Пятница, 16 апреля 2021

День: 26.02.2021

Купон на 100 літраў паліва? Памятайце, што бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы

Купон на 100 літраў паліва? Памятайце, што бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы

Происшествия
У рэдакцыю патэлефанаваў гараджанін, які хацеў высветліць акалічнасці «новай акцыі», нібыта праводзімай адной з буйнейшых у нашай краіне сеткай аўтазаправачных станцый. Як расказаў чытач, яму на Viber прыйшло паведамленне ад прадстаўнікоў кампаніі аб тым, што даецца магчымасць атрымаць купон на 100 літраў бясплатнага паліва. Для ўдзелу ў акцыі неабходна на пазначаны нумар месенджара скінуць інфармацыю пра сябе: імя, імя па бацьку і прозвішча, дадзеныя вадзіцельскага пасведчання, а таксама назву банка, у якім грамадзянін абслугоўваецца. Усе патрабуемыя звесткі нібыта будуць уключаны ў спецыяльны спіс, па якім праз некалькі гадзін пройдзе розыгрыш бясплатных купонаў. Нікуды ехаць па іх не трэба, пераможца проста атрымае нумар, які неабходна паведаміць на бліжэйшай АЗС. Але, на самай
Рэцэпты на Біс: вэнджаная скумбрыя

Рэцэпты на Біс: вэнджаная скумбрыя

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад настаўніцы Хараўской СШ Юліі Скоблі. ІНГРЭДЫЕНТЫ:скумбрыя — 3 шт.,соль — 4 ст.л.,цукар — 3 ст.л.,вадкі дым — 70 г,шалупінне цыбулі— 2-3 жмені.ПРЫГАТАВАННЕШалупінне цыбулі заліваем адным літрам вады, кіпяцім 5-7 мінут. Затым ваду трэба астудзіць і адцадзіць ад шалупіння. Дадаць соль, цукар і вадкі дым.Скумбрыю ачысціць і заліць расолам, каб рыба пакрылася цалкам. Паставіць у халоднае месца на трое сутак. Затым рыбу дастаць, абсушыць і нацерці алеем. Смачна есці!
«Мы будзем рады стаць часткай вашага свята!» Пасля капітальнага рамонту адкрыў дзверы рэстаран «Пружаны»

«Мы будзем рады стаць часткай вашага свята!» Пасля капітальнага рамонту адкрыў дзверы рэстаран «Пружаны»

Профессия, Реклама
«Мы будзем рады стаць часткай вашага свята!»Гэта новы дэвіз рэстарана «Пружаны». Дарэчы, цяпер тут новы не толькі дэвіз: абнавілася вельмі многае, мабыць, толькі назва ды адрас (вул. Савецкая, 17) не зведалі змяненняў. Пасля капітальнага рамонту ўстанова адчыніла дзверы 6 лютага, якраз у традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Арыгінальныя дызайнерскія рашэнні, навінкі ў меню, наяўнасць жывой музыкі так спадабаліся першым наведвальнікам, якія не скупіліся на водгукі ў сацыяльных сетках, што цяпер, каб трапіць у рэстаран у выхадны дзень, трэба запісвацца загадзя. Дык што змянілася? Першае, што кідаецца ў вочы, – стыльны знешні выгляд залаў. Афармленнем займаўся мінскі дызайнер, які выйграў адпаведны конкурс. Усе памяшканні цяпер выглядаюць па-сучаснаму, сталі больш зручнымі і
Як вырасціць выдатныя памідоры? Сакрэтамі дзеліцца наша чытачка Ганна Магільная

Як вырасціць выдатныя памідоры? Сакрэтамі дзеліцца наша чытачка Ганна Магільная

Профессия
Як вырасціць ураджай, якім можна накарміць не толькі родных, але і ўсіх сяброў, а таксама парадаваць кветкамі, якія сваёй прыгажосцю будуць прыцягваць увагу кожнага прахожага, выдатна ведае наша пастаянная чытачка Ганна Магільная. Улетку яе сядзібу ўпрыгожваюць 14 кустоў гартэнзій, 40 вазонаў з кветкамі, а ружам, лілейнікам ліку нават няма. Але асаблівым гонарам дбайнай гаспадыні з’яўляюцца… памідоры. -А ў мяне і памідоры для душы, кажа Ганна Сяргееўна. — Я многа чаго вырошчваю, але з асаблівым задавальненнем даглядаю гэту культуру. Ужо шмат гадоў аддаю перавагу высакарослым гатункам. Сярод іх асобна вылучаю “бычынае сэрца”. Некалькі гадоў таму сяброўка “пазнаёміла” мяне з гатункам “дэ-бараа”, які адразу трапіў у лік маіх “любімчыкаў”. Памідоры “дэ-бараа” бываюць розных кол
Капітальны рамонт: на што варта разлічваць сёлета?

