
Уласная кватэра за 80 рублёў у месяц? Магчыма!
Не бывае такіх людзей, у каго кожны пражыты год не пакідае ўспамінаў. Добрыя ці дрэнныя, вясёлыя або сумныя, тыя, што надаюць аптымізму, і тыя, што непакояць. А яшчэ бываюць такія, што літаральна ўзрушваюць жыццё, падзяляючы яго павольную плынь на дзве часткі — «да» і «пасля».Як гэта адбылося ў шматдзетнай сям’і Гержый, для якой 2020-ы стаў сапраўды пераломным.Каля дзесяці гадоў таму Марыя і Ігар узялі шлюб. Першым «дахам над галавой» стаў інтэрнат. Спачатку маладыя думалі, што гэта жыллё не надоўга, але год праходзіў за годам, а шанцаў змяніць жыллёвыя ўмовы не было. У інтэрнаце нарадзіўся Уладзіслаў, а праз год — Арцёмка.— Калі чатыры гады таму ў нас нарадзіўся трэці сын — Ільюша, то ўпяцярых у двух інтэрнатаўскіх пакойчыках агульнай плошчай каля 15 «квадратаў» стала ўжо вельмі цесна,—