Областными инспекциями Госстандарта, за 8 месяцев текущего года, при проведении надзорных мероприятий в отношении спиртосодержащих технических жидкостей (антифриз, стеклоомывающие жидкости и др.) выявлена опасная продукция:
жидкость охлаждающая Тосол А-40М «ТОСОЛ Dзержинский» -40 ⁰С и жидкость охлаждающая низкозамерзающая ANTIFREEZE G12 -40 ⁰С, знак ЕАС, номер партии 12, масса 5 кг, ТУ 422-001-81303515-2010, производства ООО ПКФ «Завод дзержинских антифризов» (Российская Федерация) не соответствовали требованиям ТР ТС 030/2012 «О требованиях к смазочным материалам, маслам и специальным жидкостям» (пункта 4.1 статьи 4, приложения 1) по показателю безопасности «содержание метилового спирта»: при норме не более 0,05 % масс показатель составил 0,19 % и 0,10 % масс соответственно;
Навучальны год пачаўся не толькі ў агульнаадукацыйных школах. Ідуць ужо заняткі ў музычных, мастацкіх, харэаграфічных класах, запрацавалі розныя гурткі.
Расчыніў гасцінна свае дзверы і цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны. Тут шмат цікавага знойдуць для сябе і школьнікі ў пазаўрочны час, і малыя, што толькі мараць навучыцца чытаць і пісаць. Для будучых першакласнікаў ёсць добры памочнік — школа ранняга развіцця, якая зараз вядзе набор новых слухачоў.
Адметна, што ў ЦТДМ займаюцца рознабаковай падрыхтоўкай да школы. У праграму, акрамя стандартных матэматыкі і чытання, уключаны, у прыватнасці, такі цікавы ўрок, як «Гулялачка-развівалачка». На ім вучняў чакаюць рухавыя, ролевыя, пальчыкавыя гульні, а таксама інсцэніроўкі, тэатралізаваныя казкі, галаваломкі і загадкі.
Творчая м
Нядаўна ў Рэспубліцы Славенія ў завочнай форме прайшоў II Міжнародны разнажанравы конкурс «LETOSTAR in Slovenia-2021». У ім прыняло ўдзел больш за 800 удзельнікаў са Славеніі, Польшчы, Эстоніі, Украіны, Казахстана, Расіі і Беларусі. Заявілі пра сябе і юныя музыканты з Навазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Інструментальная музыка» стаў фартэпіянны дуэт Ксеніі Вольскай і Дануты Іскры, якія займаюцца ў настаўніцы Таццяны Пятроўны Яўстраценка. Піяністкі былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі, а выкладчыца — падзячным лістом за ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё творчых здольнасцяў і падтрымку таленавітай моладзі.
Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!
Алена Зялевіч
У свяце фальклора «З крыніц спрадвечных», якое прайшло напрыканцы жніўня ў Ляхавічах, прымалі ўдзел і калектывы Пружанскага раёна.
Народны фальклорны калектыў «Бабіна лета» Ліноўскага СДК.
Народны фальклорны калектыў «Бабіна лета» Ліноўскага СДК і народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка» Навасёлкаўскага СДК Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы прадставілі на суд гледачоў і журы мясцовыя фальклорныя і абрадавыя песні. Вясёлыя і заліхвацкія прыпеўкі праспявалі Валянціна Бартынёва і Соф’я Яроцкая.
Майстар-кераміст Віталь Раманоўскі.
У конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці свае працы прадставілі майстры керамікі Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк, а таксама кіраўнік узорнай студыі «Шклінка-маляванка» гарадскога Палаца культуры Вера Волчык.
Народнае аматарс
Мерапрыемства, што наладжвалася ў абласным цэнтры на мінулым тыдні, хоць і насіла назву фестывалю, але мела не забаўляльны характар і ставіла перад сабой цалкам сур’ёзныя мэты. Яно праходзіла ў рамках праекта Еўрасаюза ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі РБ «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». У абласным фестывалі жаночага бізнесу прымалі ўдзел і прадстаўніцы Пружанскага раёна. Аксана Кузьміна, уладальніца аздараўленчага комплексу «Пячора», падзялілася з чытачамі «раёнкі» сваімі ўражаннямі.
Адметнасць чарговага форуму (нагадаем, што першы бізнес-фестываль праходзіў у Брэсце ў мінулым годзе) была ў тым, што запрашэнні на мерапрыемства атрымалі тыя прадпрымальніцы, хто ўжо паспеў заявіць пра сябе ў прыватным сектары эканомікі вобласці, — расказ
Жывёлаводчая галіна з’яўляецца адной з вядучых у Пружанскім раёне. Зразумела, што, каб развіваць яе, патрэбны веды і жаданне. Нашы жывёлаводы не баяцца асвойваць новыя тэхналогіі, вучыцца і стараюцца, як кажуць, трымаць марку. Усё таму, што выдатна разумеюць: якаснае пагалоўе – аснова дастатку мясной і малочнай прадукцыі ў нашых магазінах і на сталах спажыўцоў.
Нядаўна ў Івацэвіцкім раёне прайшоў абласны семінар-конкурс майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні сельгасжывёлы, узнаўленні статка і племянной рабоце. Жывёлаводаў рэгіёна такое мерапрыемства сабрала ў 22-гі раз.
Конкурсную камісію ўзначаліла намеснік гендырэктара РСУП «Брэстмясаплемпрадпрыемства» Ірына Майсакова. Старшыня журы падкрэсліла, што важнейшымі крытэрыямі для ацэнкі ўдзельнікаў стаў іх вопыт, прафесіяна