Воскресенье, 26 сентября 2021

Месяц: Июль 2021

Фотарэпартаж з сучаснага пункта прыгатавання ежы ААТ «Велікасельскае Агра»

Фотарэпартаж з сучаснага пункта прыгатавання ежы ААТ «Велікасельскае Агра»

Новости, Сельское хозяйство
Што хочацца зрабіць пасля смачнага абеду? Напэўна, паспаць! Але калі хтосьці і можа дазволіць сабе такую раскошу, дык толькі не працаўнікі поля. «Зараз для нас кожная мінута і кожнае зярнятка – на вагу золата», – расказваюць камбайнеры ААТ «Велікасельскае Агра». І тым не менш, абеду ці вячэры чакаюць з нецярпеннем. Чаму? Прычына простая: таму што смачна! Каб работнікі харчаваліся сытна, смачна і своечасова, прычым не толькі падчас жніва, у ААТ «Велікасельскае Агра» вырашылі займець сучасны пункт прыгатавання ежы. Для будучага харчаблока падабралі аб’ект, які раней належаў камбінату бытавога абслугоўвання. Рамонт правялі сваімі сіламі, закупілі неабходнае абсталяванне, і ў сакавіку гэтага года пункт у Вялікім Сяле пачаў работу. Цяпер тут працуе восем чалавек. За прыгатаван
Президент встретился с активом местной вертикали и обсудил актуальные вопросы общественно-политической обстановки

Президент встретился с активом местной вертикали и обсудил актуальные вопросы общественно-политической обстановки

Актуально, Наша з табой Беларусь
Президент Беларуси Александр Лукашенко 30 июля собрал актив местной вертикали для проведения встречи по актуальным вопросам общественно-политической обстановки. "Я полагаю, что такие короткие, но очень важные встречи должны стать нашей традицией. Это не только информирование людей, которые приехали с мест, но и определенный дух, который должен сплачивать вертикаль власти, - сказал Александр Лукашенко. - Наша встреча продиктована необходимостью сверить часы, определить дальнейшую стратегию работы в новых для нас условиях. Прежде всего экономических". По словам Президента, если с пандемией, которая полтора года назад ввергла в шок все население Земли, в Беларуси уже научились жить, то к очередной санкционной вакханалии страна только начинает приспосабливаться. "И на своем опыте хо
Рэцэпты на Біс: курыныя фрыкадэлькі з агароднінай

Рэцэпты на Біс: курыныя фрыкадэлькі з агароднінай

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад медсястры тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ «Пружанская ЦРБ» Святланы Мацяш. ІНГРЭДЫЕНТЫ:фарш курыны — 350-400 г,баклажаны — 1 шт.,перац балгарскі — 1 шт.,масліны без костачак — 120 г,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,часнок — 3 зубчыкі,сухары паніровачныя — 3 ст. л.,таматная паста — 3 ст. л.,папрыка молатая — 1 ч. л.,алей — 3 ст.л.,вада — 500 мл,соль, перац.ПРЫГАТАВАННЕНарэзаць баклажан кавалачкамі сярэдняга памеру, шчодра пасыпаць соллю, перамяшаць і пакінуць на 20 мінут. Пасля прамыць пад праточнай вадой, адціснуць і абсушыць.Курыны фарш пасаліць, паперчыць, можна дадаць папрыку. Усыпаць паніровачныя сухары, сфармаваць невялікія шарыкі і абсмажыць да з’яўлення скарыначкі. Выкласці фрыкадэлькі на талерку, а на той жа патэльні прыкладна 5 мінут смажыць нарэзаную агародніну.Змяшаць вад
Працягваем рубрыку «Гісторыя на колах». А вы бачылі «ГАЗ-21» 1962 года выпуску на пружанскіх вуліцах?

Працягваем рубрыку «Гісторыя на колах». А вы бачылі «ГАЗ-21» 1962 года выпуску на пружанскіх вуліцах?

Автобудни, Профессия
Мы працягваем нашу рубрыку, прысвечаную «рэтра»-транспартным сродкам "Гісторыя на колах". Умова: яны павінны выкарыстоўвацца і цяпер. Пасля публікацыі пра матацыкл «Ява», які «верай і праўдай» больш за 40 гадоў служыць жыхару горада, мы атрымалі нямала тэлефанаванняў пра старыя аўтамабілі і іншую тэхніку, якая і зараз ездзіць па дарогах раёна, перавозячы грузы і людзей. Напрыклад, пружанец В.М.Жук штодня ездзіць на работу на машыне «ГАЗ-21», якую ў народзе часам памылкова называюць «Победа». Даведка «РБ»:Аўтамабіль «ГАЗ-21» «Волга» стаў пераемнікам мадэлі «ГАЗ М-20» «Победа», якую перасталі выпускаць у 1958 годзе. З 1956 года на Горкаўскім аўтазаводзе (ГАЗ) сталі выпускаць першую мадыфікацыю «Волгі» — чатырохдзверны сядан, які толькі пярэдняй часткай нагадваў былую «Победу». Ха
Пад маскай цяжка дыхаецца? Пад апаратам ШВЛ яшчэ цяжэй. Пружанец, які перахварэў COVID-19, падзяліўся ўражаннямі

