Понедельник, 1 марта 2021

День: 10.02.2021

Прадстаўляць інтарэсы людзей будуць дэлегаты Пружаншчыны

Прадстаўляць інтарэсы людзей будуць дэлегаты Пружаншчыны

VI Всебелорусское народное собрание, Новости
Людзі чакаюць ад удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу прыняцця рашэнняў, якія зробяць жыццё грамадзян краіны лепшым. Ажыццяўляць на сходзе пажаданні, у прыватнасці, пружанцаў, даверана дэлегацыі Пружанскага раёна. Цяпер дэлегаты: Юрый Бісун, Мікалай Кудравец, Пётр Білецкі, Анатоль Вакульчык, Аліна Каляда, Крысціна Глушко, Святлана Карповіч, Таццяна Анісеня, Ірына Рыбакова, Дзмітрый Пстыга і Сяргей Усік -- на шляху ў Мінск. Шчаслівай вам дарогі і плённай працы!Нагадваем, што VІ Усебеларускі народны сход пачнецца заўтра і будзе праходзіць 11-12 лютага.
Чатыры станцыі абезжалезвання вады плануецца пабудаваць у Пружанскім раёне ў гэтым годзе

Чатыры станцыі абезжалезвання вады плануецца пабудаваць у Пружанскім раёне ў гэтым годзе

Новости
У бягучым годзе на Пружаншчыне працягнецца рэалізацыя падпраграмы «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», вынікі якой кантралюе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. У яе рамках у 2021 годзе будзе пабудавана чатыры станцыі абезжалезвання вады — у Магілёўцах, Хараве, Сланімцах і Гарадзечна.Згодна з праектам, аб’екты амаль аднатыпныя, кожны будзе ўзводзіцца разам з воданапорнай вежай. Адрозненне заключаецца толькі ў магутнасці станцый, якая адпавядае колькасці насельніцтва, што карыстаецца цэнтралізаваным водазабеспячэннем.Алег СІДАРЭНКА.