
Расцвіталі яблыні і грушы. Тлумачым, якія гатункі падыходзяць для нашай мясцовасці
Калі агароднікі ўжо могуць прыступаць да першых работ, то садаводам, па вялікім рахунку, заняцца пакуль няма чым. Ну, акрамя вывучэння спецыяльнай літаратуры, канечне. Прапануем вам кароткі агляд самых папулярных гатункаў яблынь і груш, для якіх спрыяльныя менавіта нашы ўмовы, ад садавода са шматгадовым стажам Сяргея Лапукі.
ГрушыКалі ў вашым садзе пакуль яшчэ няма гэтага дрэва, тады пачніце з гатункаў, якія даўно зарэкамендавалі сябе. Сярод летніх вылучаюцца “забава”, “духмяная”, “вялікая летняя”.
З восеньскіх гатункаў — цудоўны па смаку і знешнім выглядзе “проста марыя”. Паказчык суадносін цукру да кіслаты вельмі высокі і роўны 81,5. Ён дазваляе забяспечыць садавіне цудоўныя смакавыя якасці нават пры неспрыяльных умовах надвор’я (напрыклад, у халоднае лета), а таксама пры далёка н