Воскресенье, 5 декабря 2021

День: 01.10.2021

У Пружанскім раёне прышчэпку ад COVID-19 атрымала больш за 20% насельніцтва. Медыкі запэўніваюць: баяцца вакцынацыі не трэба

У Пружанскім раёне прышчэпку ад COVID-19 атрымала больш за 20% насельніцтва. Медыкі запэўніваюць: баяцца вакцынацыі не трэба

Актуально, Здоровье
Па стане на чацвер у Пружанскім раёне атрымала прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі 20,4% насельніцтва. Сітуацыя з захворваннем на каранавірус у Беларусі застаецца трывожнай. Маніторынгі, якія праводзяцца беларускімі і замежнымі спецыялістамі падчас наведвання кавідных аддзяленняў, паказваюць, што цячэнне захворвання стала больш цяжкім, у прыватнасці, павялічылася патрэба хворых у кіслародатэрапіі. Аднак у большасці бальніц, у тым ліку і Пружанскай, сярод цяжкіх пацыентаў няма тых, хто быў вакцыніраваны. Прышчэпку ад каранавіруса робіць намеснік старшыні райвыканкама С.М.Ханавец. — Таму у нашым раёне, як і ва ўсёй краіне, працягваецца актыўная кампанія па вакцынацыі насельніцтва, — кажа загадчыца аддзялення агульнаўрачэбнай практыкі Жанна Жанаўна Ісакава і ў чарговы раз паўтарае
Старшыня КДК і пракурор Брэсцкай вобласці правялі «прамую лінію» і выслухалі грамадзян у Пружанах. Расказваем, з якімі пытаннямі звярталіся жыхары раёна

Старшыня КДК і пракурор Брэсцкай вобласці правялі «прамую лінію» і выслухалі грамадзян у Пружанах. Расказваем, з якімі пытаннямі звярталіся жыхары раёна

Новости, Официально
У сераду на гэтым тыдні “прамую тэлефонную лінію” і выязны прыём грамадзян у Пружанскім раёне сумесна правялі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці А.М.Цылько і пракурор Брэсцкай вобласці В.Д.Клімаў. Па тэлефоне да кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю і пракуратуры Брэстчыны звярнулася тры чалавекі. Гараджанка скардзілася на неналежнае правядзенне праверкі па факце дарожна-транспартнага здарэння, з-за чаго яна не можа атрымаць кампенсацыю за нанесены ўрон. Таксама з пытаннем, звязаным з аўтатранспартам, прасіў разабрацца яшчэ адзін гараджанін: сваім аўтамабілем, які, дарэчы, не быў як след аформлены, ён даў пакарыстацца знаёмаму, а той цяпер яго не вяртае… А вось жыхар Шарашэва ўзняў пытанне збору другаснай сыравіны, у прыватнасці, металалому. На прыём, які в
Рэцэпты на Біс: ялавічына з чарнаслівам

Рэцэпты на Біс: ялавічына з чарнаслівам

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад афіцыянта рэстарана Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Аляксея Бульчука. Ёсць кулінарныя спалучэнні, якія ідэальна дапаўняюць адзін аднаго. Хочацца расказаць пра адзін з такіх прыкладаў. Нятлустая ялавічына і саладкаваты чарнасліў, якія аддалі свае самыя апетытныя сокі падліўцы, не пакінуць абыякавым нікога. Мяса гатуецца няхутка, але ў выніку атрымліваецца вельмі смачная духмяная страва. ІНГРЭДЫЕНТЫ:ялавічына – 500 г,чарнасліў – 20 штук,цыбуля рэпчатая – 3 шт.,вада – 0,5 літра,таматны соус, соль, перац – на смак,алей для смажання. ПРЫГАТАВАННЕМяса прамыць, прыбраць плеўкі і пражылкі, парэзаць буйнымі кавалкамі (так яно будзе больш сакавітым), выкласці на разагрэтую патэльню і абсмажыць на алеі да румянай скарынкі. Дадаць парэзаную паўколцамі цыбулю і смажыц
Да Дня пажылога чалавека: усё жыццё — у некалькіх словах. Сваё 90-годдзе сёння святкуе былая загадчыца дзіцячай бібліятэкі Зінаіда Каралько

Да Дня пажылога чалавека: усё жыццё — у некалькіх словах. Сваё 90-годдзе сёння святкуе былая загадчыца дзіцячай бібліятэкі Зінаіда Каралько

Актуально, Год малой Радзімы
Пажылых людзей зусім не выпадкова часам параўноўваюць з малымі дзецьмі. У тых і другіх ёсць адна асаблівасць — з імі можна адкрыта размаўляць на любую тэму. Таму, атрымаўшы рэдакцыйнае заданне напісаць пра сталага бібліятэкара, я адразу зразумела, што місію магу праваліць. Маёй гераіні 1 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў, за плячыма — цэлая эпоха, а я буду распытваць толькі пра кнігі? Не, прабачце. Мы гутарылі пра ўсё… Сваё доўгае жыццё Зінаіда Сяргееўна Каралько паспрабавала апісаць у некалькіх словах, але вельмі вобразна, адразу папярэдзіўшы, што яна — самы што ні на ёсць “прадукт савецкай эпохі”, які ў цяжкасцях загартоўваецца, як сталь. Упэўнена, вы ўжо здагадаліся, які літаратурны твор, можна сказаць, быў настольнай кнігай гераіні. «Як сыр у масле»Менавіта так мая суразмоўца