Вторник, 16 апреля 2024

День: 05.03.2021

За прылаўкам — заўсёды з усмешкай

За прылаўкам — заўсёды з усмешкай

Магазін «Мясны свет» у Пружанах у сілу свайго зручнага размяшчэння і годнага асартыменту абслугоўвае нямала пакупнікоў. Але пастаянных кліентаў прыцягвае сюды найперш персанал — ветлівыя, добразычлівыя прадаўцы. Сёння ў калектыве шэсць жанчын. Большасць працуе ў магазіне з 2003 года, калі ён быў адкрыты перад «Дажынкамі». Адна з іх — Аліна Слатвінская. За амаль дваццаць гадоў працы ў гандлёвай галіне жанчына ведае, як знайсці падыход нават да самага патрабавальнага пакупніка. Заўсёды ўважлівая да пажаданняў наведвальнікаў Аліна Аляксандраўна дапаможа вызначыцца з выбарам мясных прадуктаў і не толькі. З гэтага магазіна, будзьце ўпэўнены, вы ніколі не выйдзеце з пустымі рукамі.Марына Вакульская. Фота Кацярыны Масік.
Чужых дзяцей не бывае. Наталля Кадука з Бельчыц выгадавала чатырох сыноў, а сёння апякуе дзвюх дачок

Чужых дзяцей не бывае. Наталля Кадука з Бельчыц выгадавала чатырох сыноў, а сёння апякуе дзвюх дачок

Мамы бываюць розныя: свае, якія для нас самыя лепшыя на свеце, і чужыя, аб добрых якасцях якіх мы можам толькі падазраваць. А ёсць прыёмныя мамы — гэта людзі, якія разумеюць, што чужых дзяцей не бывае, гатовыя ахвяраваць асабістым камфортам, каб хоць аднаму дзіцяці падарыць шчасце. Жыхарка в. Бельчыцы Наталля Кадука выгадавала сваіх чатырох сыноў, дачакалася ўнукаў. А сёння апякуе дзвюх прыёмных дочак. — Вось такое маё жаночае царства! – смяецца жанчына, з якой мы ў сілу абставін сустрэліся не дома, а ў працоўнай абстаноўцы, у Рудніцкім дзіцячым садку, дзе яна працуе ўжо чвэрць стагоддзя спачатку памочніцай выхавальніка, а цяпер загадчыцай гаспадаркі.Сама Наталля Уладзіміраўна родам з вёскі Баравікі, гадавалася ў вялікай сялянскай сям’і, дзе адзін за аднаго стаялі сцяной, дзе жылі
Прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу далучыўся да традыцыйнай акцыі «Наш жывёлавод»

Прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу далучыўся да традыцыйнай акцыі «Наш жывёлавод»

Іх будні – штодзённая, цяжкая, але для многіх любімая праца. Ад таго, наколькі эфектыўна працуюць жывёлаводы, без перабольшання, залежыць харчовая бяспека краіны. Каб падтрымаць тых, хто з дня ў дзень шчыруе на фермах і комплексах, рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць традыцыйную акцыю “Наш жывёлавод”. Не першы год далучаецца да яе і раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Як расказаў яго старшыня Д.У.Чайкоўскі, мэта акцыі – ахапіць увагай як мага больш фермаў, незалежна ад колькасці іх работнікаў і вытворчых паказчыкаў. Падчас наведвання вывучаюцца ўмовы працы людзей, узровень арганізацыі быту, даюцца канкрэтныя парады, а яшчэ ўручаюцца падарункі. На гэтым тыдні Д.У.Чайкоўскі і старшыня раённага аб
Што вы хацелі б атрымаць у якасці падарунка на 8 сакавіка? Запыталі ў жыхарак Пружан

Што вы хацелі б атрымаць у якасці падарунка на 8 сакавіка? Запыталі ў жыхарак Пружан

