Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 13.07.2021

Два сямейныя скандалісты прыцягнуты да крымінальнай адказнасці

Два сямейныя скандалісты прыцягнуты да крымінальнай адказнасці

Происшествия
Шостага ліпеня за пагрозу забойствам да крымінальнай адказнасці быў прыцягнуты жыхар в.Аранчыцы, нідзе не працуючы і раней судзімы за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Падчас сваркі з жонкай скандаліст пагражаў жанчыне нажом. Праз некалькі дзён па той жа прычыне пракуратурай раёна была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара в.Гарадняны. Грамадзянін са жніўня мінулага года падчас сварак у нецвярозым стане сістэматычна збіваў былую жонку, з якой пражывае ў адным доме. Што рабіць, калі вы сутыкнуліся з сямейным насіллем?
Палац культуры запрашае на свята «Мы разам!»

Палац культуры запрашае на свята «Мы разам!»

Афиша
18 ліпеня Палац культуры запрашае на свята «Мы разам!»,прысвечанае Году народнага адзінства і Дню вызвалення г. ПружаныКожны знойдзе для сябе цікавае і карыснае! У праграме свята:18.00-19.30 — дзіцячая забаўляльная праграма «Шоу мыльных бурбалак», 0+ (бурбалкі-гіганты, мыльныя штормы, мыльны інтэрактыў, аніматары, музыка, конкурсы, прызы).Унутраны дворык Палаца культуры, кошт білета — 6 руб.19.30-22.00 —святочны канцэрт «Мой горад!», 0+.Сцэнічная пляцоўка, гарадская плошча.22.00-24.00 — Пенa OPEN  AIR, 12+.(цудоўная музыка, шмат пены, свежасць, драйв).Унутраны дворык Палаца культуры, кошт білета — 6 руб.
ААТ «Агра-Калядзічы» прызнана лепшай арганізацыяй АПК Брэстчыны і занесена на абласную Дошку гонару

ААТ «Агра-Калядзічы» прызнана лепшай арганізацыяй АПК Брэстчыны і занесена на абласную Дошку гонару

Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Пра тое, што ў ААТ «Агра-Калядзічы» вялікую ўвагу надаюць вытворчасці малака і робяць гэта якасна, яскрава гавораць паказчыкі гаспадаркі. Сёння тут утрымліваецца 3000 галоў буйной рагатай жывёлы, а надой на карову ў ліпені ў сярэднім складае амаль 24 кг. Гэта другі паказчык у раёне пасля «Велікасельскага Агра». За адказную і якасную работу сельгаставарыства і яго працаўнікі не раз адзначаліся шматлікімі ўзнагародамі. Бадай, самая значная з апошніх – Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая калектыву таварыства аб’яўлена ў маі. Па выніках мінулага года МТК «Руднікі» стаў адным з пераможцаў раённага спаборніцтва сярод фермаў з беспрывязным утрыманнем статка і даеннем у залах. А зусім нядаўна ААТ «Агра-Калядзічы» прызнана лепшай арганізацыяй АПК Брэстчыны і занесена на абласную До
Пераможцы нашага конкурсу расказалі, чаму сябруюць з «раёнкай» і падзяліліся сакрэтамі ўдачы

Пераможцы нашага конкурсу расказалі, чаму сябруюць з «раёнкай» і падзяліліся сакрэтамі ўдачы

Новости, Подписка
Вось і яшчэ 21 чалавек, магчыма, назаве сваім самым яркім успамінам ад знаёмства з “раёнкай” выйгрыш у рэдакцыйным конкурсе. Мясныя падарункі ад ААТ “Ружаны-Агра” ўжо знайшлі сваіх гаспадароў. Некаторыя пераможцы падзяліліся з газетай сваімі ўражаннямі. Васіль Уладзіміравіч Сарока, г. Пружаны:— Газету выпісваю пастаянна. Заўсёды шукаю на старонках фотаздымкі і аповеды пра сваіх знаёмых, іх чытаю з асаблівым задавальненнем. Цікавая мне і рубрыка “Трывожны тэлефон”. У далёкім 1984 годзе я і сам стаў героем публікацыі. На жаль, тая газета не захавалася… А вось нумары, у якіх напісана пра маю ўнучку Танечку (ёй ужо таксама пашчасціла атрымаць ад вас падарунак), цяпер захоўваю. Прызнацца, калі мы падводзілі вынікі, то меркавалі, што пераможцы Аляксандр і Зоя Міхайлаўна Сушчукі —
«Столькі копачак, колькі ў небе зорачак». У Пружанскім раёне правялі абрад «Зажынкі»

«Столькі копачак, колькі ў небе зорачак». У Пружанскім раёне правялі абрад «Зажынкі»

Актуально, Сельское хозяйство
Бязвоблачнае неба і яркае сонца — менавіта ў такі прыгожы дзень нашы продкі імкнуліся пачаць жніво. Традыцыйна напярэдадні праводзіўся абрад «Зажынкі». Падчас яго хлебаробы выказвалі свае спадзяванні і звярталіся да вышэйшых сіл, каб тыя дапамаглі ва ўборцы. Сёння ўмовы надвор’я падчас жніва ўспрымаюцца не так востра. Ёсць магутная тэхніка, якая замяняе сотні жней з сярпамі, і абсталяванне, на якім можна давесці да належнай кандыцыі збожжа. Ды і не хлебам адзіным, як кажуць, жыве сучасны чалавек. Тым не менш, народныя традыцыі шануюцца і зараз, як і сотні гадоў дагэтуль, уборачная кампанія бягучага года ў раёне пачалася з «Зажынак». Трэці год запар свята праводзілася на полі ААТ «Жураўлінае» каля в.Вялікія Якавічы. Гэта акцыянернае таварыства не адну ўборачную кампанію знахо