Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 16.07.2021

Рэцэпты на Біс: курыныя рулецікі з сырам і зелянінай

Рэцэпты на Біс: курыныя рулецікі з сырам і зелянінай

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад інструктара-метадыста ДЮСШ №2 Вольгі Шанюк ІНГРЭДЫЕНТЫ:курынае філе (вялікае) — 2 шт.,сыр цвёрды — 100 г,зеляніна — 1 пучок,часнок — 2-3 зубчыкі,мука — 100 г,алей — 100 г,соль, перац на смак.ПРЫГАТАВАННЕКурынае філе нарэзаць на тонкія лустачкі, адбіць, пасаліць, паперчыць, змазаць здробненым часнаком. На край кожнага кавалачка пакласці цёрты сыр з зелянінай. Сфарміраваць рулецікі, падгарнуць з бакоў, каб сыр пры смажанні не выцякаў, краі можна замацаваць зубачысткамі.Укачаць рулецікі ў муцэ і абсмажыць да з’яўлення залацістай скарыначкі. Перад падачай выдаліць зубачысткі.Смачна есці!
Гісторыя з фатаграфіяй. Мітынг ля брацкай магілы

Гісторыя з фатаграфіяй. Мітынг ля брацкай магілы

Год малой Радзімы, Культура
На фота — адзін з традыцыйных мітынгаў на гарадскіх могілках. Так, не здзіўляйцеся тыя, хто прывык бачыць іншы помнік над брацкай магілай: цяперашні яго варыянт з‘явіўся ажно ў 1987-м. Да гэтага ж часу абеліск, усталяваны ў 1954 годзе, меў вось такі выгляд, адсутнічалі і пліты вакол з надпісам «Невядомы». Гэта можа быць канец 1950-х — першая палова 1960-х гадоў. Шматлюдна, але пазнаць каго-небудзь з прысутных у падобным ракурсе немагчыма. Ды і не ў гэтым сутнасць фотаздымка. Прайшло зусім няшмат часу пасля заканчэння самай кровапралітнай вайны — і ў памятным месцы збіраюцца людзі, якія асабіста перажылі гады акупацыі, самі ўдзельнічалі ў вызваленчым руху, змагаліся з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай. Што змагло пакінуць нам у спадчыну гэтае пакаленне пружанцаў? Мірнае неба, у
На рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы навучэнец Шчарчоўскага ВПК Яўген Яскевіч заняў другое месца

На рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы навучэнец Шчарчоўскага ВПК Яўген Яскевіч заняў другое месца

Спорт
11-12 ліпеня ў Віцебску праходзіла рэспубліканскае першынства па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 г.н. Сярэбраным прызёрам у ім стаў навучэнец Шчарчоўскага ВПК Яўген Яскевіч.Да гэтага юнак неаднаразова перамагаў у абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, а вось поспех такога ўзроўню ў яго ўпершыню. Як сведчыць настаўнік фізкультуры адукацыйнай установы С.А.Чарнак, пад кіраўніцтвам якога юны лёгкаатлет і рыхтаваўся да спаборніцтваў, спачатку хлопец нібыта не вылучаўся сярод іншых вучняў фізічнымі здольнасцямі. — А потым захапіўся лёгкай атлетыкай і вось ужо два гады ўзмоцнена трэніруецца. І пры гэтым паспявае вельмі добра вучыцца ў школе. Скончыў дзявяты клас з сярэднім балам 8,8, — кажа Сяргей Аляксандравіч. — Але, які б накірунак хлопец ні выбраў у далейшым жы
Гарачыня паспрыяла хуткаму выспяванню льну і значна паменшыла працэнт палягання культуры

Гарачыня паспрыяла хуткаму выспяванню льну і значна паменшыла працэнт палягання культуры

Новости, Сельское хозяйство
У льнянога палетка заўсёды нейкая магічная і непаўторная прыгажосць. Яшчэ нядаўна ён нагадваў мора, хваляваўся блакітнай квеценню. Цяпер жа зялёна-залацістыя стужкі цягнуцца да самага гарызонту… З пачаткам ліпеня ў работнікаў ільнозавода надышоў адказны час цераблення «паўночнага шоўку». Палетак ля в. Вялікія Якавічы немалы – 69 гектараў, але расцягваць работу няма калі. Усяго вясной на прадпрыемстве пасеялі 2844 гектары льну. Сваёй чаргі чакае яшчэ крыху больш за 40% плошчаў. Палеткі з тэхнічнай культурай знаходзяцца ў нашым, а таксама ў суседніх Кобрынскім і Бярозаўскім раёнах. Церабленне даўгунцу вядзе механізаваны атрад. Штодзень у поле выходзіць 11 адзінак тэхнікі. Работы выконваюцца з дапамогай самаходных церабілак «ТСЛ-2.4». Тэхніка даказала сваю эфектыўнасць. Здаецца
Юрый Наркевіч правёў чарговую сустрэчу з актывам Ліноўскага сельсавета