Пад маскай цяжка дыхаецца? Пад апаратам ШВЛ яшчэ цяжэй. Пружанец, які перахварэў COVID-19, падзяліўся ўражаннямі

Здоровье
Пружанцы расслабіліся і перастаюць прыслухоўвацца да рэкамендацый урачоў, паслугамі якіх, як паказвае колькасць пацыентаў у “чырвонай” зоне раённай паліклінікі, усё-такі працягваюць карыстацца. Што здарылася з намі? COVID-19 ужо адышоў у нябыт? Сёння сацыяльная дыстанцыя практычна нідзе ў горадзе не вытрымліваецца, у шэрагу магазінаў пакупнікі без масак спакойна абслугоўваюцца прадаўцамі, якія таксама ігнаруюць гэты “атрыбут”. Маскі сталі рэдкай з’явай і ў аўтобусах, і ў таксі… Часта чуецца, што віной таму гарачыня: маўляў, цяжка дыхаць праз некалькі слаёў “намордніка”. У такіх выпадках хочацца сказаць, што пад ШВЛ, апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, знаходзіцца яшчэ цяжэй. Не слухаем медыкаў, дык паслухаем простых людзей, якія перанеслі кавід у цяжкай форме. Вось што раска
1 жніўня  каля мемарыяла «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы адбудзецца традыцыйны Мітынг

1 жніўня каля мемарыяла «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы адбудзецца традыцыйны Мітынг

Афиша
1 жніўня 2021 г. у 12.00 гадзінкаля мемарыяла ахвярам фашызму«Падаючыя крыжы»ў Белавежскай пушчыадбудзеццатрадыцыйны Мітынг,прысвечаны памяці мірных жыхароўнавакольных вёсак, расстраляныхнямецка-фашысцкімі захопнікамілетам 1941 года.
Адразу два вадзіцелі раёна сталі «тысячнікамі» на перавозцы збожжа

Адразу два вадзіцелі раёна сталі «тысячнікамі» на перавозцы збожжа

Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Значнасць работы кожнага чалавека, задзейнічанага падчас жніва, неацэнная. Аграрыі старанна працуюць сёння, каб заўтра, як бы гэта банальна ні гучала, на нашым стале быў хлеб і было да хлеба. Не абысціся на ўборцы без вадзіцеляў. Тона за тонай яны перавозяць збожжа новага ўраджаю і… становяцца «тысячнікамі». На гэтым тыдні такога паказчыка дасягнула адразу два вадзіцелі раёна. «Дальнабой» і «Саня №1». Дзве шыльдачкі з такімі надпісамі месцяцца ў аўтамабілі «МАЗ 551605» – верным памочніку Аляксандра Санукевіча, вадзіцеля з ААТ «Жураўлінае». Абодва надпісы цалкам апраўданы: і ў час жніва, і пасля яго Аляксандр Уладзіміравіч даволі часта дастаўляе грузы ў іншыя раёны вобласці. Ну, а падчас жніва заўсёды імкнецца быць першым. І гэта звычайна яму ўдаецца. У гаспадарку Аляксандр п
Галоўны аграном філіяла РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы» Аляксандр Цеслюк адзначыў 60-годдзе. Віншавалі юбіляра прама ў полі

Галоўны аграном філіяла РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы» Аляксандр Цеслюк адзначыў 60-годдзе. Віншавалі юбіляра прама ў полі

Актуально, Профессия, Сельское хозяйство
З чаго складаецца шчасце? Кожны чалавек адкажа на гэтае пытанне па-рознаму. Для Аляксандра Цеслюка найважнейшым складнікам з’яўляецца справа па душы. У аграномію ён улюбіўся яшчэ юнаком і ніколі не здраджваў абранаму накірунку. У чацвер галоўны аграном філіяла РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга Зеляневічы» адзначыў свой 60-гадовы юбілей. Чвэрць стагоддзя ён аддаў гэтай гаспадарцы. Кожная працоўная раніца Аляксандра Васільевіча пачынаецца з паездкі. На работу ў Зеляневічы галоўны аграном дабіраецца з суседніх Магілёўцаў – роднай вёскі, дзе зараз жыве разам з жонкай. Тут жа, у мясцовым саўгасе «Праца», і пачынаўся шлях агранома ў прафесію. Гэтаму саўгасу Аляксандр Васільевіч аддаў 17 гадоў жыцця, працаваў брыгадзірам. Спецыяльнасць, дарэчы, набыў у Пружанскім каледжы, тады яшчэ саўгасе-тэ
Тры гадзіны доўжыўся агульны сход грамадзян у Ружанах. Міліцэйскаму ўчастку быць!

Тры гадзіны доўжыўся агульны сход грамадзян у Ружанах. Міліцэйскаму ўчастку быць!

