Гісторыя аднаго экспаната. Першы палёт у космас
Сярод велізарнай калекцыі паштовак у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” маю ўвагу прыцягнулі савецкія навагоднія паштоўкі з выявай Дзеда Мароза з… ракетай. Што прымусіла савецкіх мастакоў да стварэння такіх паштовак? Давайце разбірацца.
60 гадоў таму, 12 красавіка 1961 года, свет быў узрушаны паведамленнем пра тое, што на арбіту вакол Зямлі быў выведзены першы ў гісторыі касмічны карабель, пілатуемы чалавекам. Гэтая дата назаўсёды ўвайшла ў гісторыю і стала адзначацца як Дзень касманаўтыкі.
Першы касмічны палёт доўжыўся 108 мінут. У нашы дні, калі здзяйсняюцца шматмесячныя экспедыцыі на арбітальных касмічных станцыях, ён здаецца вельмі кароткім. Але кожная з гэтых мінут была адкрыццём невядомага. Палёт Юрыя Гагарына даказаў, што чалавек можа жыць і працаваць у космасе. Так з’явіл