официально, Происшествия
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва і ацэнкі гатоўнасці прыватнага жылля да зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 18 па 29 кастрычніка на тэрыторыі раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў «За бяспеку разам». У гэты перыяд работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях будуць правяраць гатоўнасць пячнога ацяплення і электраправодкі да работы ў напружаным рэжыме эксплуатацыі. Акрамя таго, можна самому заказаць такую праверку свайго жылля, для чаго звярнуцца ў РАНС па тэл. 101 або 2-99-05.