Четверг, 15 апреля 2021

День: 07.04.2021

А што чыталі Вы? Сабралі самыя папулярныя навіны сакавіка

А што чыталі Вы? Сабралі самыя папулярныя навіны сакавіка

Новости, Подписка
У першы вясновы месяц наш сайт http://www.budni.by наведала звыш 14 тысяч чалавек, што на 3 тысячы больш, чым у кароткім лютым.Да Міжнароднага жаночага дня мы, як і звычайна, рыхтавалі святочны выпуск, мяркуем, што ў нас гэта атрымалася: ажно тры артыкулы з гэтага нумара трапіла ў ТОП-5 самых папулярных матэрыялаў сайта. Нашы падпісчыкі актыўна чыталі пра Наталлю Кадука з Бельчыц, якая выгадавала чатырох сыноў, а цяпер апякуе дзвюх дачок, прыйшоўся даспадобы і фотарэпартаж з магазіна "Кветкі і сувеніры", а таксама замалёўка пра жаночы калектыў магазіна "Мясны свет". А ўзначальвае спіс самых папулярных на сайце фотарэпартаж са сходу актыву раёна. Замыкае аповед пра Мікалая Слабаду і яго сына Аркадзя, якія шмат гадоў пражылі ў ЗША, а пасля вярнуліся на малую радзіму бацькі. Н
Пружанскія фігурысты выдатна выступілі на «Кубку Косава» і ў фінале «Зорачкі»

Пружанскія фігурысты выдатна выступілі на «Кубку Косава» і ў фінале «Зорачкі»

Новости, Спорт
Спаборніцтвы па фігурным катанні “Кубак Косава” прайшлі на Лядовай арэне Івацэвіч. Сярод пераможцаў турніру – фігурысты, якія трэніруюцца пад кіраўніцтвам В.А.Уважанай. “Золата” ў першым юнацкім разрадзе сярод дзяўчат пакарылася Эліне Цірскіх, у другім юнацкім – Крысціне Валасюк. Першы ў трэцім юнацкім разрадзе – Вадзім Белавус. Васіль Барахоўскі і Сафія Здановіч падчас спаборніцтваў выканалі нарматыў першага спартыўнага разраду і заваявалі “залатыя” медалі. П’едэстал другога спартыўнага разраду сярод дзяўчат – поўнасцю пружанскі! Прызавыя месцы занялі Злата Амельянюк, Юлія Пакала і Уладзіслава Чахоўская. Пераможца сярод хлопцаў у гэтым разрадзе – Ілья Лаўрэнаў. Сярод кандыдатак у майстры спорту годна выступілі Сафія Рахуба (першае месца) і Ганна Лаўрэнава (другое).Уладзі
На тыя ж граблі? Пружанцы зноў паляць сухую траву і смецце з парушэннем правілаў і насуперак здароваму сэнсу

На тыя ж граблі? Пружанцы зноў паляць сухую траву і смецце з парушэннем правілаў і насуперак здароваму сэнсу

Год малой Радзімы, Новости
Канец сакавіка парадаваў цеплынёй. Але хапіла некалькіх сонечных дзён, каб рэзка ўскладнілася пажарная абстаноўка ў раёне: як паведамляе райаддзел па надзвычайных сітуацыях, за тры дні апошняга сакавіцкага тыдня чатыры разы давялося выязджаць на тушэнне сухой травы і бескантрольных кастроў, агонь ад якіх пагражаў пабудовам або экасістэме. Сапраўды, спальванне расліннага смецця — просты, бясплатны і хуткі спосаб навядзення парадку на прысядзібных участках. Заканадаўства дазваляе прымяняць падобную «тэхналогію», акрамя строгай забароны выпальвання сухой расліннасці на корані, але пры строгім захаванні правілаў развядзення кастроў. Гэтыя патрабаванні былі распрацаваны не проста так, а з улікам надзвычайных здарэнняў, якіх, на жаль, штогод не меншае. Як паказала прафілактычнае мерапрыем
У рамках акцыі «Разам за зялёную Беларусь» у мікрараёне «Паўночны» былі высаджаны дэкаратыўныя хваёвыя дрэвы

