Четверг, 15 апреля 2021

День: 02.04.2021

Ваенным камісарам Пружанскага раёна назначаны падпалкоўнік Кірыл Шаўчэнка

Ваенным камісарам Пружанскага раёна назначаны падпалкоўнік Кірыл Шаўчэнка

Новости, Профессия
Загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2021 г. ваенным камісарам Пружанскага раёна назначаны падпалкоўнік Шаўчэнка Кірыл Усеваладавіч. Нарадзіўся ў г.Фрунзэ (Кыргызстан) у сям’і вайскоўца. Дзяцінства прайшло ў Пружанах, вучыўся ў Пружанскай СШ № 5.У 1998 годзе паступіў у Ваенную акадэмію РБ па спецыяльнасці “Камандная тактычная артылерыя”. Пасля яе заканчэння ў 2002 г. быў размеркаваны ў 111 артылерыйскі гвардзейскі полк, які дыслацыраваўся ў самой цытадэлі Брэсцкай крэпасці.Службу праходзіў на ўсіх лінейных пасадах — ад камандзіра ўзвода да начальніка штаба гаўбічнага самаходнага артылерыйскага дывізіёна 2С3 “Акацыя”, а таксама артылерыйскага дывізіёна 2С1 “Гваздзік”. Быў начальнікам разведкі 1199 рэактыўнага артылерыйскага палка. Да гэтага назначэння служыў в
На парадку дня… беспарадак. Невядомыя пашкодзілі тэхніку ў скверы Гудзімава

На парадку дня… беспарадак. Невядомыя пашкодзілі тэхніку ў скверы Гудзімава

Год малой Радзімы, Происшествия
Мінулая зіма стала значным выпрабаваннем для гарадской камунальнай службы. У выніку рэгулярных снегападаў, нізкіх тэмператур і моцных вятроў не было магчымасці паступова прыбіраць вуліцы ад смецця. І таму адразу пасля раставання снегу ў горадзе пачаўся сапраўдны аўрал: неабходна за кароткі час навесці парадак на даволі вялікай тэрыторыі. Адны чысцяць і рамантуюцьЯк расказвае начальнік участка «Добраўпарадкаванне» КУВП «Камунальнік» С.Б.Грыбоўскі, у падначаленым яму калектыве працуе 22 чалавекі. Сямі работнікам пастаўлена задача навесці парадак на дваровых тэрыторыях шматпавярховак, а гэта азначае, што за кожным замацавана 45 гарадскіх двароў. Дзевяць дворнікаў шчыруюць на асноўных вуліцах райцэнтра. Нескладаны падлік паказвае, што кожнаму давядзецца прывесці ў парадак крыху больш за 10
На важныя пытанні пра вакцынацыю ад COVID адказвае загадчыца паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольга Барысюк

На важныя пытанні пра вакцынацыю ад COVID адказвае загадчыца паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольга Барысюк

Здоровье, Новости
Ці баіцеся вы прышчэпак і ўколаў? Прызнаюся шчыра, такога страху, як у дзяцінстве, у мяне ўжо няма, але дагэтуль ад аднаго выгляду шпрыца па скуры прабягаюць мурашкі. Што ўжо казаць пра вакцынацыю ад каранавіруса… Каб развеяць страхі, міфы і здагадкі, разам з загадчыцай паліклінікі Пружанскай ЦРБ В.П.Барысюк мы паспрабавалі разабрацца ў самых актуальных пытаннях, якія тычацца вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі. Як праходзіць вакцынацыя?Пружанская ЦРБ пачала кампанію па вакцынацыі ад каранавіруса 4 лютага. Зараз, па словах Вольгі Паўлаўны, у медустанове чакаюць паступлення чарговай партыі “Спадарожніка V” для вакцынацыі насельніцтва раёна. Прышчэпка праводзіцца ў два этапы, пры гэтым запісвацца трэба толькі на першы. Да ўвядзення сіняга кампанента ўрач робіць абавязковы агляд і
“Хто каго чубіць, той таго і любіць”. Ці згодны з гэтым  жыхары Пружан?

“Хто каго чубіць, той таго і любіць”. Ці згодны з гэтым жыхары Пружан?

Новости
Дзе ёсць насілле — там няма сям’іПад такой назвай у краіне распачалася інфармацыйная кампанія, накіраваная на прафілактыку насілля ў сям’і. Але што супрацьпаставіць хатняму насіллю, калі яно замацавана нават у прымаўках: “б‘е, значыць, кахае”, “мілыя сварацца — толькі цешацца”, “хто каго чубіць, той таго і любіць” і іншых. Ці згодны з гэтымі народнымі выказваннямі нашы жыхары? Пра гэта журналісты “раёнкі” пацікавіліся ў іх на вуліцах горада. Генадзь: — Я такі народны “вопыт” пераймаць не збіраюся і іншым не раю. Калі мужчына б’е жанчыну, прычым усё роўна: сваю ці чужую, — гэта адназначна слабы мужчына. Што б ні здарылася, трэба быць мудрэй у любым выпадку і ўсе пытанні вырашаць з дапамогай гутаркі, а не кулакамі. Слабы пол трэба абараняць, а не крыўдзіць. Галіна: — Хай
Актуальны спіс вакансій ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

