Воскресенье, 5 декабря 2021

День: 02.10.2021

Усе чатыры гаспадаркі раёна, дзе вырошчваюцца цукровыя буракі, прыступілі да іх уборкі. Рэпартаж з ААТ «Шані-аграпрадукт»

Усе чатыры гаспадаркі раёна, дзе вырошчваюцца цукровыя буракі, прыступілі да іх уборкі. Рэпартаж з ААТ «Шані-аграпрадукт»

Актуально, Сельское хозяйство
З палеткаў – прама на завод у Жабінцы. Такі маршрут праходзіць самая салодкая культура – цукровыя буракі. На Пружаншчыне яе вырошчваннем займаецца ўсяго чатыры гаспадаркі. Хтосьці прыступіў да ўборкі на мінулым тыдні, хтосьці пачаў літаральна пару дзён таму. Але ўсе ўжо ўключыліся ў работу. Вядзецца яна і ў ААТ «Шані-аграпрадукт». Калі глядзіш здалёк, здаецца, што на палях таварыства склалі камяні. Насамрэч, з такіх «валуноў» праз нейкі час атрымліваюць горы салодкія – цукар. Вырошчваннем цукровых буракоў у Шанях займаюцца не першы год. Галоўны аграном Таццяна Ігараўна Наджафава расказвае, што сёлета пасеялі сем гібрыдаў нямецкай і польскай селекцыі. У параўнанні з мінулым годам, гатункі крыху абнавілі. Каб ураджай у выніку парадаваў, з красавіка да часу ўборкі правялі тры апрац