Новости, Ружанские мотивы
Апошні раз агульны сход грамадзян у Ружанскім сельсавеце праводзіўся тры гады таму. Летась сабрацца для абмеркавання важных пытанняў перашкодзіла пандэмія, у 2019 годзе – падрыхтоўка да абласных «Дажынак». Менавіта таму сёлетняга сходу пасялкоўцы чакалі, каб пагаварыць пра надзённае, звярнуць увагу на праблемы і атрымаць адказы па пытанні, якія хвалююць. Пляцоўкай для абмеркавання стаў цэнтр культуры і вольнага часу. На сустрэчу з неабыякавымі жыхарамі сельсавета завіталі намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, кіраўнікі розных арганізацый як мясцовага, так і раённага ўзроўню. Спачатку старшыня Ружанскага сельвыканкама А.У.Юркоўская расказала пра тое, што сабой уяўляе і чым жыве сёння сельсавет, у які, акрамя г.п.Ружаны, уваходзяць яшчэ 32 сельскія населеныя пункты.Па
Бард Аляксандр Казей: «Хтосьці пасля першых жа заняткаў губляе цікавасць да навучання, а ў кагосьці адразу загараецца іскрынка»

Бард Аляксандр Казей: «Хтосьці пасля першых жа заняткаў губляе цікавасць да навучання, а ў кагосьці адразу загараецца іскрынка»

Культура, Молодёжный клуб
У кожнага чалавека з нараджэння закладзены пэўны багаж талентаў. Галоўнае — іх своечасова распазнаць і развіваць. “Хтосьці з дзяцей пасля першых жа заняткаў губляе цікавасць да навучання, а ў кагосьці адразу загараецца тая іскрынка, якая з часам перарастае ў яркае полымя любові… да інструмента, да музыкі”, — кажа Аляксандр Паўлавіч Казей, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Гітара — тры акорды” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны. — Аляксандр Паўлавіч, і як тую “іскрынку” творчасці распаліць?— У мяне займаецца дзве групы па дванаццаць чалавек. І кожнаму з дваццаці чатырох вучняў я стараюся даць неабходны мінімум ведаў і навыкаў для далейшага развіцця здольнасцей. — Заняткі праходзяць па класічнай форме навучання?— Не, кожны вучань аб’яднання вучыцца індывідуальна, па зручн
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ляўчук завяршыў рабочую паездку па выбарчай акрузе

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ляўчук завяршыў рабочую паездку па выбарчай акрузе

Новости
У межах ліпеньскай работы ў выбарчай акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ляўчук правёў «прамую тэлефонную лінію» і наведаў шэраг арганізацый Пружаншчыны. Магчымасцю атрымаць ад дэпутата адказ на свае пытанні скарысталася сем жыхароў раёна. Двух з іх цікавіла індэксацыя працоўных пенсій. Па выніках тэлефанавання давялося разбірацца з выкарыстаннем пад дачу пустуючага дома ў Сухопальскім сельсавеце. А вось выказанаму жаданню працаўладкавацца выкладчыкам у Пружанскі каледж А.Г.Ляўчук не дапамог ажыццявіцца: сёння там няма адпаведных вакансій. Сярод узнятых перад народным абраннікам і пытанне павышэння перапрацоўшчыкамі закупачных цэнаў на малако. Гэтая тэма хвалявала аднаго з кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна.Незадаволенасць як
У Пружанскім раёне адменена забарона на наведванне лясоў

У Пружанскім раёне адменена забарона на наведванне лясоў

Новости
Адпаведная інфармацыя размешчана на старонцы з інтэрактыўнай картай на сайце Мінлясгаса. Сёння ж забарону зняў Бярозаўскі раён. Такім чынам, наведваць лес у Брэсцкай вобласці цяпер можна ва ўсіх 16 раёнах. Адсочваць сітуацыю з забаронай і абмежаваннямі можна тут: https://www.mlh.by/maps/map.php
Два падобных ДТЗ зарэгістравана ў Пружанскім раёне за суткі

Два падобных ДТЗ зарэгістравана ў Пружанскім раёне за суткі

Происшествия
Ноччу і раніцай у панядзелак на тэрыторыі раёна адбыліся два дарожна-транспартныя здарэнні. Першая аварыя здарылася а першай гадзіне ночы на дарозе Шарашэва-Купічы. Вадзіцель легкавога аўтамабіля вырашыў абагнаць машыну, што рухалася спераду, для чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху. У той жа момант з-за павароту насустрач выехала іншае аўто, адбылося лабавое сутыкненне. Аднаго з пацярпелых вадзіцеляў заціснула ў пашкоджанай машыне. Спатрэбілася дапамога падраздзяленняў МНС, каб дэблакаваць параненага і перадаць яго медыкам. Пасажырка гэтага аўто не пацярпела.* Літаральна праз некалькі гадзін на пад’ездзе да г.п.Ружаны з боку г.Пружаны здарылася падобнае ДТЗ. Вадзіцель легкавога аўтамабіля вырашыў абагнаць грузавік, калі той пайшоў на абгон транспарту спераду. У выніку л