Капітальны рамонт: на што варта разлічваць сёлета?

Актуально
Пытанні правядзення рамонту дамоў цікавяць усіх уласнікаў жылля старога жылфонду. Як камунальшчыкі вырашаюць, каму капітальны ці бягучы рамонт патрэбны больш? На якія віды работ падчас іх правядзення можна не разлічваць? Пытанняў да службы ЖКГ у насельніцтва шмат. Але самае частае: «Калі рамонт у нашым доме?».Дзе летась камунальная служба зрабіла рамонт, а дзе на яго могуць разлічваць сёлета, расказала начальнік планава-тэхнічнага аддзела Пружанскага КУВП «Камунальнік» Галіна Гардзей. — Калі заходзіць гаворка пра капітальныя рамонты, жыльцы звычайна запэўніваюць, што іх дом ледзь не самы стары на Пружаншчыне, і прыводзяць іншыя аргументы, каб запэўніць у неабходнасці яго рамантаваць, — гаворыць Галіна Пятроўна. — Але варта разумець, што рашэнні аб правядзенні капітальных рамонтаў жылых
Палац культуры падрыхтаваў і правёў святочны канцэрт да 23 лютага

Палац культуры падрыхтаваў і правёў святочны канцэрт да 23 лютага

Культура
Дзень абаронцаў Айчыны ўжо даўно перастаў быць выключна святам тых, хто адслужыў у войску. Віншаванні з нагоды 23 лютага атрымліваюць літаральна ўсе мужчыны: цёплыя словы гучаць у сем‘ях, у працоўных калектывах і нават у школьных класах. Не мог пакінуць пружанскіх мужчын без сюрпрызу і Палац культуры. Для самых моцных, адказных, мужных і клапатлівых культработнікі падрыхтавалі святочны канцэрт. Наведаць яго мог любы жадаючы.Паўтарагадзінная праграма была насычана душэўнымі і прыгожымі нумарамі. Перад мужчынамі ў іх дзень выступілі салісткі Палаца культуры Кацярына Цяжолава, Ульяна Кунда, Анастасія Ціхановіч, Таццяна Сёмуха, Валянціна Іванцова і Яніна Цюшкевіч. Вялікае захапленне выклікала танцавальная кампазіцыя харэа-графічнага аддзялення ДШМ імя Р.Р.Шырмы «Свет без вайны».
З чаго пачынаецца каханне? У сям’і Ляцэвічаў яно пачалося з … вяселля

З чаго пачынаецца каханне? У сям’і Ляцэвічаў яно пачалося з … вяселля

Год малой Радзімы, Профессия
З чаго пачынаецца каханне? У кагосьці з позірку, усмешкі, выпадковай дапамогі, а ў сям‘і Ляцэвічаў – з… вяселля. Аднойчы падчас такой урачыстасці сустрэліся стрыечная сястра жаніха Алена і яго сябар Аляксандр. Хлопец і дзяўчына спадабаліся адзін аднаму, пачалі сустракацца. А праз тры гады стварылі сям’ю. Жыць вырашылі ў Магілёўцах, – па месцы размеркавання жонкі, і пераязджаць не плануюць. Прычына гэтаму – перш за ўсё, любімая работа. Сем гадоў таму Алена Анатольеўна закончыла гістарычны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна. Па размеркаванні трапіла ў Магілявецкі ВПК д/с-СШ. Расказвае, што маладога спецыяліста вельмі цёпла сустрэлі калегі, заўсёды аказвае дапамогу адміністрацыя. Зараз Алена Ляцэвіч – класны кіраўнік сёмага класа. У ім толькі дзевяць чалавек, і ён самы вялікі ў школе!