Пачатак вясны – гэта заўсёды час рознакаляровых кветак, нечага новага і незвычайнага. Разам з першымі вясновымі прамянямі да нас прыходзіць прыгожае жаночае свята. Усе мамы і бабулі, жонкі і каханыя дзяўчыны, дочкі і пляменніцы, канечне, чакаюць падарункаў і цёплых слоў ад мужчын. А што хацелася б атрымаць пружанкам больш за ўсё? З такім пытаннем напярэдадні свята карэспандэнты выйшлі на вуліцы райцэнтра. Валянціна Канстанцінаўна: — Нягледзячы на ўзрост, я люблю 8 Сакавіка. Прыемна, што ў календары ёсць дзень, калі ўшаноўваюць жанчын. Самы лепшы падарунак ад мужчыны – гэта кветкі. Мне падабаюцца цюльпаны. А яшчэ вельмі радуюся цёплым словам, якія гучаць з нагоды свята. Тамара і Антаніна: — Самы галоўны падарунак на свята – увага. Менавіта яна дапамагае зразумець, што м
Гісторыя з фатаграфіяй. Двайняты ў пружанскім раддоме

Гісторыя з фатаграфіяй. Двайняты ў пружанскім раддоме

Напярэдадні жаночага свята, мне здаецца, дарэчы будзе змясціць гэты фотаздымак, зроблены ў Пружанскім раддоме 50 гадоў таму. У 1970 годзе сюды па размеркаванні прыехала Галіна Завіжэнец. З 1 жнўня пачала працаваць медсястрой палаты нованароджаных.Мамам тады давяралі толькі пакарміць немаўлят, усе астатнія працэдуры з імі рабіла медсястра. Галіна Дзмітрыеўна ўзгадвае, што ў 70-ыя гады пад яе наглядам штодзень было па 30 і нават больш дзетак. Гэта зараз усе ў памперсах і касцюмчыках, а тады трэба было перапавіць, адвезці на кармленне, зноў перапавіць. Жанчына кажа, што нават вынайшла ўласную методыку «ўпакоўвання» ў пялёнкі, каб і хутка атрымлівалася, і дзіцяці было зручна.На гэтым здымку маладой маме беражліва ўручаюць двайнятак. На адным з тугіх «пакуначкаў», які трымае юная медсяс
Рэцэпты на Біс: салата «Курачка з ананасам»

Рэцэпты на Біс: салата «Курачка з ананасам»

Рэцэпт ад цырульніка Вікторыі Патапчук. ІНГРЭДЫЕНТЫ:курыца — 200 г,кансерваваныананас — 200 г,сыр цвёрды — 70 г,яйкі — 2 шт.,кансерваванаякукуруза — 100 г,маянэз. ПРЫГАТАВАННЕКурынае філе адварыць у вадзе з соллю і спецыямі, астудзіць. Яйкі адварыць і астудзіць.Філе нарэзаць на невялікія кавалкі і выкласці на талерку. Зверху выкласці пластамі нарэзаны ананас, кукурузу, дробна нарэзаныя яйкі, дробна нацёрты сыр.Кожны пласт злёгку прамазаць маянэзам.Смачна есці!
Кожны трэці работнік ААТ «Агра-Калядзічы» — прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва

Кожны трэці работнік ААТ «Агра-Калядзічы» — прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва

Жаночы калектыў МТФ «Сілічы» — адзін з самых вялікіх у ААТ«Агра-Калядзічы». Працуюць тут аператары Т.М.Нарыкіна, Т.А. Скрабец, брыгадзір А.М.Паляшчук, аператары М.В.Зяйналава і І.І.Харко (на здымку злева направа), а таксама аператары С.В.Кусік, Н.С.Сухарукава, С.А.Паляшчук, М.М.Капчэля і В.А.Аксюцік. Штодня жаночы калектыў здае амаль 8 тон малака і практычна ўвесь аб’ём — гатункам «экстра». Больш за два дзесяцігоддзі працуе цялятніцай Святлана Васільеўна Бунас. Вопытная работніца зараз на МТФ «Руднікі» даглядае 150 цялят, і па выніках сваёй працы жанчына заўсёды ў ліку перадавікоў гаспадаркі.Як зазначае Святлана Віктараўна, на такую работу нельга ісці з дрэнным настроем, усмешка не перашкодзіць і падчас працы. Ветурач Г.В.Буян і тэхнік па племянной справе Т.Г.Васюков