Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 25.07.2021

Да Дня пажарнай службы: бацька і сын Бармуты

Да Дня пажарнай службы: бацька і сын Бармуты

Профессия
Сямейныя дынастыі вітаюцца ў любой сферы дзейнасці. Гэта абумоўлена тым, што каштоўны вопыт, назапашаны папярэднім пакаленнем, напрамую перадаецца нашчадкам. Адыгрываюць ролю і ўласны прыклад. Але галоўнае ў тым, што «дынастычная лесвіца» складваецца толькі там, дзе існуе адказнае і добрасумленнае стаўленне да сваёй прафесіі. Дынастыі можна адшукаць у любой прафесіі, ёсць яны ў пажарнай службе. Сыны па прыкладзе сваіх бацькоў таксама імкнуцца ахоўваць спакой людзей, змагацца з вогненнымі здарэннямі, ратаваць пацярпелых у аварыях і іншых надзвычайных сітуацыях. Менавіта так склалася ў сям’і Бармутаў. Віталь Уладзіслававіч адслужыў у органах МНС больш за два дзесяцігоддзі на пасадзе вадзіцеля пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №17 аг.Сухопаль. За гэты час яму давялося ўдзельн
І людзей ратаваць, і збожжа збіраць. Незвычайны спосаб правесці адпачынак выбірае вадзіцель ПАВП №12 Вячаслаў Бірук

І людзей ратаваць, і збожжа збіраць. Незвычайны спосаб правесці адпачынак выбірае вадзіцель ПАВП №12 Вячаслаў Бірук

Профессия
Пажарная служба прымае ў свае шэрагі актыўных людзей. Таму не дзіўна, што многія выратавальнікі падчас чарговага адпачынку не бавяць час з вудай на возеры, не адпраўляюцца на курорт. Яны зноў імкнуцца дапамагаць, прыносіць карысць. Так і робіць В.В.Бірук, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 аг.Клепачы. Трэці год запар руль спецаўтамабіля Вячаслаў Вячаслававіч мяняе на штурвал камбайна ў ААТ «Велікасельскае Агра». Вось і сёлета ўжо другі тыдзень ён шчыруе ў полі на камбайне «Палессе», на свой рахунак ужо запісаў больш за 650 тон намалочанага збожжа. Сёлетні сезон ён называе найбольш удалым. — Радуе ўраджайнасць збожжавых,— зазначае камбайнер-пажарны.— А таксама тое, што ў бягучым годзе менш складаных участкаў з паляганнем каласоў. Рашэнне Вячаслава Бірука
Выратавальнікам давялося месяц лячыцца пасля пажару ў Ружанах. Падчас першага дзяжурства пасля выздараўлення паступіў трывожны выклік…

Выратавальнікам давялося месяц лячыцца пасля пажару ў Ружанах. Падчас першага дзяжурства пасля выздараўлення паступіў трывожны выклік…

Актуально, Профессия
Ці многія з нас змаглі б пасля выйсця са складанай сітуацыі, у якой смерць стаяла літаральна ў кроку, застацца на тым жа шляху, рызыкаваць і далей? Як адказваюць выратавальнікі з паста №18 г.п.Ружаны камандзір аддзялення С.А.Пянка і вадзіцель Я.В.Ануфрыенка: «Гэта работа, якую мы павінны выконваць»… «Было сапраўды страшна»Раніцай восьмага студзеня трывожны выклік паступіў з адной з ружанскіх вуліц, дзе загарэўся жылы дом. Пажар здарыўся літаральна за паўгадзіны да канца змены Сяргея Пянкі і Яўгена Ануфрыенкі. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, дом быў поўнасцю ахоплены агнём, як кажуць пажарныя, пераўтварыўся ў «свечку». Але суседзі сказалі, што там можа знаходзіцца чалавек. Таму абодва выратавальнікі ў газадымаабарончай экіпіроўцы адправіліся на пошукі пацярпелага.