Воскресенье, 28 февраля 2021

День: 19.02.2021

Наша апытанне. Які самы арыгінальны падарунак атрымалі да 23 лютага?

Наша апытанне. Які самы арыгінальны падарунак атрымалі да 23 лютага?

Новости
Як аказалася, гэтае пытанне можа не на жарт збянтэжыць нашых мужчын. Падчас апытання, якое журналіст “раёнкі” правяла напярэдадні свята на вуліцах горада, “віноўнікі ўрачыстасці” паводзілі сябе так, нібыта іх папрасілі агучыць сакрэтныя планы генеральнага штаба. Большасць прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва адмаўлялася адказваць, спасылаючыся на недахоп часу.Што ж, публікуем адказы самых смелых. Павел: — Не скажу, што мой адказ будзе арыгінальным. Я памятаю, як маці ўпершыню падарыла мне не цацку, не канструктар, не кніжку, а… набор для галення. Я тады адразу зразумеў, што ў яе вачах стаў дарослым. Такім чынам мама мякка намякнула, што сачыць за сваім знешнім выглядам павінны не толькі дзяўчаты, але і хлопцы. Ягор: — На 23 лютага я заўсёды атрымліваю шмат падарункаў
З дапамогай субсідыі ад цэнтра занятасці пружанка адкрыла ўласнае атэлье па пашыве і рамонце адзення

З дапамогай субсідыі ад цэнтра занятасці пружанка адкрыла ўласнае атэлье па пашыве і рамонце адзення

Профессия
Абставіны прымусілі Наталлю Труш рэзка змяніць, здавалася б, наладжаны быт. Месца працы па душы з годнымі заробкамі, жыццё ў сталіцы — ад усяго давялося адмовіцца дзеля сям’і і вярнуцца ў родныя Пружаны. — Выбар будучай прафесіі мне падказалі ў гуртку кройкі і шыцця цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, куды запісала мяне мама,— успамінае дзяўчына.— Пасля заканчэння 11-га класа паступіла ў Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, дзе атрымала кваліфікацыю «мадэльер-канструктар». Наталлі пасля атрымання дыплома пашанцавала працаўладкавацца закройшчыцай у прыватнае атэлье моднага адзення, дзе асвоіла ўсе сучасныя стыльныя тэндэнцыі. Там яна атрымала значны вопыт работы з усімі матэрыяламі: ад тканіны да скуры і футра, займела станоўчую рэпутацыю і свайго кліента. А з улікам таго, што дз
Рэцэпты на Біс: шакаладныя каўбаскі

Рэцэпты на Біс: шакаладныя каўбаскі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад шматдзетнай маці Кацярыны Дуба. ІНГРЭДЫЕНТЫ:любое пячэнне — 600 г,масла сметанковае — 200 г,какава-парашок — 2 ст.л.,малако — 1/2 шклянкі,цукар — 1 шклянка.ПРЫГАТАВАННЕПячэнне раскрышыць рукамі.Какаву змяшаць з цукрам.Масла нарэзаць на кавалкі і растапіць у каструльцы на маленькім агні, дадаць малако і какаву з цукрам. Памешваць, пакуль цукар не растворыцца.Зняць каструлю з агню, дадаць раскрышанае пячэнне, перамяшаць (атрымаецца густая маса). Сфарміраваць каўбаскі, завярнуць іх у харчовую плёнку і пакласці ў халадзільнік прыкладна на 6 гадзін.Смачна есці!
Навазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў адзначае 25-гадовы юбілей. Падрыхтавалі фотарэпартаж з узорнай установы

Навазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў адзначае 25-гадовы юбілей. Падрыхтавалі фотарэпартаж з узорнай установы

Культура, Профессия
На нядаўняй цырымоніі “Дараванне-2020” неаднаразова гучала назва Навазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Некалькі дзясяткаў выхаванцаў установы разам з педагогамі і бацькамі падымалася на сцэну, каб атрымаць запаветны дыплом — знак прызнання плённай сумеснай працы і, безумоўна, таленту. У гэтым годзе ўзорная музычная “кузня” дараванняў адзначыць сваё 25-годдзе. Журналісты “раёнкі” вырашылі паглядзець, як яна рыхтуецца сустракаць свой юбілей. Музычны “штаб”У тым, што школа размяшчаецца ў тыпавым будынку былога штаба адной з вайсковых часцей, якія дыслацыраваліся ў свой час у гарнізоне, ёсць свая чароўнасць. Сімвалічна, калі ў кабінетах, дзе калісьці прымаліся лёсавызначальныя рашэнні і чыталіся сакрэтныя загады, цяпер гучыць музыка. Скрыпкі, фартэпіяна, цымбалы — лепшы рапарт све
Сабака бывае кусачым. Пра гэтую і іншыя памылкі гаспадароў разважае ветэрынар Алена Астудзіна

Сабака бывае кусачым. Пра гэтую і іншыя памылкі гаспадароў разважае ветэрынар Алена Астудзіна

Профессия
У чарговым выпуску нашай тэматычнай старонкі мы працягваем рубрыку “Разважанні з ветэрынарам”. На гэты раз тэму падказала само жыццё: нядаўна падчас візіту да ветэрынара сярэднеазіяцкая аўчарка моцна траўмавала сваю гаспадыню. Сабаку давялося ўсыпіць, а жанчына працягвае складанае лячэнне. Ці могуць гаспадары пазбегнуць падобных няшчасцяў? Чаму сабаку любой пароды неабходна выхоўваць? Як гэта рабіць? І над чым трэба абавязкова задумацца, перш чым завесці чатырохногага сябра?Разважае Алена Астудзіна. Жывёла – не цацкаЧаста жывёл у дом бяруць менавіта для дзяцей. Але кожны дарослы павінен запомніць, што ў любым выпадку ўся адказнасць за жывую істоту ляжыць на ім. І не мае значэння – гэта хамячок або вялікі сабака. Розніца толькі ў тым, што некаторым жывёлам дастаткова догляду, а і
Пачаліся сустрэчы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ў працоўных калектывах

Пачаліся сустрэчы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ў працоўных калектывах

VI Всебелорусское народное собрание, Новости
Гэты рабочы тыдзень для дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу пачаўся з сустрэч у працоўных калектывах. Цяпер задача кожнага ўдзельніка форуму — данесці да калег і землякоў асноўныя арыенціры развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Абмеркаваць вынікі важнейшай палітычнай падзеі ў панядзелак сабраліся і аграрыі. Адзін з пружанскіх дэлегатаў — дырэктар ААТ «Мурава» Пётр Білецкі выступіў перад калектывам таварыства. Паводле яго слоў, УНС стаў не проста важнай падзеяй, а найперш — дыялогавай пляцоўкай. Была магчымасць абмеркаваць у тым ліку праблемы ў канкрэтных галінах.«Зразумела, наша дзяржава па-ранейшаму застанецца сацыяльна арыентаванай. Але не трэба мець вышэйшую адукацыю для таго, каб зразумець, што клапаціцца пра дзяцей, пенсіянераў, уразлівыя слаі грамадства магчыма толь