Четверг, 15 апреля 2021

День: 01.03.2021

Настаўніца Алена Саліванава пра беларускую мову, працяг адукацыі і клас з  чатырох вучняў

Настаўніца Алена Саліванава пра беларускую мову, працяг адукацыі і клас з чатырох вучняў

Профессия
Хто з нас у дзяцінстве не гуляў у школу? Яна — таксама. Калі была зусім маленькай, рассаджвала сваіх лялек, клала перад імі сшыткі і ручкі, “навучала” чытанню і пісьму. У якасці класнай дошкі выкарыстоўвала шафу, на якой крэйдай выпісвала літары і матэматычныя задачкі. Пасля “ўрока” выцірала яе і збірала “работы” на праверку. Мама на дачку не крычала, а, наадварот, толькі падтрымлівала. Можа, таму і прыхільнасць да настаўніцтва ў Алены Віктараўны Саліванавай з часам толькі ўзрастала? Зараз яна – настаўніца пачатковых класаў Зеляневіцкага ВПК д/с-БШ, дзе працуе ўжо больш за 20 гадоў. — У наш час аўтарытэт педагога быў вельмі вялікі. Прыкладам сапраўднага настаўніка для мяне, тады яшчэ вучаніцы Манчыцкай школы, якая, на жаль, закрылася, з’яўлялася настаўніца англійскай мовы Наталля Р