Воскресенье, 5 декабря 2021

День: 15.10.2021

Да дня нараджэння нашай «раёнкі» прапануем увазе чытачоў артыкул пра Мікалая Дзмітрыевіча Антаноўскага. Ён 32 гады ўзначальваў «Раённыя будні»

Да дня нараджэння нашай «раёнкі» прапануем увазе чытачоў артыкул пра Мікалая Дзмітрыевіча Антаноўскага. Ён 32 гады ўзначальваў «Раённыя будні»

Год малой Радзімы, Культура
Сярэдзіна кастрычніка — гэта не толькі залатая восень, свята Пакроў і Дзень маці. Гэта і дзень нараджэння нашай «раёнкі», які мы з зайздросным пастаянствам імкнемся адзначаць не толькі ў юбілейныя гады. Напярэдадні свайго чарговага рэдакцыйнага свята прапануем увазе чытачоў артыкул пра чалавека, які 32 гады ўзначальваў «Раённыя будні», — Мікалая Дзмітрыевіча Антаноўскага. На геаграфічнай карце гэта звычайны населены пункт, дзе людзі спакон веку  аруць зямлю, сеюць жыта, спяваюць задушэўныя паляшуцкія песні. Мала каму вядомая вёска Сташаны, што прыткнулася да ўскрайку Пінскіх балот, у любую пару года зачаруе маляўнічымі навакольнымі краявідамі, дзе бор дык бор, дзе гай дык гэта гай! Калі ты паэт па натуры, то ў натхненні табе не адмовяць ні кры
Нагадваем пра забарону ўтрымання свіней у шэрагу населеных пунктаў Пружаншчыны

Нагадваем пра забарону ўтрымання свіней у шэрагу населеных пунктаў Пружаншчыны

Новости
Рашэннем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2021 г. № 1556 вызначаны тэрыторыі, у межах якіх забаронена ўтрыманне свіней. Рашэнне было апублікавана ў нумары «Раённых будняў» за 1 верасня гг., але з нагоды яго паступаюць пытанні. Нагадаем, што да тэрыторый, на якіх нельга ўтрымліваць свіней, адносяцца наступныя населеныя пункты: -Белавусаўшчына, Вялікія Якавічы, Бузуны, Жадзены, Агароднікі, Парасляны і хутар Палінова Пружанскага сельсавета, -Руднікі, Бельчыцы, Казлы, Ляжайка, Мокрае, Несцяркі, Сілічы, Клепачы, Замошша, Котра, Краснае, Кушлі, Ліхачы, Нямковічы, Пескі, Пасталова Мокраўскага сельсавета, -Дабучын, Ражковічы Хараўскога сельсавета, -Калазубы, Бор-Ліпы, Буцькі, Далкі, Вітараж, Загалічы, Еськаўцы, Каплі, Кавалі, Навасады, Паўлава, Перасадзічы
Рэцэпт на Біс: класічная лазання

Рэцэпт на Біс: класічная лазання

Профессия
Рэцэпт ад намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоцецэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ганны Андрусевіч Інгрэдыенты:мясны фарш — 600 г,сметанковае масла — 60 г,мука — 2,5 ст. лыжкі,аліўкавы алей — 2 ст. лыжкі,малако — 750 мл,лісты лазанні — 10 шт.,цвёрды сыр — 500 г. ПрыгатаваннеДля соусу ў сатэйніку растапіць большую частку сметанковага масла. Паступова дадаваць муку і добра размешваць, каб не заставалася камячкоў. Калі ўся мука размяшалася, паступова ўліць малако. Зменшыць агонь і давесці да кансістэнцыі смятаны. Фарш (лепш свініна + цяляціна) смажыць на патэльні да паўгатоўнасці на алеі. Пасаліць, паперчыць на смак і дадаць частку атрыманага соусу. Форму для запякання (яна павінна быць дастаткова глыбокай, каб соус не расцякаўся) змазаць рэшткамі сметанковага масл
Актывісты БРСМ з СШ №4 правялі традыцыйную акцыю каля помніка лётчыкам 33-га знішчальнага палка

Актывісты БРСМ з СШ №4 правялі традыцыйную акцыю каля помніка лётчыкам 33-га знішчальнага палка

Актуально, Год народнага адзінства, Молодёжный клуб
Традыцыйная акцыя, якую ініцыіруе раённая арганізацыя БРСМ, — навядзенне парадку каля помнікаў і памятных знакаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета ў рамках Года народнага адзінства яна становіцца асабліва актуальнай. Падобны занятак для моладзі — гэта не толькі грамадска карысная справа, не толькі здаровае баўленне часу, але і выхаванне патрыятызму, увагі да сваёй малой радзімы, нашай агульнай гісторыі.У сераду займаліся прыбіраннем апалага лісця і смецця вакол помніка лётчыкам 33-га знішчальнага палка вучні СШ №4. За гэтай справай і застала іх наш фотакарэспандэнт. НА ЗДЫМКУ: Глеб Барадоўскі, Алсу Ягорава, Кацярына Осіпава, Аляксандра Шышкіна і Майсей Арцямук. Фота Кацярыны МАСІК.
У рамках Тыдня маці кіраўніцтва і спецыялісты раённага ваеннага камісарыята наведалі сем’і загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў

