Актуальнае інтэрв’ю да Дня міліцыі
З 1999 года ў Рэспубліцы Беларусь напачатку сакавіка адзначаецца Дзень беларускай міліцыі. Гэта структура, якая забяспечвае грамадскі парадак і законнасць практычна па ўсіх накірунках нашага жыцця. Міліцыя першая паўстае на барацьбу з крыміналам, на абарону правоў і інтарэсаў грамадзян краіны. З’яўляюцца і новыя пагрозы, супрацьстаяць якім даводзіцца вучыцца не «па падручніках», а на практыцы.
Пра здабыткі, праблемы і планы на будучыню мы пагаварылі з начальнікам райаддзела ўнутраных спраў І.А.АМЕЛЬЯНЧУКОМ
— Трэба адзначыць, што дасканала наладжаная работа, выкарыстанне сучасных метадаў расследавання і прафілактыкі злачынстваў станоўча паўплывалі на паляпшэнне крымінагеннай статыстыкі мінулага года,— расказвае Ігар Аляксеевіч.— Знізілася колькасць злачынстваў, учыненых у грамадс