У рамках акцыі «Разам за зялёную Беларусь» у мікрараёне «Паўночны» былі высаджаны дэкаратыўныя хваёвыя дрэвы

Год малой Радзімы, Новости
У Год народнага адзінства Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запусціла ініцыятыву азелянення краіны. Яе мэта — закласці алеі, паркі і скверы «Народнага адзінства». На Пружаншчыне старт акцыі ўжо паспелі даць спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прыняўшы ўдзел у Адзіным дні азелянення «Разам за зялёную Беларусь». На днях імі сумесна з работнікамі камунальнай службы было высаджана каля паўсотні хваёвых дэкаратыўных дрэў у мікрараёне «Паўночны». Дарэчы, далучыцца да акцыі і азеляніць тэрыторыю свайго населенага пункта могуць усе жадаючыя: як працоўныя калектывы, члены грамадскіх аб’яднанняў, так і проста сем’і, асобныя грамадзяне. Для гэтага ёсць яшчэ час: акцыя завершыцца 14 мая.Марына Вакульская.
На палігоне «Ружанскі» завяршыўся другі этап падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021»

На палігоне «Ружанскі» завяршыўся другі этап падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021»

Новости
На працягу амаль двух тыдняў — з 23 сакавіка па 2 красавіка — на 210 авіяцыйным палігоне «Ружанскі» праходзілі тактычныя вучэнні падраздзяленнямі 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Як расказаў намеснік начальніка палігона па ідэалагічнай рабоце Сяргей Паўлаў, пад Ружанамі вайскоўцы правялі баявыя стрэльбы са стралковай зброі, узбраення БТР, мінамётаў, а таксама вялі агонь з борта верталёта штурмавой авіяцыі. Акрамя таго, у ходзе тактычных вучэнняў пытанні ўзаемадзеяння адпрацавалі падраздзяленні сіл спецаперацый, авіяцыі і радыёэлектроннай барацьбы пры іх сумесным баявым прымяненні.Вучэнні на «Ружанскім» правялі ў рамках другога этапу падрыхтоўкі да маючага адбыцца сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021».Марына Вакульская.
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп “Суперзорачка” перамаглі вучні Хараўской СШ

У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп “Суперзорачка” перамаглі вучні Хараўской СШ

Молодёжный клуб
Апазнавальны знак самых юных членаў рэспубліканскай піянерскай арганізацыі – зорачка. Па ёй з лёгкасцю можна вызначыць акцябрат. Іх дружыны, якія існуюць пры навучальных установах раёна, садзейнічаюць творчаму развіццю школьнікаў. У СШ №4 прайшоў своеасаблівы агляд талентаў – раённы этап рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп “Суперзорачка”. Сёлетні конкурс сярод акцябрат – другі па ліку. Ідэя яго стварэння ўзнікла ў БРПА летась. “Суперзорачка” дзятве спадабалася, таму вырашана было зрабіць яе штогадовай. Удзельнікамі раённага этапу сёлета сталі вучні 7-10 гадоў з шасці школ раёна. Кожная каманда складалася з пяці акцябрат. Школьнікам неабходна было праявіць сябе ў шэрагу конкурсаў. Пры гэтым відэавізітоўкі і партфоліа каманды здалі да пачатку выпрабаванняў на сцэне.
Учения армий стран НАТО «Защитник Европы-2021»: в чём скрытый смысл? Диспозиция

Учения армий стран НАТО «Защитник Европы-2021»: в чём скрытый смысл? Диспозиция

Видео, Новости
https://www.youtube.com/watch?v=lG7Qp_M6l6k В мае стартуют учения армий стран НАТО "Защитник Европы-2021". Это крупнейшие маневры альянса за последние годы. И уже в эти дни огромный военный механизм Запада пришел в движение. Причём баланс сил меняется не только в географической, но и в политической плоскости. Цифры, факты, а также скрытый смысл учений — в проекте "Диспозиция".