Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 06.07.2021

Праз Пружаны прайшоў міжнародны юнармейскі патрыятычны аўтамарш “Дарогамі сібірскай славы: Краснаярск-Брэст-2021”

Праз Пружаны прайшоў міжнародны юнармейскі патрыятычны аўтамарш “Дарогамі сібірскай славы: Краснаярск-Брэст-2021”

Новости
Пружанцы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновічам сустракалі ўдзельнікаў міжнароднага юнармейскага патрыятычнага аўтамаршу “Дарогамі сібірскай славы: Краснаярск-Брэст-2021”. Ён стартаваў на краснаярскай зямлі, а фінішуе ў Беларусі. І гэта, як адзначыў кіраўнік дэлегацыі, начальнік рэгіянальнага штаба юнармейцаў па Краснаярскім краі Д.П.Пабілат, вельмі сімвалічна. Таму што, толькі дзякуючы згуртаванасці народаў братэрскіх рэспублік, пад Брэстам, Мінскам, Оршай, Смаленскам, Масквой і іншымі гарадамі быў дадзены годны адпор фашысцкім захопнікам. — Гэты аўтамарш, перш за ўсё, — павага нашай брацкай Беларусі, народ якой першым сутыкнуўся з ворагам, — сказаў Дзяніс Пятровіч.Характэрна, што ўдзельнікі акцыі правезлі па гарадах Расіі і Беларусі ікону Святога дабраверн
У юных картынгістаў пасля вымушанага перапынку аднавіліся трэніроўкі. Далучайцеся!

У юных картынгістаў пасля вымушанага перапынку аднавіліся трэніроўкі. Далучайцеся!

Спорт
Пасля перапынку аднавіў сваю работу гурток картынгу ў раённай структуры ДТСААФ. Затрымка была з-за пошуку трэнера. Цяпер на пасаду яго заступіў Аляксандр Садоўскі. Як адзначае старшыня раённай структуры ДТСААФ В.М.Гарахавіцкі, новы кіраўнік гуртка актыўна ўзяўся за свае абавязкі, дзякуючы чаму, за кароткі час была падрыхтавана трэніровачная тэхніка і пачаўся набор выхаванцаў. Сёння картынг асвойваюць сямёра дзяцей, але чакаецца, што група істотна павялічыцца ў самы бліжэйшы час. Зараз малыя разам з трэнерам адпрацоўваюць розныя манеўры, вывучаюць тэхніку хуткаснага ва-джэння. Зразумела, што ў бягучым сезоне яны наўрад ці паўдзельнічаюць у адпаведных спаборніцтвах, але на будучыню ўжо маюць планы на прызы і ўзнагароды.Алег Сідарэнка.Фота Кацярыны Масік.
Доктар, якога любяць маленькія пацыенты і паважаюць нават самыя вопытныя калегі

Доктар, якога любяць маленькія пацыенты і паважаюць нават самыя вопытныя калегі

Здоровье, Профессия
Раённы педыятр Ірына Іванаўна Каўганка падкупляе сваёй шчырасцю, адкрытасцю і кампетэнтнасцю. Напэўна, таму яе так любяць маленькія пацыенты і паважаюць нават самыя вопытныя калегі. — У адрозненне ад большасці сваіх калег, я не магу сказаць, што медыцына была маёй дзіцячай марай: проста так атрымалася, — прызнаецца раённы педыятр. — Паколькі мама была настаўніцай, я дакладна ведала адно: цэлымі днямі прападаць у школе, як яна, не хачу. У мяне былі здольнасці да матэматыкі, фізікі і хіміі, і бліжэй да заканчэння школы я задумвалася над атрыманнем прафесіі інжынера. Але ў той час гэтая прафесія атаясамлівалася выключна з мужчынскай справай. Любіла маляваць і хацела пайсці ў Віцебскі інстытут лёгкай прамысловасці. Але Віцебск дастаткова далёка, для нашай сям‘і гэта было б нязручна.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступае супраць санкцый. Выступілі і пружанскія працаўнікі

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступае супраць санкцый. Выступілі і пружанскія працаўнікі

