Понедельник, 1 марта 2021

День: 16.02.2021

«Блакітныя маржы» перамаглі «Жоўтых пінгвінаў». У Магілёўцах прайшоў аматарскі хакейны турнір

«Блакітныя маржы» перамаглі «Жоўтых пінгвінаў». У Магілёўцах прайшоў аматарскі хакейны турнір

Спорт
У Магілёўцах прайшоў турнір па хакеі сярод аматарскіх камандТакое спартыўнае спаборніцтва ў вёсцы ладзілася ўпершыню. З ініцыятывай яго правядзення выступіла Магілявецкая абласная псіхіятрычная бальніца. Адпаведнае палажэнне аб турніры і пераходным кубку, распрацаванае старшынёй фізічна-аздараўленчай камісіі Андрэем Аўдзейчыкам, зацвердзіў прафкам. Выйсці на лёд запрасілі ўсіх жадаючых работнікаў бальніцы. Лёгкія на ўздым медыкі ўмомант сфарміравалі каманды. Хаця «Жоўтыя пінгвіны» даволі хутка адкрылі лік, паядынак трымаў у напружанні гледачоў да апошніх мінут. Тым не менш, ва ўпартай барацьбе атрымаць перамогу ўдалося «Блакітным маржам»: матч завяршыўся з лікам 6:7. Варта адзначыць, што спартсмены-аматары паказалі добрае валоданне хакейнай тэхнікай. Лепшым гульцом быў прызнаны
«Золата» — у кабрынчан, «бронза» — у пружанцаў. Завяршыліся абласныя спаборніцтвы па хакеі «Залатая шайба»

«Золата» — у кабрынчан, «бронза» — у пружанцаў. Завяршыліся абласныя спаборніцтвы па хакеі «Залатая шайба»

Новости, Спорт
Не толькі паказаць увесь свой спрыт, але і забіць яе, запаветную “залатую” шайбу! Другі этап абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі прымаў у мінулую пятніцу Лядовы палац. Эпідсітуацыя ўнесла карэктывы і ў гэты турнір: сёлета на пружанскім лёдзе сустрэлася ўсяго чатыры каманды. Каб выявіць лепшага, у Пружаны з’ехаліся хакейныя дружыны з Кобрынскага раёна, г.Пінска і абласнога цэнтра. Гонар нашага раёна абараняла каманда “Мухавец”. Спаборніцтвы праводзіліся ў дывізіёне “А” – сярод хакеістаў 2006 і 2007 г.н., якія трэніруюцца ў райцэнтрах, дзе ёсць крытыя каткі. Падчас урачыстага адкрыцця турніру да спартсменаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч. Ён адзначыў, што хакеісты, якія прымаюць удзел у “Залатой шайбе”, – гонар сваіх раёнаў і прыкла
У Пружанах прайшоў мітынг, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (+відэа)

У Пружанах прайшоў мітынг, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (+відэа)

Актуально
Вайна ў Афганістане, дзе нашых салдатаў называлі “шураві”, ужо стала гісторыяй. Больш за трыццаць гадоў мінула з таго часу, як вайскоўцы апошняга падраздзялення 40 арміі вярнуліся дадому. Але памяць пра тыя далёкія і ў той жа час блізкія сэрцу многіх людзей падзеі жыве. У панядзелак, 15 лютага, у скверы па вуліцы Тармасава прайшоў традыцыйны мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Самі ўдзельнікі «афганскай» вайны, члены іх сем’яў, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх і маладзёжных арганізацый, члены працоўных калектываў і, канечне, родныя тых, хто не вярнуўся з чужой зямлі, ушанавалі памяць нашых землякоў, імёны якіх пазначаны на гранітных плітах. Мітынг адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец. Ён звярнуў увагу на тое, што ў нашым горадзе ш