
Сёння Дзень ваенных камісарыятаў
— Ваша стаўленне да ваеннай службы?— Станоўчае.— У якіх войсках хацелі б служыць?— У пагранічных…
Сёння ў начальніка групы прызыву раённага ваеннага камісарыята старшага лейтэнанта Андрэя Ігаравіча Якімовіча “гарачыя” дзянькі: пачалася новая прызыўная кампанія. Згодна з распрацаваным графікам, маладому афіцэру трэба зрабіць усё неабходнае, каб забяспечыць стапрацэнтную яўку прызыўнікоў на медыцынскі агляд, правесці пасяджэнні прызыўных камісій, вызначыць тых, хто прыгодны да службы, і падрыхтаваць навабранцаў да адпраўкі ў воінскія часці…
Чатыры гады таму хлопец з Лінова гэтак жа, як сённяшнія прызыўнікі, сядзеў перад камісіяй ваенкамата з другога боку стала і распавядаў пра сябе. Пра тое, што вырас у сям’і настаўнікаў, скончыў школу, затым — Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж, а