Захаванне буслянкі VS перабоі з энергазабеспячэннем. Журналіст разбіраўся ў праблеме жыхароў аграгарадка Лінова
Бягучы тыдзень пачаўся з тэлефанавання ў рэдакцыю жыхароў вуліцы Камсамольскай з аграгарадка Лінова. Журналістаў вяскоўцы тэрмінова паклікалі ў якасці… арбітраў у канфліктнай сітуацыі паміж людзьмі і энергетыкамі. Апошнія меркавалі разбурыць гняздо буслоў, уладкаванае на апоры ліній электраперадач. Менавіта супраць гэтага і выступілі жыхары аграгарадка.
Аднак аказалася, што сапраўдным «яблыкам разладу» стала не буслянка, а калектыўная скарга жыхароў гэтай вуліцы на якасць энергазабеспячэння. Як расказалі работнікі энергетычнай службы раёна, прычынай іх прыезду паслужыў зварот абанентаў, звязаны з рэгулярнымі скачкамі напружання, якія ствараюць пагрозу бытавой тэхніцы і бяспецы грамадзян. Нярэдка падобныя сітуацыі ўзнікаюць з-за буслянак, вага якіх бывае да 100 кілаграмаў. Такая наг