Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 09.07.2021

Падрабязна расказваем, як вырасціць лаванду на ўласным падворку

Падрабязна расказваем, як вырасціць лаванду на ўласным падворку

Профессия
Прызнаюся,вырошчванне лаванды было і маёй марай, але пасля няўдалай першай спробы больш за справу не бралася. А вось Алена Каляда не з тых, хто лёгка апускае рукі. Сёння на яе падворку красуецца цэлая плантацыя духмяных ліловых кветак. Алена Васільеўна пагадзілася даць парады па вырошчванні расліны, а таксама расказала сваю гісторыю любові да гэтай кветкі. — Гадоў дзесяць таму, будучы ў Крыме, я проста была зачаравана лавандай. А яе водар — казачны пах лета, сонца, мора, чараўніцтва…Вось тады я вырашыла, што абавязкова вырашчу лаванду ў сябе на падворку. Купіла насенне, пасеяла па інструкцыі, але… ніводнае семечка не прарасло. На наступны год вывучыла ўсе магчымыя нюансы вырошчвання, зрабіла другую спробу — і атрымала тры тоненькія, як нітачка, сцяблінкі. Гэтыя першыя тры раслін
Рэцэпты на Біс: хвораст на кефіры

Рэцэпты на Біс: хвораст на кефіры

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вучаніцы Хараўской СШ Крысціны Шчурко ІНГРЭДЫЕНТЫ:яйкі — 3-4 шт.,цукар — 250 г,сметанковае масла — 100 г,кефір — 0,7 л,сода, пагашаная воцатам, — 1 ч.л.,мука,алей для смажання.ПРЫГАТАВАННЕ:Яйкі ўзбіць з цукрам, уліць кефір, дадаць растопленае масла, соду, пагашаную воцатам, і муку (мукі трэба столькі, каб цеста атрымалася эластычным, але не вельмі цвёрдым).На 30 мінут паставіць цеста ў халадзільнік. Пасля тонка раскачаць, скруціць «хварасцінкі», абсмажыць іх у алеі. Калі хвораст крыху астыне, абсыпаць цукровай пудрай.Смачна есці!
Вакцынацыя супраць COVID-19: крочым наперад

Вакцынацыя супраць COVID-19: крочым наперад

Здоровье
Мэта кампаніі па вакцынацыі насельніцтва супраць інфекцыі COVID-19 — узяцце віруса пад кантроль: чым больш людзей будзе мець імунітэт да віруса, тым хутчэй ён перастане цыркуляваць.Але ў людзей часта ўзнікаюць пытанні: што рабіць тым, хто ўжо хварэў на каранавірус. Ці патрэбна (і ці можна) ім рабіць вакцынацыю. Паколькі натуральны імунітэт пасля перанесенай хваробы не з’яўляецца пажыццёвым (па розных дадзеных ён трымаецца ад 3 да 6 месяцаў), спадзявацца на яго не варта. Тым больш, што ў пэўнай колькасці людзей пасля перанесенай хваробы, асабліва ў лёгкай форме, ахоўныя антыцелы зусім не фарміруюцца, і чалавек становіцца ўразлівым да паўторнага заражэння. Інструкцыя да вакцыны не забараняе вакцынацыю асоб, якія ўжо перанеслі каранавірусную інфекцыю. Але тым, хто перахварэў на COV
Ці можна сумясціць бізнес і спорт? Пагутарылі з дырэктарам ТАА «Голдэнхольц», які выдзяляе грошы вясковай футбольнай камандзе

Ці можна сумясціць бізнес і спорт? Пагутарылі з дырэктарам ТАА «Голдэнхольц», які выдзяляе грошы вясковай футбольнай камандзе

Спорт
Магчыма, што даказвае прыклад дырэктара ТАА «Голдэнхольц» А.А.Чарнухі. Гэта кампанія працяглы час дзейнічае на тэрыторыі Ліноўскага сельсавета, размяшчаецца вытворчая база непадалёк ад аграгарадка. У свой час Арцём Анатольевіч, выбіраючы месца для адкрыцця вытворчасці, настолькі захапіўся прыгажосцю гэтага населенага пункта, што вырашыў нават асесці тут: стварыў сям’ю, пабудаваў дом. — Новая радзіма мне спадабалася настолькі, што захацелася зрабіць нешта для таго, каб аграгарадок развіваўся, каб тут заставалася моладзь,— расказвае прадпрымальнік.— На маю думку, прыцягваць павінны не толькі заробкі, наяўнасць жылля або сацыяльная інфраструктура. Трэба яшчэ, каб маладыя людзі мелі магчымасць для самарэалізацыі. У якасці такога падмурка А.А.Чарнуха бачыць спорт, у прыватнасц
Пракуратура накіравала ў суд чарговую справу аб паклёпе

Пракуратура накіравала ў суд чарговую справу аб паклёпе

Происшествия
5 ліпеня пракуратурай Пружанскага раёна ў суд накіравана крымінальная справа аб паклёпе ў дачыненні да старшыні і члена ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, раней не судзімы непрацуючы 33-гадовы жыхар Пружанскага раёна Л., які мае на ўтрыманні трох непаўналетніх дзяцей, 11 жніўня 2020 г., выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон, размясціў у Telegram-канале «Пружаны: ідэі, падзеі, змены», публікацыю пра тое, што «ён, з’яўляючыся назіральнікам на выбарах, напісаў некалькі скаргаў у пракуратуру, тэлефанаваў на 102 у момант парушэння Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ніхто не адрэагаваў». А таксама заявіў з указаннем прозвішчаў і імёнаў старшыні і члена ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспу
Нашы карэспандэнты пабывалі ў Шарашоўскім паляўнічым вальеры Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”. Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы

Нашы карэспандэнты пабывалі ў Шарашоўскім паляўнічым вальеры Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”. Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы

Актуально, Профессия
Шарашоўскі паляўнічы вальер Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, які з’явіўся на карце раёна ў 1997 годзе, мясцовыя жыхары жартам называюць “дзяржавай у дзяржаве”. І, здаецца, маюць рацыю: тут ёсць свая “мяжа”, пазначаная сеткай, якая цягнецца амаль на трыццаць кіламетраў. Ёсць нават “пагранічны” пост з асаблівымі вартаўнікамі — драўлянымі фігурамі дзікіх жывёл. Тут дзейнічаюць і свае законы, па якіх жывуць рагата-хвастатыя “грамадзяне”. Сапраўды, усё сур’ёзна: уезд на тэрыторыю вальера, які займае 3326 га, дазволены толькі работнікам, якія яго абслугоўваюць, і паляўнічым пры правядзенні паляўнічых мерапрыемстваў, прычым праз спецыяльная бар’еры для дэзынфекцыі. Забараняецца праносіць і ўжываць у вальеры прадукты замежнай вытворчасці. Чаму? Не вельмі зразумела. Магчыма,

ВИНОВНА В ОСКОРБЛЕНИИ

Наша з табой Беларусь
https://www.youtube.com/watch?v=qKyG4-M-xqo Удивительно, как быстро в руках правосудия смелость превращается в трусость, открытость – в замкнутость, говорливость – в несвязное бурчание. Хотя некоторым, как говорится, море по колено. В Кобринском суде провозглашён очередной приговор за оскорбление.