Четверг, 25 апреля 2024

Месяц: Февраль 2021

Купон на 100 літраў паліва? Памятайце, што бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы

Купон на 100 літраў паліва? Памятайце, што бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы

У рэдакцыю патэлефанаваў гараджанін, які хацеў высветліць акалічнасці «новай акцыі», нібыта праводзімай адной з буйнейшых у нашай краіне сеткай аўтазаправачных станцый. Як расказаў чытач, яму на Viber прыйшло паведамленне ад прадстаўнікоў кампаніі аб тым, што даецца магчымасць атрымаць купон на 100 літраў бясплатнага паліва. Для ўдзелу ў акцыі неабходна на пазначаны нумар месенджара скінуць інфармацыю пра сябе: імя, імя па бацьку і прозвішча, дадзеныя вадзіцельскага пасведчання, а таксама назву банка, у якім грамадзянін абслугоўваецца. Усе патрабуемыя звесткі нібыта будуць уключаны ў спецыяльны спіс, па якім праз некалькі гадзін пройдзе розыгрыш бясплатных купонаў. Нікуды ехаць па іх не трэба, пераможца проста атрымае нумар, які неабходна паведаміць на бліжэйшай АЗС. Але, на самай

Рэцэпты на Біс: вэнджаная скумбрыя

Рэцэпт ад настаўніцы Хараўской СШ Юліі Скоблі. ІНГРЭДЫЕНТЫ:скумбрыя — 3 шт.,соль — 4 ст.л.,цукар — 3 ст.л.,вадкі дым — 70 г,шалупінне цыбулі— 2-3 жмені.ПРЫГАТАВАННЕШалупінне цыбулі заліваем адным літрам вады, кіпяцім 5-7 мінут. Затым ваду трэба астудзіць і адцадзіць ад шалупіння. Дадаць соль, цукар і вадкі дым.Скумбрыю ачысціць і заліць расолам, каб рыба пакрылася цалкам. Паставіць у халоднае месца на трое сутак. Затым рыбу дастаць, абсушыць і нацерці алеем. Смачна есці!
«Мы будзем рады стаць часткай вашага свята!» Пасля капітальнага рамонту адкрыў дзверы рэстаран «Пружаны»

«Мы будзем рады стаць часткай вашага свята!» Пасля капітальнага рамонту адкрыў дзверы рэстаран «Пружаны»

«Мы будзем рады стаць часткай вашага свята!»Гэта новы дэвіз рэстарана «Пружаны». Дарэчы, цяпер тут новы не толькі дэвіз: абнавілася вельмі многае, мабыць, толькі назва ды адрас (вул. Савецкая, 17) не зведалі змяненняў. Пасля капітальнага рамонту ўстанова адчыніла дзверы 6 лютага, якраз у традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Арыгінальныя дызайнерскія рашэнні, навінкі ў меню, наяўнасць жывой музыкі так спадабаліся першым наведвальнікам, якія не скупіліся на водгукі ў сацыяльных сетках, што цяпер, каб трапіць у рэстаран у выхадны дзень, трэба запісвацца загадзя. Дык што змянілася? Першае, што кідаецца ў вочы, – стыльны знешні выгляд залаў. Афармленнем займаўся мінскі дызайнер, які выйграў адпаведны конкурс. Усе памяшканні цяпер выглядаюць па-сучаснаму, сталі больш зручнымі і
Як вырасціць выдатныя памідоры? Сакрэтамі дзеліцца наша чытачка Ганна Магільная

