Пятница, 29 марта 2024

День: 17.08.2021

17 верасня 1939-га: што змяніла гэтая дата?

17 верасня 1939-га: што змяніла гэтая дата?

Год народнага адзінства
Пра дзень 17 верасня 1939 года да гэтага часу можна пачуць абсалютна розныя меркаванні. Але якія б довады ні прыводзілі праціўнікі і скептыкі адносна вызваленчага паходу Савецкага Саюза, для мяне зразумела адно: гэты паход адцягнуў амаль на два гады акупацыю нашых тэрыторый гітлераўскай Германіяй. Аб‘яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, раздзеленай згодна з умовамі Рыжскай мірнай дамовы 1921 года, стала фактычна першым крокам на шляху да пабудовы адзінай незалежнай дзяржавы. Зразумела, такое хуткае, амаль рэвалюцыйнае пераўтварэнне грамадства не магло быць лёгкім і простым. Тым не менш, звычайнымі людзьмі яно ўспрымалася з радасцю. Сведка вераснёўскіх падзей народны паэт Максім Танк узгадваў: «Ніякім зводкам, рэляцыям, больш познім сведчанням гісторыкаў не пад сілу перадаць тыя энтузі
«Вялікая размова з Прэзідэнтам»: дзяржава гарантуе нам спакойнае жыццё — Юрый Карповіч

«Вялікая размова з Прэзідэнтам»: дзяржава гарантуе нам спакойнае жыццё — Юрый Карповіч

Юрый Карповіч, загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Пружанскай ЦРБ: Вялікую размову з Прэзідэнтам», якая трансліравалася па тэлебачанні, я праслухаў ад пачатку да канца. Якраз у той дзень даглядаў унучку: глядзеў за ёй, а слухаў Прэзідэнта. І скажу адразу: супакоіўся, і за будучыню гэтай малой грамадзянкі, і за далейшы лёс нашай краіны. Як бальзам на душу леглі словы А.Р.Лукашэнкі пра тое, што Беларусь ніколі не станавілася і не стане ні перад кім на калені. Мы ў стане самі вырашыць усе праблемы, у тым ліку і з нагоды санкцый. Вядома, што пачынаючы з мінулага года Захад увёў супраць нашых грамадзян, прадпрыемстваў і банкаў пяць пакетаў санкцый з галоўнай мэтай — не даць магчымасці беларускай эканоміцы развівацца далей. Аднак гэта, як бачым, не працуе. Санкцыі не здолелі ак
Зборы завершаны — навыкі адпрацаваны. На працягу трох тыдняў ваеннаабавязаныя з Пружаншчыны атрымлівалі вайсковыя веды і навыкі на базе часці ў Баранавіцкім раёне

Зборы завершаны — навыкі адпрацаваны. На працягу трох тыдняў ваеннаабавязаныя з Пружаншчыны атрымлівалі вайсковыя веды і навыкі на базе часці ў Баранавіцкім раёне

Днямі ў пружанскім ваенкамаце адбылася значная падзея: тут сустракалі ўдзельнікаў чарговых вучэбных збораў, якія праходзілі на базе вайсковай часці тылавога прызначэння №55435, якая дыслацыруецца ў Баранавічах. Яе асноўныя задачы — прыём, захоўванне i выдача паліва воінскім часцям і злучэнням. На працягу трох тыдняў ліпеня ваеннаабавязаныя з Пружан і раёна атрымлівалі веды і адпаведна са спецыфікай часці развівалі вайсковыя навыкі па пэўных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. Як адзначыў ваенны камісар Пружанскага раёна падпалкоўнік Шаўчэнка, падобныя мерапрыемствы па адпраўцы ваеннаабавязаных праводзяцца ў рамках комплекснай праверкі баявой гатоўнасці вайсковых часцей і прызначаны для павелічэння мабілізацыйнага рэсурсу раёна. — Зборы рэгламентуюцца законам аб усеагульным воiнск
Ці не забывае райспажыўтаварыства ў гонцы за прыбыткамі пра патрэбы людзей? Мабільная група райвыканкама правяла маніторынг

Ці не забывае райспажыўтаварыства ў гонцы за прыбыткамі пра патрэбы людзей? Мабільная група райвыканкама правяла маніторынг

Гандлёвыя аб’екты Пружанскага райспажыўтаварыства, як самага буйнога рытэйлера раёна, дзейнічаюць практычна ва ўсіх буйных населеных пунктах. Апошнім часам многія з іх карэнным чынам змянілі аблічча, аснашчаны новым абсталяваннем, папоўнілі асартымент. Тым не менш, галоўнымі асобамі крам застаюцца іх работнікі. Ці не забывае кіраўніцтва спажывецкага таварыства ў гонцы за прыбыткамі думаць і пра патрэбы людзей? Каб праверыць, якія праблемы могуць хавацца за прылаўкамі магазінаў згодна з планам правядзення мерапрыемстваў «Тыдзень нулявога траўматызму» мабільная група райвыканкама наведала шэраг гандлёвых аб’ектаў. Як расказвае кіраўнік мабільнай групы, намеснік старшыні райвыканкама С.М.Ханавец, асноўная задача маніторынгу — кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства па ах
Пружанскі раён трэцім у вобласці намалаціў 100 тысяч тон новага ўраджаю!

