Четверг, 15 апреля 2021

День: 06.04.2021

Трактарысты ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс” актыўна ўключыліся ў сеў ячменю

Трактарысты ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс” актыўна ўключыліся ў сеў ячменю

Новости, Профессия
Пыл слупом стаіць над полем Высокая гара, што каля пушчанскай вёскі Доўгае. Увішныя трактарысты ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс” актыўна ўключыліся ў пасяўную кампанію, якая поўным ходам ідзе ў раёне. Сёння на парадку дня ў мясцовых механізатараў — ячмень. Палова поля ўжо засеяна. Згодна з аператыўнай сводкай, у таварыстве падрыхтавана ўжо 78,5% тэрыторыі, выдзеленай для пасеву ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Вывезена і ўнесена 82% арганічных угнаенняў. У поўным аб’ёме пасеяны авёс, менш за палову засталося пасеяць зернебабовых культур і ячменю. — У тэрміны, спадзяюся, укладзёмся. Ва ўсякім разе, нашы жалезныя “коні” — “John Deere” ў калегі і мой “Беларус 3022” – дагэтуль не падводзілі. Працуем ад цямна да цямна, але вынік таго варты, — запэўнівае Андрэй
Каля вёскі Шэйпічы пад коламі фуры загінуў пешаход

Каля вёскі Шэйпічы пад коламі фуры загінуў пешаход

Происшествия
Трагедыя здарылася каля 22.00 гадзін чацвёртага красавіка на дарозе паблізу вёскі Шэйпічы. 41-гадовы жыхар вёскі Мазалі ішоў па праезнай частцы аўтадарогі Р-44 «Гродна-Ружаны-Івацэвічы». Жыхар Гродна, які ехаў у гэты час па трасе на фуры, не паспеў своечасова заўважыць пешахода. Ад атрыманых у выніку наезду траўмаў пешаход загінуў на месцы здарэння.Як удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, святловяртальны элемент у за-гінуўшага быў, але ён знаходзіўся не на адзенні, а на мыліцы. Па факце гэтага дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.
У Лінова гарэў дом, а на тушэнне выпальваннеў травы выратавальнікі выязджалі тры разы

У Лінова гарэў дом, а на тушэнне выпальваннеў травы выратавальнікі выязджалі тры разы

Происшествия
Днём першага красавіка трывожны выклік паступіў з Лінова: у адной з палавін двухкватэрнага жылога дома здарыўся пажар. Утаймаваць агонь удалося аператыўна, і ён не перакінуўся на другую кватэру. Але там, дзе здарыўся, паспеў нанесці ўрон: пашкоджаны перакрыцце, сцены і ўнутраная аддзелка веранды. У прычыне здарэння спецыялісты пакуль разбіраюцца. Не выключаецца, што ўзгаранню магло паспрыяць кароткае замыканне электраправодкі.+Але пераважна на мінулым тыдні пажарныя разлікі ездзілі на тушэнне выпальванняў травы. Першага красавіка — у гарадскім прыватным сектары, трэцяга — у Шарашэве, а на наступны дзень — у Магілёўцах. Ва ўсіх выпадках абышлося без няшчасных выпадкаў.Райаддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці: вяс
«Клепачы» не прайгралі ні адной гульні і сталі пераможцамі турніра па валейболе памяці А.А.Салтруковіча

«Клепачы» не прайгралі ні адной гульні і сталі пераможцамі турніра па валейболе памяці А.А.Салтруковіча

Актуально, Спорт
Два тыдні валейбольных сустрэч, 21 гульня. Такая статыстыка сёлетняга раённага турніру па валейболе, прысвечанага памяці А.А.Салтруковіча. На працягу многіх гадоў спартыўная падзея, арганізатар якой – раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец», збірае былых выхаванцаў таленавітага трэнера, валейбалістаў-аматараў. Спаборніцтвы прайшлі на пляцоўцы ДЮСШ №1. На гэты раз за званне пераможцы змагалася сем каманд – на адну менш, чым летась. Сваю зборную не выстаўлялі філіял “Пружанскі раён газазабеспячэння” ВУ “Кобрынгаз” і ААТ “Пружанскі малочны камбінат”. Настаўнікі фізкультуры і валейбалісты-аматары, якія летась гулялі ў камандзе “Адукацыя” і сталі пераможцамі, сёлета аб’ядналіся ў зборную “У Алеся”. Былі на турніры і дэбютанты – каманда КУВП “Камунальнік”. І няхай першы блін у іх ат
Польша против Беларуси: двойные стандарты, репрессии, спецслужбы, экстремисты. Понятная политика

Польша против Беларуси: двойные стандарты, репрессии, спецслужбы, экстремисты. Понятная политика

Видео, Новости
https://www.youtube.com/watch?v=V2OF8NCpAF8 Что стоит за успехами Варшавы и почему правящей партии доверяет все меньше поляков. Экономическое чудо или долговая яма? Какая она – демократия по-польски, которую пытаются навязать Беларуси? Почему Варшава и Брюссель не могут найти общий язык. И за что критикует союзника Европейский союз? Разобрали на конкретных фактах в "Понятной политике".