Пятница, 19 апреля 2024

День: 15.09.2021

Хто такі бібліятэкар, якія якасці яму патрэбны і што сёння чытаюць пружанцы? Адказы — у інтэрв’ю з загадчыцай аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі імя М. Засіма Аксанай Журык

Хто такі бібліятэкар, якія якасці яму патрэбны і што сёння чытаюць пружанцы? Адказы — у інтэрв’ю з загадчыцай аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі імя М. Засіма Аксанай Журык

Аксана Журык заўсёды вельмі любіла чытаць. У школьныя гады перачытала ўсе кніжкі ў вясковай бібліятэцы ў Варанілавічах, з якіх яна родам. Калі надышоў час выбіраць прафесію, Аксана ўжо ведала, што хоча быць бібліятэкарам – каб быць бліжэй да так любімых ёю кніг. Паступіла вучыцца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, на факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый. А пасля яго заканчэння прыйшла на працу ў Пружанскую цэнтральную бібліятэку імя Міколы Засіма. З задавальненнем працуе тут ужо 12 гадоў. — Аксана Сяргееўна, ці складана было вучыцца на бібліятэкара?— Ведаеце, гэтая прафесія не такая простая, як можа падацца. У нас былі вельмі строгія выкладчыкі. Дастаткова цяжка аказалася засвойваць шмат спецыяльнай інфармацыі. Да таго ж, вельмі вялікі аб‘ём літар
Работники МЧС по GPS-координатам обнаружили ягодницу, которая потерялась в лесном массиве возле аг. Клепачи

Работники МЧС по GPS-координатам обнаружили ягодницу, которая потерялась в лесном массиве возле аг. Клепачи

14 сентября в 18.10 к спасателям за помощью обратилась женщина и сообщила, что заблудилась в лесу в районе агрогородка Клепачи Пружанского района. Как выяснилось, около 08.00 она отправилась за ягодами. К 18.00 поняла, что заблудилась и не может найти обратную дорогу. На поиски незамедлительно выехали работники Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям: заместитель начальника по идеологической работе и кадровому обеспечению Николай Комар, командир отделения пожарного аварийно-спасательного поста №12 Сергей Петрань и водитель поста Руслан Жук. – Женщина рассказала, откуда заходила в лес, – поделился Николай Юрьевич. – Проезжая по лесу, мы поддерживали связь с потерявшейся, а также включали сигнальное громкоговорящее устройство, но она не слышала звуки сирены. После э
Лёс беларусаў — праз лёсы свяшчэннаслужыцеляў

Лёс беларусаў — праз лёсы свяшчэннаслужыцеляў

Год народнага адзінства
Пасля 1921 года, калі частка Заходняй Беларусі адышла да польскай дзяржавы і ўтварылася так званая Другая Рэч Паспалітая, беларусам у ёй жылося нялёгка. Асабліва пакутавала праваслаўнае насельніцтва. Нават калі паглядзець на гісторыю аднаго горада Пружаны, аднаго прыхода — храма Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, то на прыкладзе жыцця шэрага святароў і царкоўных служыцеляў можна прасачыць сумную карціну лёсу тагачасных беларусаў. Гісторыя першая. Протаіерэй Канстанцін Пілінкевіч. Ён быў удзельнікам Першай сусветнай вайны, служыў у ваенным шпіталі. Вярнуўся з бежанства ў Пружаны, дзе служыў да вайны. Пачаў наладжваць царкоўнае жыццё, адрамантаваў Прачысценскую царкву і, канечне, верыў, што наперадзе — мірнае жыццё. Аднак новая ўлада не дала яму спакою. А падставай для га
15 верасня — Дзень бібліятэк. Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма здольная задаволіць запыты нават самага патрабавальнага чытача

15 верасня — Дзень бібліятэк. Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма здольная задаволіць запыты нават самага патрабавальнага чытача

15 верасня традыцыйна адзначаецца Дзень бібліятэк. Іх у нашым рэгіёне – 26. Усе яны падпарадкоўваюцца Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма. Дарэчы, заснавана яна ў далёкім 1940 годзе. Актыўная чытачка Марына Віктараўна Бабіч лічыць Дзень бібліятэк і сваім святам. Гледзячы на кніжныя стэлажы, міжволі ўзгадваеш словы выдатнага рускага літаратурнага крытыка і публіцыста В. Р. Бялінскага, які сказаў: “Самая вялікая скарбніца – добрая бібліятэка”. Кніжны фонд цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Пружанах вельмі нядрэнны, да паслуг наведвальнікаў прадстаўлена больш за 73 тысячы экзэмпляраў кніг. І фонд пастаянна папаўняецца. Таксама бібліятэка атрымлівае 81 найменне беларускіх і расійскіх перыядычных выданняў, што дазваляе задаволіць запыты чытачоў на любы густ.