Пружанскі раён трэцім у вобласці намалаціў 100 тысяч тон новага ўраджаю!

100 тысяч тон збожжа! Хоць для хлебаробаў раёна такі намалот далёка не рэкордны, яго вельмі чакалі. Да гэтага мэтанакіравана ішлі ўсе без выключэння аграрыі Пружаншчыны. Імкнуліся сваёй плённай працай, шматгадзіннымі зменамі і жаданнем, як і раней, быць сярод лідараў. Паказчык быў дасягнуты ўвечары 15 жніўня, таму на наступны дзень камбайнеры ААТ «Агра-Калядзічы», а разам з імі ўсе работнікі сельгасарганізацый Пружаншчыны, прымалі віншаванні. Стотысячны рубеж на жніве-2021 Пружанскі раён пераадолеў трэцім у вобласці. Летась жа менавіта Пружаншчына першай паклала 100 тысяч тон у каравай рэгіёна. Сёлета нас апярэдзілі Баранавіцкі і Камянецкі раёны. Віной таму – засушлівае надвор’е, якое ўстанавілася якраз падчас налівання коласу. А яшчэ дажджы, вынік якіх – палегласць і страты ўраджаю.
От союзных программ и экономики до национальной безопасности — Лукашенко собрал совещание с Совмином

От союзных программ и экономики до национальной безопасности — Лукашенко собрал совещание с Совмином

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал сегодня совещание с руководством Совета Министров. На обсуждение вынесены проекты нормативных правовых актов, касающиеся экономической сферы и национальной безопасности. https://www.youtube.com/watch?v=mCzh85bAELo Всего, по словам главы государства, планируется обсудить четыре основные темы: проекты интеграционных программ Союзного государства, вопросы реабилитации неплатежеспособных предприятий, совершенствование системы мониторинга общественной безопасности и корректировку некоторых полномочий правительства. О союзных программах О развитии интеграции в формате Союзного государства сказано уже немало. Эта тема звучала и на последнем Всебелорусском народном собрании, и во время недавнего "Большого разговора с Президентом". Алекса
Упрыгожваеце сядзібу або месца працы? Прыміце ўдзел у конкурсе!

Упрыгожваеце сядзібу або месца працы? Прыміце ўдзел у конкурсе!

Пружанскі райвыканкам нагадвае, што па 27 жніўня 2021 года праводзіцца штогадовы раённы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый Пружанскага раёна. Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны»;«Лепшая арганізацыя будаўнічай галіны, дарожнай галіны, энергетычнага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі»;«Лепшая арганізацыя прамысловасці, лясной гаспадаркі, транспарту, сувязі, гандлю і сферы паслуг»;«Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган»;«Лепшы суб‘ект індывідуальнага прадпрымальніцтва»;«Лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрных жылых дамоў»;«Лепшая прыдамавая тэрыторыя шматкватэрных жылых дамоў». Заяўку для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе неабходна падаць у а
Півоні, марознікі, крокусы, гіяцынты, цюльпаны, ажымаліна… І ўсё гэта — на адным участку. Журналісты пабывалі ў кветкавым аазісе Надзеі Моцька з Вялікіх Якавічаў

Півоні, марознікі, крокусы, гіяцынты, цюльпаны, ажымаліна… І ўсё гэта — на адным участку. Журналісты пабывалі ў кветкавым аазісе Надзеі Моцька з Вялікіх Якавічаў

На сядзібу да Надзеі Іванаўны Моцька мы наведаліся без папярэджання. Але жанчыну нечаканыя госці наўрад ці могуць застаць знянацку: тут заўсёды ўзорны парадак. — Увогуле мяне ўсе называюць Надзеяй. І практычна ніхто не ведае, што па пашпарце я — Анастасія, — на хаду жанчына дзеліцца гісторыяй пра тое, як яе «перахрысцілі». — Шчыра кажучы, я і сама даведалася пра гэта толькі тады, калі мяне прымалі ў камсамол: думала, мама метрыкі пераблытала. Але мы прыехалі па іншай прычыне… Сваю сядзібу ў Вялікіх Якавічах Моцькі набылі каля сарака гадоў таму. Гэта сёння яна патанае ў кветках. А што было тут некалі? — Каб свякроў-нябожчыца ўбачыла мае новыя парадкі, напэўна, за галаву ўзялася б, — смяецца гаспадыня. — Яшчэ з дваццаць-трыццаць гадоў таму, калі трымалі гаспадарку, гадавалі