Як вырасціць выдатныя памідоры? Сакрэтамі дзеліцца наша чытачка Ганна Магільная

Як вырасціць ураджай, якім можна накарміць не толькі родных, але і ўсіх сяброў, а таксама парадаваць кветкамі, якія сваёй прыгажосцю будуць прыцягваць увагу кожнага прахожага, выдатна ведае наша пастаянная чытачка Ганна Магільная. Улетку яе сядзібу ўпрыгожваюць 14 кустоў гартэнзій, 40 вазонаў з кветкамі, а ружам, лілейнікам ліку нават няма. Але асаблівым гонарам дбайнай гаспадыні з’яўляюцца… памідоры. -А ў мяне і памідоры для душы, кажа Ганна Сяргееўна. — Я многа чаго вырошчваю, але з асаблівым задавальненнем даглядаю гэту культуру. Ужо шмат гадоў аддаю перавагу высакарослым гатункам. Сярод іх асобна вылучаю “бычынае сэрца”. Некалькі гадоў таму сяброўка “пазнаёміла” мяне з гатункам “дэ-бараа”, які адразу трапіў у лік маіх “любімчыкаў”. Памідоры “дэ-бараа” бываюць розных кол
Капітальны рамонт: на што варта разлічваць сёлета?

Капітальны рамонт: на што варта разлічваць сёлета?

Пытанні правядзення рамонту дамоў цікавяць усіх уласнікаў жылля старога жылфонду. Як камунальшчыкі вырашаюць, каму капітальны ці бягучы рамонт патрэбны больш? На якія віды работ падчас іх правядзення можна не разлічваць? Пытанняў да службы ЖКГ у насельніцтва шмат. Але самае частае: «Калі рамонт у нашым доме?».Дзе летась камунальная служба зрабіла рамонт, а дзе на яго могуць разлічваць сёлета, расказала начальнік планава-тэхнічнага аддзела Пружанскага КУВП «Камунальнік» Галіна Гардзей. — Калі заходзіць гаворка пра капітальныя рамонты, жыльцы звычайна запэўніваюць, што іх дом ледзь не самы стары на Пружаншчыне, і прыводзяць іншыя аргументы, каб запэўніць у неабходнасці яго рамантаваць, — гаворыць Галіна Пятроўна. — Але варта разумець, што рашэнні аб правядзенні капітальных рамонтаў жылых
Палац культуры падрыхтаваў і правёў святочны канцэрт да 23 лютага

Палац культуры падрыхтаваў і правёў святочны канцэрт да 23 лютага

Дзень абаронцаў Айчыны ўжо даўно перастаў быць выключна святам тых, хто адслужыў у войску. Віншаванні з нагоды 23 лютага атрымліваюць літаральна ўсе мужчыны: цёплыя словы гучаць у сем‘ях, у працоўных калектывах і нават у школьных класах. Не мог пакінуць пружанскіх мужчын без сюрпрызу і Палац культуры. Для самых моцных, адказных, мужных і клапатлівых культработнікі падрыхтавалі святочны канцэрт. Наведаць яго мог любы жадаючы.Паўтарагадзінная праграма была насычана душэўнымі і прыгожымі нумарамі. Перад мужчынамі ў іх дзень выступілі салісткі Палаца культуры Кацярына Цяжолава, Ульяна Кунда, Анастасія Ціхановіч, Таццяна Сёмуха, Валянціна Іванцова і Яніна Цюшкевіч. Вялікае захапленне выклікала танцавальная кампазіцыя харэа-графічнага аддзялення ДШМ імя Р.Р.Шырмы «Свет без вайны».
З чаго пачынаецца каханне? У сям’і Ляцэвічаў яно пачалося з … вяселля

З чаго пачынаецца каханне? У сям’і Ляцэвічаў яно пачалося з … вяселля

З чаго пачынаецца каханне? У кагосьці з позірку, усмешкі, выпадковай дапамогі, а ў сям‘і Ляцэвічаў – з… вяселля. Аднойчы падчас такой урачыстасці сустрэліся стрыечная сястра жаніха Алена і яго сябар Аляксандр. Хлопец і дзяўчына спадабаліся адзін аднаму, пачалі сустракацца. А праз тры гады стварылі сям’ю. Жыць вырашылі ў Магілёўцах, – па месцы размеркавання жонкі, і пераязджаць не плануюць. Прычына гэтаму – перш за ўсё, любімая работа. Сем гадоў таму Алена Анатольеўна закончыла гістарычны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна. Па размеркаванні трапіла ў Магілявецкі ВПК д/с-СШ. Расказвае, што маладога спецыяліста вельмі цёпла сустрэлі калегі, заўсёды аказвае дапамогу адміністрацыя. Зараз Алена Ляцэвіч – класны кіраўнік сёмага класа. У ім толькі дзевяць чалавек, і ён самы вялікі ў школе!
26 февраля состоится прямая линия с начальником Пружанского межрайонного отдела Госкомитета судебных экспертиз