Новости
Нядаўна ўступіў у сілу чацвёрты пакет санкцый Еўрапейскага саюза па Беларусі. Цяпер абмежавальныя меры ў дачыненні да нашай краіны распаўсюджваюцца ў агульнай складанасці на 15 беларускіх прадпрыемстваў. Такім чынам, можна сказаць, распачалася разгорнутая эканамічная вайна супраць простых беларусаў, якія могуць застацца без заробку, а ў канчатковым выніку — без працы. У сувязі з гэтай сітуацыяй высокую сацыяльную адказнасць і салідарнасць праяўляюць прафсаюзныя арганізацыі краіны. Як яшчэ напярэдадні 1 Мая адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў РБ Міхаіл Орда, санкцыі ўведзены беспадстаўна і незаконна, насуперак нормам міжнароднага права, паколькі беларускія прадпрыемствы не нясуць пагрозу сусветнаму парадку і бяспецы іншых краін. Любое прадпрыемства — гэта, у першую чаргу, працоўн
10,2% жыхароў Пружанскага раёна ўжо прышчапіліся ад COVID-19

10,2% жыхароў Пружанскага раёна ўжо прышчапіліся ад COVID-19

Здоровье
“Прызнаюся, вельмі баюся прышчэпкі ад кавіду. Апошнім часам у інтэрнэце з‘явілася вельмі шмат інфармацыі, не толькі станоўчай, але і негатыўнай: маўляў, прышчэпка можа выклікаць цяжкія пабочныя эфекты. Хочацца, каб мясцовыя ўрачы выказаліся: ці ёсць праўда ў падобных заявах або, як звычайна бывае, у страху вочы вялікія? Хаця я выдатна разумею, што прышчапляцца ўсё-такі трэба. Тым больш, нават “раёнка” ў апошнім нумары напісала, што ў Мінску ў крыві некаторых пацыентаў быў выяўлены набор мутацый, характэрных для самага небяспечнага штама каранавіруса — індыйскай “Дэльты”…Алена, г.Пружаны На пытанне мы папрасілі адказаць загадчыцу паліклінікі Пружанскай раённай бальніцы Вольгу Барысюк. — Па-першае, хочацца папрасіць у людзей не разводзіць паніку. Эпідэміялагічная сітуацыя ў нашай
Мы — мірныя беларусы. У Пружанах адзначылі Дзень Незалежнасці

Мы — мірныя беларусы. У Пружанах адзначылі Дзень Незалежнасці

Актуально, Великая Победа
Чвэрць стагоддзя 3 ліпеня адзначаецца галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта дзень нараджэння нашай Радзімы, дзень яе суверэнітэту, дзень, калі мы ўсе павінны аб’яднацца з адной думкай: мы — мірныя беларусы. Менавіта пад такім лейтматывам прайшло галоўнае свята ў Пружанах. Пачаліся ўрачыстыя мерапрыемствы з усебеларускай малітвы, якую праводзілі ў храме Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага і ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Традыцыйна ў гэты дзень каля помніка «Спаленым вёскам» быў праведзены мітынг «У памяці навекі». Разам з людзьмі, якія прынялі ўдзел у жалобным мерапрыемстве, аддаць даніну пашаны загінулым і героям Вялікай Айчыннай вайны вырашыла і неба: яно «плакала» на працягу ўсяго мітынгу, дождж сцішыўся толькі па
Пракурор раёна даў тлумачэнні па асобнаму Закону «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму»

Пракурор раёна даў тлумачэнні па асобнаму Закону «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму»

Новости
Дзяржаўныя органы ўзмацняюць сумесную працу па недапушчэнні рэабілітацыі нацызму. Пра гэта сведчыць і прыняцце асобнага Закона № 103-З «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму», які ўступіў у сілу з 16 чэрвеня гэтага года. Пра новаўвядзенні мы пагаварылі з пракурорам раёна А. М. Вярбіцкім. — Аляксандр Міхайлавіч, калі гэты нарматыўны акт называецца новым, то, значыць, раней з рэабілітацыяй нацызму ў нас не змагаліся?— Гэта не так, проста заканадаўцы выдзелілі гэтае паняцце ў самастойны нарматыўны акт з Закона «Аб процідзеянні экстрэмізму». Вінаватыя ў спробах рэабілітацыі нацызму раней адказвалі па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці». — Якія дзеянні могуць быць прызнаны спробай рэабіл