Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 20.07.2021

«Летні патруль» прайшоўся па пляжы гарадскога возера

«Летні патруль» прайшоўся па пляжы гарадскога возера

Новости
У рамках акцыі «Летні патруль» работнікі раённага таварыства выратавання на водах сумесна з прадстаўнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і райаддзела ўнутраных спраў, а таксама з членамі грамадскага аб’яднання «БРСМ» правялі рэйд па пляжы гарадскога вадасховішча. Апошнім часам рэзка павялічыліся трагічныя выпадкі на вадаёмах. Колькасць загінуўшых у краіне толькі за першую палову лета наблізілася да сотні. За мінулыя выхадныя ахвярамі вады на Брэстчыне стала шэсць чалавек, у тым ліку адзін трагічны выпадак адбыўся на Пружаншчыне. І практычна ва ўсіх выпадках вінаватымі з’яўляюцца чалавечая бестурботнасць або злоўжыванне спіртнымі напоямі. З мэтай нагадаць правілы бяспекі падчас купання і патрабаванні да паводзінаў на пляжы ўдзельнікі акцыі звярталіся да адпачываючых на
Падарожнічаем па Беларусі. Мірскі замак

Падарожнічаем па Беларусі. Мірскі замак

Культура
Вы любіце падарожнічаць? Выдатна! Наша сям’я таксама любіць спазнаваць новае, наведваць цікавыя куткі краіны. А паколькі да водпуску яшчэ далёка, а лета — у самым разгары, наш сямейны савет пастанавіў: на выхадных едзем у Мірскі замак! Вандроўка доўжылася толькі адзін дзень, а ўражанняў ад яе хопіць на цэлы год… Дождж з самай раніцы спрабаваў перашкодзіць паездцы, але не ведаў ён, з кім мае справу! Буйныя кроплі, якія гучна маршыравалі па капоце машыны, толькі дадалі нашаму сямейству рамантычнага настрою. За акенцамі аўто прыгожа чаргаваліся пейзажы: хвойны лес павольна змяняў бярозавы гай, бязмежнае мора пшаніцы і лёну плаўна сыходзіла за гарызонт. Неба не шкадавала фарбаў, дадаючы ў палітру прыроды то пахмурна шэрых, то далікатна блакітных, то насычана сініх адценняў…
Прафсаюз работнікаў АПК павіншаваў першых «тысячнікаў» на дапрацоўцы збожжа

Прафсаюз работнікаў АПК павіншаваў першых «тысячнікаў» на дапрацоўцы збожжа

Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Уборачная кампанія для аграрыяў раёна не проста адказны і вызначальны час. Гэта адзін з чарговых экзаменаў, які паказвае, ці добра здадзены папярэднія: пасяўная кампанія, догляд культур…Каб сёлетні раённы каравай быў па-сапраўднаму важкім, зладжана працаваць павінны ўсе, хто задзейнічаны на ўборцы. Немалаважная роля належыць і зернесушыльным комплексам. Пра тое, што нават самае, здавалася б, чыстае і сухое збожжа патрабуе дапрацоўкі, выдатна ведаюць работнікі ЗСК-80 з ААТ «Ружаны-Агра». Комплекс у Калазубах пачаў работу дзесяць гадоў таму. Не першы сезон яго калектыў – у лідарах уборачнай кампаніі. Вось і сёлета менавіта тут першымі ў раёне дапрацавалі 1000 тон збожжа новага ўраджаю. Запаветны рубеж пакарыўся работнікам яшчэ ў мінулы чацвер, а ўжо да панядзелка гэтая лічба ўзрас
Пружанскі лясгас першым у вобласці набыў квадракоптар. Расказваем, як сучасная тэхніка дапамагае чалавеку

Пружанскі лясгас першым у вобласці набыў квадракоптар. Расказваем, як сучасная тэхніка дапамагае чалавеку

Новости, Профессия
Пружанскі лясгас набыў квадракоптар самым першым у вобласці. Нягледзячы на даволі сціплыя памеры гэтай тэхнікі, яе наўрад ці можна назваць цацкай, улічваючы, якія задачы выконвае лятальны апарат. Як зазначае дырэктар Пружанскага лясгаса У.У.Жалнерчык, набыццё квадракоптара — уласная ініцыятыва лясгаса, мэтазгоднасць якой была пацверджана практыкай. — Лятальны апарат, які можа перадаць «карцінку» зверху, нам неабходны для маніторынгу стану лясных масіваў,— расказвае Уладзімір Уладзіміравіч.— З дапамогай яго мы вызначаем межы зон усыхання або бураломаў. Немалую дапамогу тэхніка аказвае і ў выяўленні лясных пажараў, а таксама ў іх аператыўнай лакалізацыі і ўхіленні. Ва ўсіх гэтых мерапрыемствах квадракоптар паспеў паказаць свае перавагі. Некалькі гадоў запар сучасная тэхн
У ААТ «Ружаны-Агра» працуюць пяць сямейных экіпажаў. Сярод іх тата з дачкой!

У ААТ «Ружаны-Агра» працуюць пяць сямейных экіпажаў. Сярод іх тата з дачкой!

Актуально, Профессия, Сельское хозяйство
Паразуменне ў сям’і – гэта аснова і зладжанай сумеснай работы. Як ніхто іншы, ведаюць гэта члены сямейных камбайнавых экіпажаў. Апошнія на палетках раёна даўно не рэдкасць. Ва ўборачнай кампаніі-2021 у ААТ «Ружаны-Агра» сёлета ўдзельнічае пяць такіх экіпажаў – на адзін больш, чым летась. Часцей за ўсё, у камбайнавую каманду ўваходзяць бацька і сын ці двое братоў. Але далёка не заўсёды. Іван Станіслававіч Вішнеўскі, напрыклад, выбраў у памочнікі дачку Ксенію… Іван Вішнеўскі – работнік Даманаўскага лясніцтва, але ўжо з дзясятак гадоў падчас жніва мяняе спецыялізацыю і сядае за штурвал камбайна. Увесь гэты час шчыруе на палетках ААТ «Ружаны-Агра». Кажа, што такая работа зусім не надакучвае. «Хіба можа нешта параўнацца з пахам збожжа і бяскрайнімі прасторамі палёў, над якімі ты, дзякую
У Лінове патануў 22-гадовы мужчына

У Лінове патануў 22-гадовы мужчына

Происшествия
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 18 ліпеня. 22-гадовы мясцовы жыхар адпачываў на беразе вадаёма каля аграгарадка і вырашыў пакупацца ў недазволеным для гэтага месцы. Калі ён раптоўна знік з паверхні вады, то на дапамогу прыйшоў дзяжурны матрос-выратавальнік, а потым пад'ехалі і работнікі МНС. Але пошукі былі непаспяховымі. Цела тапельца на адлегласці ад берага 25 метраў і на глыбіні 2,5 метра знайшлі выкліканыя з Брэста вадалазы. Прычыны гібелі мужчыны зараз устанаўлівае судмедэкспертыза.Юрый Амельянчук, старшыня райннай арганізацыі выратавання на вадзе.