26 февраля состоится прямая линия с начальником Пружанского межрайонного отдела Госкомитета судебных экспертиз

С целью разрешения вопросов, связанных с судебно-экспертной деятельностью, 26 февраля 2021 года с 11.00 до 12.00 по телефону 8 (01632) 2 00 23 проведет «прямую телефонную линию» начальник Пружанского межрайонного отдела Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь подполковник юстиции Прокопович Геннадий Витальевич
Кветачка для матулі. Аб’яўляем конкурс для нашых маленькіх чытачоў!

Кветачка для матулі. Аб’яўляем конкурс для нашых маленькіх чытачоў!

Вы памятаеце казку “Кветачка-вясёлка”, у якой дзяўчынка выдаткавала шэсць пялёсткаў з сямі на недарэчныя жаданні? І толькі апошні чароўны пялёстак аказаўся самым важным і патрэбным. Менавіта ён прынёс усім дабро і радасць. Многія з вас, напэўна, не раз думалі, што зрабілі б з чароўнымі пялёсткамі? У такім выпадку “раёнка” прапануе вам прыняць удзел у літаратурным конкурсе, прысвечаным 8 Сакавіка.Ад вас патрабуецца нямногае: Прызнацца нам, на якія добрыя справы вы гатовы выдаткаваць сем чароўных пялёсткаў.Зрабіць хоць адзін добры ўчынак з пералічаных.Выразаць кветачку, якая размешчана на газетцы-дзетцы за 24 лютага, наклеіць яе на ліст і ўпісаць у адзін з пялёсткаў лепшую, на ваш погляд, рысу характару сапраўднага чалавека.Свае лісты з паметкай “Кветачка для матулі” адправіць у рэда
Бочкі, кадкі, цэбрыкі, балеі, маслабойкі, вёдры… Гісторыя жыцця майстра з Роўбіцка Мікалая Гвая (+прыгожае відэа)

Бочкі, кадкі, цэбрыкі, балеі, маслабойкі, вёдры… Гісторыя жыцця майстра з Роўбіцка Мікалая Гвая (+прыгожае відэа)

Я хачу расказаць пра аднаго добрага чалавека, сапраўднага гаспадара, узорнага сем’яніна. З моцным характарам і, адначасова, з неверагодна шырокай душой. З добрым пачуццём гумару і рэдкім пачуццём абавязку. Пра чалавека, які да ўсіх людзей знаходзіць падыход і дапамагае кожнаму, хто да яго звяртаецца. Гэта мой дзядуля Мікалай Іосіфавіч Гвай, які жыве ў Роўбіцку. Яму ўжо за дзевяноста, а ён па-ранейшаму малады душой. Пра такіх, як мой дзед, кажуць “чалавек працы”. У 1942 годзе ён страціў бацьку і стаў галоўным у сям’і. На плечы 12-гадовага падлетка лёг цяжар вясковай гаспадаркі. Але ён яго з годнасцю нёс… З цягам часу стаў вядомым на ўсю акругу бондарам. Вопыт набываў доўгімі гадамі і руплівасцю. Цяжка ўявіць, колькі сіл і цярпення спатрэбілася яму на тую колькасць вырабаў, яку
Паштальён Аліна Ясковіч: «Раёнку» ў Шарашэве любяць»

Паштальён Аліна Ясковіч: «Раёнку» ў Шарашэве любяць»