У рамках Тыдня маці кіраўніцтва і спецыялісты раённага ваеннага камісарыята наведалі сем’і загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў

Новости
Цёплыя словы ўдзячнасці і пажаданні ўсяго найлепшага з вуснаў падпалкоўніка К.У.Шаўчэнкі і яго намесніка начальніка мабілізацыйнай групы маёра С.В.Канановіча прагучалі ў тым ліку ў адрас Соф’і Антонаўны Чарнак. Яе сын Уладзімір служыў у Афганістане ў 1983 годзе санінструктарам. Ён загінуў падчас перавозкі ў шпіталь параненых і хворых салдатаў. Фота з ваенкамата
Залатая «царыца палёў» сёлета парадавала аграрыяў Пружаншчыны і вышынёй, і ўраджайнасцю

Залатая «царыца палёў» сёлета парадавала аграрыяў Пружаншчыны і вышынёй, і ўраджайнасцю

Актуально, Профессия, Сельское хозяйство
Залацістая, як апошнія прамяні асенняга сонейка, кукуруза сёлета радуе аграрыяў Пружаншчыны і вышынёй, і ўраджайнасцю. Па апошнім паказчыку наш раён увогуле сярод абласных лідараў. Добры ўраджай кукурузы ў гэтым сезоне збіраюць і ў ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс». На палях сельгаставарыства пабывалі карэспандэнты газеты. На месца працы Аляксандр Юр’евіч Сергяенка прыязджае на досвітку. Да такіх ранніх пад’ёмаў ураджэнец Кіргізіі прызвычаіўся яшчэ тады, калі служыў у Ноўгарадзе, а пасля – у Новых Засімавічах. Ды і 20-гадовы вопыт работы ў гаспадарцы дарагога варты. Перш за ўсё, трактарыст правярае стан свайго «Ягуара». Камбайн сёлета адзначае «паўналецце», але служыць аддана. Мужчына шчыруе на ім сёмы год.Кукурузнае «жніво», як прызнаецца Аляксандр Юр’евіч, яго радуе, бо «царыца палёў
Зрабі прышчэпку — дай сабе шанец… Журналісты завіталі  ў рэанімацыю, каб палічыць колькасць свабодных месцаў

Зрабі прышчэпку — дай сабе шанец… Журналісты завіталі ў рэанімацыю, каб палічыць колькасць свабодных месцаў

Актуально, Здоровье, Новости
Зрабі прышчэпку -- дай сабе шанец! З падобным заклікам мог бы звярнуцца з газетнай старонкі да жыхароў раёна любы спецыяліст, які працуе ў «чырвонай» зоне раённай бальніцы, а не толькі анестэзіёлаг-рэаніматолаг Максім Жук. Але менавіта падчас дзяжурства Максіма Васільевіча журналісты «раёнкі» завіталі на перадавую барацьбы з каранавірусам, у рэанімацыю. Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Максім Жук Быць ці не быць… Як бы гэта банальна ні гучала, але сёння вакол кампаніі па вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі разгортваюцца самыя сапраўдныя шэкспіраўскія страсці. Адны вераць у сілу ўласнага імунітэту, другія моўчкі сумняваюцца ў эфектыўнасці прышчэпкі ад COVID-19, трэція катэгарычна выступаюць супраць вакцын і з упэўненасцю “экспертаў” актыўна распаўсюджваюць фэйкі пра наступствы “Спада
Сёння — Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Шчыра віншуем Алесю Новік і іншых аптэчных работнікаў горада і раёна!

Сёння — Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Шчыра віншуем Алесю Новік і іншых аптэчных работнікаў горада і раёна!

Актуально, Здоровье, Новости
Шлях у прафесію для Алесі Новік пачаўся яшчэ падчас вучобы ў школе: яна захапілася прыкладам старэйшай сястры і вырашыла таксама стаць фармацэўтам. Пружанскай дзяўчыне пашчасціла атрымаць мэтавае накіраванне, і яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж. Сёлета Алеся Юр’еўна ўжо ў якасці дыпламаванага спецыяліста вярнулася ў Пружаны, пачала працаваць у цэнтральнай аптэцы №7 па вул.Кастрычніцкай. Зараз дзяўчына выконвае абавязкі фармацэўта-рэцэптара: не толькі займаецца рэалізацыяй гатовых лекаў, але і вырабляе прэпараты па рэцэптах. Зараз малады спецыяліст свой першы працоўны дзень успамінае з усмешкай. Пачынаць, прызнаецца, было вельмі цяжка, але, дзякуючы настаўленням вопытных калег, паступова асвоіла ўсе асаблівасці прафесіі. А яшчэ пераканалася ў тым, што супра