Воскресенье, 5 декабря 2021

День: 03.10.2021

Гульня з мабільнікам і цукеркі на ўроку! Настаўніца англійскай мовы СШ №1 імя ЧБВА Алена Трафімчук стала ўдзельніцай праграмы «Настаўнік для Беларусі»

Гульня з мабільнікам і цукеркі на ўроку! Настаўніца англійскай мовы СШ №1 імя ЧБВА Алена Трафімчук стала ўдзельніцай праграмы «Настаўнік для Беларусі»

Актуально, Профессия
Ці зможаце вы сабе ўявіць урок, на якім дазваляецца глядзець мультфільмы, гуляць з мабільнікам і есці смачныя цукеркі? Дарослыя лічаць, што ўсё гэта толькі адцягвае ўвагу дзяцей. Вось толькі не ўсе прытрымліваюцца такога меркавання. Напрыклад, настаўніца англійскай мовы СШ №1 імя ЧБВА А.М.Трафімчук упэўнена: тое, што вучням падабаецца і забараняецца дарослымі, можна эфектыўна выкарыстоўваць на ўроках. Тады і засваенне новага матэрыялу будзе ісці значна хутчэй і лягчэй. У чым мы пераканаліся, калі наведалі ўрок, які праводзіла Алена Мікалаеўна. Трэба сказаць, што выбралі мы яе кандыдатуру нездарма. А.М.Трафімчук сёлета стала ўдзельніцай спецыяльнай праграмы «Настаўнік для Беларусі», якая рэалізуецца ў нашай краіне з 2019 года. Праграма «Настаўнік для Беларусі» рэалізуецца Мяс
Наша апытанне да Дня настаўніка: Хто сардэчна запрашаў вас у першы клас?

Наша апытанне да Дня настаўніка: Хто сардэчна запрашаў вас у першы клас?

Новости, Профессия
Першая настаўніца… Яна можа быць рознай. І пажылой мілавіднай дамай, з добрымі вачыма. І нявопытнай, жыццярадаснай гарэзай — нядаўняй выпускніцай універсітэта. І строгай, неэмацыянальнай, але заўсёды гатовай дапамагчы… У любым выпадку, першы настаўнік заўсёды павінен быць чалавекам на сваім месцы. Менавіта з ім звязаны нашы галоўныя ўспаміны пра школу. Журналісты “раёнкі” папрасілі пружанцаў узгадаць пра чалавека, які сказаў ім запаветныя словы: “Сардэчна запрашаю ў першы клас!”. Васіль Васільевіч: — Як жа можна забыць Вольгу Міхайлаўну Валюшка, якая 60 гадоў таму стала маёй “другой мамай”?! Яна была… звычайным педагогам: добрай, спагаднай, інтэлігентнай. Ніколі не павышала на нас голас, дастаткова было аднаго яе сумнага позірку, каб захацелася змяніцца ў лепшы бок. Памятаю,
Педагог з залатымі рукамі. Амаль 45 гадоў настаўнік тэхнічнай працы Шчарчоўскага ВПК Аляксандр Мяркулаў выяўляе ў сваіх вучняў схаваныя таленты

Педагог з залатымі рукамі. Амаль 45 гадоў настаўнік тэхнічнай працы Шчарчоўскага ВПК Аляксандр Мяркулаў выяўляе ў сваіх вучняў схаваныя таленты

Актуально, Профессия
Ёсць у адукацыйным працэсе вельмі важнае звяно — настаўнікі працоўнага навучання. Менавіта яны прывіваюць школьнікам практычныя навыкі, тым самым рыхтуючы іх да самастойнага жыцця. Умелыя рукі нават таму, хто ў навуках зорак з неба не хапае, дапамогуць рэалізавацца. Без малога 45 гадоў настаўнік тэхнічнай працы Шчарчоўскага ВПК Аляксандр Іванавіч Мяркулаў выяўляе ў сваіх вучняў 5-9 класаў схаваныя таленты і накіроўвае іх здольнасці ў патрэбнае рэчышча. — Весці ўрокі працы — гэта вельмі цікавая і адказная справа. Хлопчыкі — будучыя мужчыны — павінны ўмець усё. Мая задача — прывіць ім любоў да працы, акуратнасць, стараннасць і крэатыўнае мысленне. У будучыні ім трэба будзе адказваць, як мінімум, за дабрабыт сваёй сям’і, — вельмі спакойным, пастаўленым голасам кажа элегантны, статн