Актуальны спіс вакансій ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

Профессия
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама паведамляе аб наяўнасці свабодных рабочых месцаў (вакансій) па Пружанскім раёне па г. Пружаны*акампаніятар*бетоншчык*вадзіцель аўтамабіля*вадзіцель пагрузчыка*вальшчык лесу*ветэрынарны ўрач*дырыжор*інжынер-праграміст*кантралёр-касір*майстар дарожны*машыніст бульдозера*машыніст экскаватара*музычны кіраўнік*муляр (каменщик)*паштальён*трактарыст*урач*фельчар-лабарант*цясляр (плотник)па сельскай мясцовасці*аграном*акампаніятар*аператар машыннага даення*вадзіцель аўтамабіля*ветэрынарны ўрач*ветэрынарны фельчар*галоўны ветэрынарны ўрач*галоўны заатэхнік*галоўны інжынер*жывёлавод*заатэхнік-селекцыянер*інжынер-электрык*майстар лесу*медыцынская сястра*начальнік комплексу*повар*прадавец*псіхолаг*рамшчык*санітарка*т
Рэцэпты на Біс: запяканка з кабачкамі і грыбамі

Рэцэпты на Біс: запяканка з кабачкамі і грыбамі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыцы склада ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»Зоі Шымановіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ:мясны фарш— 600 г,грыбы свежыя або замарожаныя— 400 г,цыбуля — 2 шт.,кабачок (сярэдні) — 2 шт.,яйкі — 4 шт.,маянэз — 5 ст.л.,сыр — 200 г,соль і спецыі.ПРЫГАТАВАННЕЦыбулю нарэзаць кольцамі і выкласці ў форму для запякання. Зверху выкласці фарш і грыбы (не забудзьце пасаліць!).Ачышчаны кабачок нарэзаць на доўгія палоскі, выкласці іх зверху грыбоў, таксама пасаліць і дадаць спецыі.Яйкі ўзбіць з маянэзам і раўнамерна паліць гэтай сумессю кабачкі. Запякаць у духавой шафе 30-40 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Затым запяканку дастаць, пасыпаць цёртым сырам і пакінуць у духоўцы да атрымання скурачкі.Смачна есці!
На Пружаншчыне пачалася нарыхтоўка бярозавага соку

На Пружаншчыне пачалася нарыхтоўка бярозавага соку

Актуально, Профессия
На дзялянцы паміж Кацёлкамі і Сярэднім шчыруюць двое сезонных рабочых. Пакуль толькі ў светлы час сутак: з-за начных замаразкаў, якія былі яшчэ напачатку тыдня, сок ішоў вельмі марудна. Як толькі надвор’е наладзіцца, мужчыны будуць знаходзіцца ў лесе круглыя суткі: кантраляваць напоўненасць пакетаў бярозавікам трэба пастаянна — у дрэў няма кранікаў, якія можна было б часова закрыць. — Параўноўваючы з папярэднімі гадамі: летась, напрыклад, падсочка бяроз пачалася пятага сакавіка і працягвалася каля месяца, — сёлета мы прыступілі да нарыхтоўкі соку намнога пазней — ажно 25 сакавіка: сакагону перашкаджала позняя вясна, — расказвае ляснічы Пружанскага лясніцтва Іван Шыпуль. — І пакуль не магу сказаць, што сок ідзе поўным ходам: па стане на раніцу серады ў суткі збіралі ўсяго каля тоны
Світанак над Брэсцкай крэпасцю. Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Світанак над Брэсцкай крэпасцю. Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Великая Победа, Культура
Біяграфія Брэстчыны саткана з мноства падзей, кожная зякіх пакінула незабыўны след у яе гісторыі. Але асаблівае месца, бясспрэчна, займае Брэсцкая крэпасць. Як помнік Вялікай Айчыннай вайны, яна стала сімвалам гераізму і мужнасці савецкага народа і з’яўляецца агульным здабыткам адразу некалькіх краін: напачатку Вялікай Айчыннай вайны яе абаранялі прадстаўнікі больш як 30 нацыянальнасцяў з дзяржаў — цяперашніх удзельніц СНД. У стварэнні мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» прымалі ўдзел рэспублікі СССР, якія адгукнуліся на заклік захаваць памяць аб нашым агульным гераічным мінулым, выканаўшы тым самым свой святы абавязак перад памяццю амаль тысячы загінуўшых абаронцаў цытадэлі. Пра значэнне гэтага помніка ў інтэрнацыянальным і патрыятычным выхаванні сведчыць той ф
Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Запыталі ў пружанцаў, у чым яны бачаць праявы яднання

Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Запыталі ў пружанцаў, у чым яны бачаць праявы яднання

Год малой Радзімы, Новости
Шчаслівы той чалавек, які мае надзейнага сябра, сапраўднага брата. Другога красавіка адзначаецца Дзень яднання двух народаў – беларусаў і расіян. А ў чым вы бачыце праявы такога яднання? Карэспандэнты задалі такое пытанне пружанцам. Вольга Сідараўна: — Адзінства Беларусі і Расіі адчуваецца, перш за ўсё, у веры. Па-першае, большасць жыхароў абедзвюх краін – праваслаўныя. Па-другое, і беларусы, і расіяне заўсёды верылі ў лепшае. Жыхары Расіі – жаданыя госці ў нашай краіне. А як часта яны прыязджаюць адпачываць у беларускія санаторыі! Мне здаецца, самае галоўнае, каб і ў нас, і ў нашай усходняй суседкі, панавалі спакой, згода і ўзаемапавага. Руслана: — На жаль, сяброў і родзічаў у Расіі не маю. Магчыма, таму дагэтуль не давялося пабываць у гэтай краіне. Мара дзяцінства –
Марат Марков — о протестах, политике, цензуре, Воскресенском, работе с КГБ, цифровой анархии

Марат Марков — о протестах, политике, цензуре, Воскресенском, работе с КГБ, цифровой анархии

Видео, Новости
https://www.youtube.com/watch?v=oJulptcuEP0 Программа «Марков. Ничего личного» - в неожиданном формате. Гость проекта - сам ведущий, руководитель телеканала ОНТ Марат Марков. Интервьюирует известный блогер Алексей Голиков. Ничего личного – только правда, которая всегда интереснее домыслов.