Четверг, 15 апреля 2021

День: 02.03.2021

Каманда СШ №5 перамагла ў раённым конкурсе “Ану, хлопцы!”

Каманда СШ №5 перамагла ў раённым конкурсе “Ану, хлопцы!”

Молодёжный клуб, Спорт
Самыя хуткія, моцныя і трапныя вучні раёна, будучыя абаронцы Айчыны сабраліся ў мінулую суботу ў ДЮСШ №1 г. Пружаны. Свае спрыт і загартоўку яны паказвалі падчас раённага конкурсу “Ану, хлопцы!”. Спартыўнае спаборніцтва сабрала на адной пляцоўцы 12 каманд з устаноў адукацыі раёна. За званне лепшага змагаліся старшакласнікі ўсіх гарадскіх сярэдніх школ і гімназіі, Навасёлкаўскага і Варанілавіцкага ВПК д/с-СШ, а таксама Ліноўскай, Параслянскай, Ружанскай, Шарашоўскай і Хараўской СШ. Арганізатары, якімі выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама, раённыя арганізацыі ГА «БРСМ», ГА «Белая Русь», ДТСААФ і ДЮСШ №1, падрыхтавалі для хлопцаў вялікую колькасць спартыўных выпрабаванняў. Адкрыліся яны конкурсам стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі. Свой клас у ім пацвердзілі хлопц
Званар, каваль, музыка. Жыхар Харавы Аляксандр Шаўчэнка расказаў, як самастойна асвоіў гэтыя спецыяльнасці

Званар, каваль, музыка. Жыхар Харавы Аляксандр Шаўчэнка расказаў, як самастойна асвоіў гэтыя спецыяльнасці

Год малой Радзімы, Культура, Профессия
Жыхар аг.Харава Аляксандр Шаўчэнка не проста званар. Ён — той чалавек, які ўласнаручна стварыў званіцу для мясцовага храма і таму карыстаецца ў вернікаў асаблівай павагай. Калі праваслаўныя храмы часта параўноўваюць з караблём, то званароў — з боцманамі, якія сочаць за спраўнасцю выратавальных сродкаў. Званары, як гаспадары “верхняй палубы”, трымаюць у сваіх руках “галасы царквы”. Менавіта ад іх пачуцця рытму і дакладнасці рухаў не ў апошнюю чаргу залежыць тое, з якім настроем людзі будуць спяшацца ў храм… Мы сустрэліся з Аляксандрам Шаўчэнкам не за “штурвалам”, паколькі ў той дзень у храме набажэнства не было, і не ў гарачай кузні, а ў хаце. Але калі я пераступіла яе парог, то адразу зразумела, што перада мной — неардынарная асоба. Акустычная гітара ў руках званара сведчыла, шт
Мануальная тэрапія: лячэнне без медыкаментаў

Мануальная тэрапія: лячэнне без медыкаментаў

Здоровье, Профессия
Адным з рэабілітацыйных метадаў лячэння, што зарэкамендаваў сябе як найбольш эфектыўны, сёння з’яўляецца мануальная тэрапія. Але гэтая методыка яшчэ выклікае нямала пытанняў у недасведчаных людзей: напрыклад, якім чынам маніпуляцыі мануальнага тэрапеўта ўздзейнічаюць на арганізм, пры якіх захворваннях паказаны ці маюць супрацьпаказанні… Гэтыя і іншыя пытанні тлумачыць урач-рэабілітолаг Пружанскай ЦРБ, мануальны тэрапеўт Віктар Дараневіч. —Віктар Міхайлавіч, у маім уяўленні, даступная пружанцам медыцынская рэабілітацыя — гэта традыцыйныя фізіятэрапеўтычныя працэдуры, якія можна атрымаць у кабінетах на першым паверсе паліклінікі…— А яшчэ масаж, лячэбная фізкультура і санаторна-курортнае лячэнне… Сапраўды, многія пацыенты нашай бальніцы думаюць, што гэта ўсё, што мы можам прапанава
На чарговай дыялогавай пляцоўцы перад пружанскай моладзю выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Аляксандр Ляўчук

На чарговай дыялогавай пляцоўцы перад пружанскай моладзю выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Аляксандр Ляўчук

VI Всебелорусское народное собрание, Новости
У пятніцу на Пружаншчыне прайшла чарговая дыялогавая пляцоўка. Як і папярэднія чатыры, яна атрымала маладзёжны фармат.Нагадаем, падчас папярэдніх дыялогавых пляцовак уздымаліся тэмы маладзёжнай палітыкі, гарантый маладым спецыялістам, маладзёжных субкультур. А вось тэму апошняй: «Сістэма дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь» — падказаў нядаўні Усебеларускі народны сход, на якім абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Невыпадкова ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі сталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Аляксандр Ляўчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Канстанцін Панімаш і
Кветкі без прычыны — прыкмета сапраўднага мужчыны!

Кветкі без прычыны — прыкмета сапраўднага мужчыны!

Актуально, Профессия, Реклама
Кажуць, што “кветкі без прычыны – прыкмета сапраўднага мужчыны”. Але напярэдадні 8 Сакавіка не набыць букет для каханай або паважанай жанчыны будзе проста недаравальнай памылкай! Не разгубіцца пры выбары і падабраць кветкі на любы густ дапамогуць у магазінах “Кветкі і сувеніры”, якія знаходзяцца па адрасах: вул. Інтэрнацыянальная, у будынку магазіна “Палявы”, і вул.Савецкая, на другім паверсе “Універмага”. У магазінах прапаноўваецца шырокі выбар кветак: розныя па колерах і гатунках, зрэзаных і ў вазонах, квітнеючых і нават з пладамі! Усё, што патрабуецца ад пакупніка, – расказаць, для каго і з якой нагоды ён шукае прыгожы дадатак да падарунка. Дарэчы, тут можна выбраць і сам падарунак (ад посуду да вырабаў са скуры) або проста набыць падарункавы сертыфікат на любую суму. Ма