Юрый Наркевіч правёў чарговую сустрэчу з актывам Ліноўскага сельсавета

Новости
Недахоп кадраў, добраўпарадкаванне і іншыя праблемы агучваліся ў сераду падчас сустрэчы актыву Ліноўскага сельсавета з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Юрыем Іосіфавічам Наркевічам.Сустрэча адбылася ў адміністрацыйным будынку Ліноўскага сельвыканкама. Таксама быў наладжаны прыём грамадзян.З апошняга і пачнём. Адразу адзначым, што на прыём завітала прадстаўніца суседняга Шаняўскога сельсавета. Жыхарка аг.Шані Валянціна Аляксандраўна Смецюх паскардзілася на недастаткова актыўную, на яе погляд, работу мясцовых органаў улады, пачынаючы ад старасты аграгарадка і заканчваючы старшынёй Шаняўскога сельвыканкама. Маўляў, гэта выклікае нямала нараканняў у жыхароў сельсавета. У прыватнасці, жанчына абуралася тым факт
Калі спякота перашкаджае рабоце. Пра парушэнні тэмпературнага рэжыму на Пружаншчыне можна паведаміць у раённае аб’яднанне прафсаюзаў

Калі спякота перашкаджае рабоце. Пра парушэнні тэмпературнага рэжыму на Пружаншчыне можна паведаміць у раённае аб’яднанне прафсаюзаў

Здоровье, Профессия
Прафсаюзы рэспублікі з моманту ўсталявання спякотнага надвор’я праводзяць кантроль за захаваннем тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Такая ж работа вядзецца і на Брэстчыне, у тым ліку ў Пружанскім раёне. На сярэдзіну ліпеня па вобласці было абследавана амаль дзве сотні арганізацый, істотных парушэнняў тэмпературнага рэжыму з боку наймальнікаў не выяўлена. Асноўныя сродкі барацьбы са спякотай — устанаўленне дадатковых перапынкаў, кандыцыяніраванне паветра, па магчымасці перанос працоўнага графіка на больш ранні час.Трэба адзначыць, што пры тэмпературы паветра на працоўных месцах вышэй за дапушчальныя велічыні — ад 26 да 28 градусаў — у залежнасці ад выконваемых прац мікракліматычныя ўмовы павінны разглядацца, як шкодныя і небяспечныя. Таму наймальнік абавязаны
За паказчыкамі бачыць людзей. Прафсаюзы праводзілі маніторынг работы сельгаспрадпрыемстваў

За паказчыкамі бачыць людзей. Прафсаюзы праводзілі маніторынг работы сельгаспрадпрыемстваў

Новости, Профессия
Уборачная кампанія — вельмі напружаны перыяд. Для максімальна аператыўнага збору ўраджаю з палеткаў сельгаспрадпрыемствы задзейнічаюць усе сілы і сродкі. Тым не менш, у любых, нават аўральных сітуацыях важна паклапаціцца пра работнікаў, забяспечыць належныя ўмовы працы, а таксама бяспеку на вытворчасці. На жаль, здараецца, што гэтаму пытанню з-за вялікай загружанасці ў арганізацыях надаецца менш увагі. Каб выключыць сітуацыі, якія могуць прывесці да няшчасных выпадкаў, прафсаюзы рэспублікі праводзяць маніторынг работы сельгаспрадпрыемстваў.Інспектарскія праверкі праводзяцца і на Брэстчыне, у прыватнасці, на Пружаншчыне. На працягу некалькіх дзён тэхнічны інспектар працы брэсцкага прафсаюза Белэнергапалівагаз І.А.Цімашчук разам са старшынёй раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія
Пружанцы прынялі ўдзел у велапрабегу «76: моладзь за мір»

Пружанцы прынялі ўдзел у велапрабегу «76: моладзь за мір»

Актуально, Великая Победа, Спорт
76 гадоў таму была заваявана Вялікая Перамога. За гэты час вырасла некалькі пакаленняў, якія не ведаюць, што такое выбухі бомб і снарадаў, горыч ад страты самых родных і дарагіх людзей, неймаверныя мукі, праз якія прайшлі вязні канцлагераў. Сапраўды, сучасная моладзь пазнае ўрокі той страшнай вайны па аповедах бабуль і дзядуляў, архіўных фотаздымках. Але менавіта перад маладым пакаленнем стаіць важнейшая задача – захаваць памяць пра падзеі вогненных гадоў і ніколі не дапусціць іх паўтарэння… І пружанская моладзь памятае. Пацвярджэнне таму – веламарафон «76: моладзь за мір» праехаў 16 ліпеня па дарогах раёна. Спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства было прымеркавана да Дня вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Старт веламарафону далі каля брацкай магілы на праваслаўных могі