Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 03.07.2021

З Днём Незалежнасці!

З Днём Незалежнасці!

Актуально
Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Дарагія ветэраны!Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Галоўнае дзяржаўнае свята аб‘яднала людзей розных пакаленняў, нагадваючы пра доўгі і нялёгкі шлях станаўлення нашай краіны. Суровым выпрабаваннем для ўсіх стала Вялікая Айчынная вайна, у гады якой загінуў кожны трэці беларус. Таму мы штогод аддаём даніну павагі выключнаму гераізму людзей, якія выратавалі свет ад фашысцкай чумы. Мужнасць, патрыятызм і любоў да Радзімы салдатаў Перамогі стварылі духоўны падмурак, на якім пабудавана наша міралюбнае грамадства са сваімі традыцыямі і пераемнасцю пакаленняў. За дзесяцігоддзі міру і стабільнасці, дзякуючы самаадданай працы землякоў, параненая беларуская зямля пераўтварылася ў квітнеючыя сады і палі, сучасныя аграгарадкі і прамысловыя