Жыхарка Шарашэва Аліна Валянцінаўна Ясковіч некалькі гадоў таму ўжо станавілася гераіняй нашага артыкула. Памятаю, што ў папярэднюю нашу сустрэчу маці пяцярых дзяцей уразіла сваёй прыгажосцю, ветлівасцю і гаспадарлівасцю. Гэтым разам журналіста да яе прывялі не сямейныя, а “паштовыя” навіны. Дзякуючы жанчыне, падпіска на “раёнку” на тэрыторыі Шарашэўскага сельсавета склала больш за 50%. А гэта значыць, наша газета сёлета прыходзіць у кожны другі дом мясцовых жыхароў. У паштовай службе Аліна – пяць гадоў. Раней працавала і ў мясцовым універмагу, і на мэблевай фабрыцы, і нават у доме-інтэрнаце — ўсюды яе адзначалі як адказную работніцу. А калі стала паштальёнам, то ў першы ж год узняла падпіску на больш высокі ўзровень. Сёння за жанчынай замацаваны вялікі ўчастак – дзясяткі дамоў і а
Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу Ягор Падгурскі: «Слова моладзі — не апошняе»

Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу Ягор Падгурскі: «Слова моладзі — не апошняе»

Ягор Падгурскі, ураджэнец г.Пружаны, студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу: — Шосты Усебеларускі народны сход стаў самым маштабным мерапрыемствам, у якім мне давялося паўдзельнічаць. Гэта найважнейшы форум для ўсёй краіны, бо менавіта на УНС намячаюцца арыенціры далейшага развіцця Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў. Прыемна, што слова моладзі пры гэтым – далёка не апошняе.Многія прадстаўнікі БРСМ былі на сходзе ў якасці дэлегатаў, мне пашчасціла стаць пакуль толькі ўдзельнікам. Як сакратара пярвічнай арганізацыі саюза моладзі сваёй навучальнай установы мяне больш за ўсё хвалююць пытанні патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Ужо пасля Усебеларускага народнага сходу мы абмяркоўвалі іх на адкрытым дыялогу са стар
Кодэкс гонару барца ад шарашэўскіх спартсменаў

Кодэкс гонару барца ад шарашэўскіх спартсменаў

Нездарма кажуць, што пушчанскае паветра мае нейкую гаючую містычную сілу. Тут дрэвы растуць такія вялікія, што іх некалькім людзям разам не абняць. Тут і людзі жывуць такія моцныя, што іх амаль нікому не перамагчы. Юныя асілкі з Шарашоўскай СШ, якія займаюцца ў клубе “Тарнада” пры мясцовым цэнтры культуры і вольнага часу, навялі “жаху” на сапернікаў на закрытым чэмпіянаце і першынстве вобласці па в’етнамскім баявым мастацтве — вавінам. Барцы прывезлі дамоў ажно сем медалёў і сем дыпломаў. І па просьбе журналіста склалі для маленькіх чытачоў газеты “кодэкс гонару барца”. Арсеній Галякевіч, 4 клас, дыплом II ступені:— Не змагайся з тым, хто маладзейшы, ніжэйшы і слабейшы за цябе.Арсеній Дзюдзін, 6 клас, дыплом I ступені:— За межамі рынга ніколі не нападай першым. Пераадольвай с
З Днём абаронцаў Айчыны! Падрыхтавалі рэпартаж з 210-га авіяцыйнага палігона

З Днём абаронцаў Айчыны! Падрыхтавалі рэпартаж з 210-га авіяцыйнага палігона

210-ы авіяцыйны палігон паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, што знаходзіцца паблізу ад Ружан, мае багатую 75-гадовую гісторыю. Тут праводзілася мноства тактычных вучэнняў, праходзіла службу вялікая колькасць салдатаў. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь заўсёды заставаўся для яго ваеннаслужачых святам вернасці прысязе, вайсковаму абавязку і сваёй Радзіме. Назваць гэты дзень сваім святам цяпер па праве могуць і сямёра хлопцаў з Пружанскага раёна, якія праходзяць на палігоне тэрміновую вайсковую службу.Двое з іх —баявыя таварышы, малодшы сяржант Генрых Панкрац і яфрэйтар Аляксей Велясюк. Менавіта армія дапамагла ўраджэнцам райцэнтра Аляксею Велесюку і Генрыху Панкрацу зразумець, што такое сапраўднае сяброўства. Хаця ведалі адзін аднаго хлопцы да