
Каму неабходна, а каму лепш устрымацца. На пытанні пра вакцынацыю ад COVID адказвае галоўны ўрач Пружанскага РЦГіЭ
Каранавірус раздзяліў нашае жыццё на “да” і “пасля”. Калі да пандэміі мы віталіся за руку, абдымаліся пры сустрэчы, то цяпер імкнёмся знаходзіцца на “сацыяльнай дыстанцыі”, а замест пажаданняў дабра і кахання з нагоды таго ж дня нараджэння гучыць: “Жадаю не захварэць на COVID”.
Дык як змагацца з хваробай? Адзін са шляхоў – вакцынацыя. Чаму важна зрабіць прышчэпку і наколькі гэта бяспечна, расказала галоўны ўрач Пружанскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі К.А.Папко.
Каму трэба зрабіць прышчэпку?Чым больш людзей мае імунітэт да віруса, тым хутчэй ён перастане распаўсюджвацца. У пацыентаў, якія перахварэлі на “карону”, імунітэт да віруса захоўваецца на працягу трох-шасці месяцаў. Кацярына Анатольеўна адзначыла, што прышчэпка дазваляе выпрацаваць больш працяглы імунітэт. Але