Четверг, 18 апреля 2024

День: 01.08.2021

Гісторыя з фатаграфіяй. На вакзале ў Аранчыцах

Гісторыя з фатаграфіяй. На вакзале ў Аранчыцах

З нагоды Дня чыгуначніка на вочы трапіла вось гэтае фота, зробленае напрыканцы 1970-х. Быў час, калі будынак чыгуначнага вакзала ў Аранчыцах выглядаў менавіта так: падчас рамонту сцены і калоны абшылі шалёўкай, знізу паставілі драўляныя панэлі. Зручна ў доглядзе, нядорага і адносна экалагічна. Яшчэ не пачалася эра пластыку. Яшчэ вісіць на стэндзе свежы нумар газеты «Правда». Яшчэ без візы (і нават без пашпарта) на цягніку з Беларусі можна паехаць у краіны Балтыі і ва Украіну, на Чорнае мора і ў сярэднеазіяцкія рэспублікі, здзейсніць цэлае падарожжа па гарадах Расіі. Так хацелася некуды ехаць, здавалася, што дастаткова сесці ў цягнік — і ўсе дарогі павядуць цябе менавіта ў тваю шчаслівую будучыню. Толькі значна пазней пачынаеш разумець, наколькі мае рацыю прымаўка «Добра там, дзе
Да Дня чыгуначніка: сяброўства мацней за метал

Да Дня чыгуначніка: сяброўства мацней за метал

Сучасны будынак чыгуначнай станцыі штодня сустракае і праводзіць сотні пасажыраў на захад ці на ўсход. Для кожнага з нас гэта ўсяго некалькі імгненняў жыцця. Але ёсць людзі, якія праводзяць на чыгунцы не адзін дзясятак гадоў. Дзякуючы іх намаганням, мы можам у любы час адправіцца ў падарожжа. Прыбываюць на станцыю або праходзяць міма сотні вагонаў з грузамі для вытворчасці або для напаўнення паліц магазінаў. Як расказвае начальнік чыгуначнай станцыі Аранчыцы П.М.Бабіч, працуе тут каля сотні людзей з розных структурных падраздзяленняў дыстанцыі шляху. Непасрэдна ў яго падначаленні два дзясяткі чыгуначнікаў, якія адказваюць за работу станцыйных аб’ектаў і збудаванняў, кіруюць пасажырскім або таварным патокамі, сочаць за станам электрычных устройстваў — семафораў, стрэлак і г.д.