Воскресенье, 5 декабря 2021

День: 13.10.2021

Пяць «пялёсткаў» шчасця Алены Жэлянгоўскай

Пяць «пялёсткаў» шчасця Алены Жэлянгоўскай

Актуально, Новости, Профессия
З сям’ёй Жэлянгоўскіх мы сустракаліся два гады таму. Калі вы памятаеце, тады асноўная ўвага была гаспадару — святару Уладзіміру, пра якога прасілі напісаць удзячныя прыхаджане мураўскага храма. Сёння надышла чарга быць у цэнтры падзей яго матушцы. Алена Мікалаеўна Жэлянгоўская – адна з трох шматдзетных маці раёна, якія сёлета ўдастоены ордэна Маці (гэтага высокага звання таксама ўдастоены Таццяна Міхайлаўна Пацапня і Вольга Уладзіміраўна Прэдка). — Такой славы я сабе ніколі не шукала! Проста нараджала столькі дзяцей, колькі Бог даваў, ні ад кога не адмаўлялася. Прызнацца, калі ўпершыню стала мамай, то нават і марыць не магла, што ў будучыні ў мяне з‘явіцца столькі шчасця. Дзеці – гэта сэнс нашага з мужам жыцця, – кажа жанчына, якую акружае прыгожае дзіцячае суквецце. Сама Але