Пятница, 16 апреля 2021

День: 29.01.2021

Рэцэпты на Біс: салата «Фантазія»

Рэцэпты на Біс: салата «Фантазія»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад дырэктара ДУК «Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Таццяны Гуторкінай. ІНГРЭДЫЕНТЫ:несалодкі крэкер — 1 пачак,паста «Фіш ласось» — 140 г,морква — 2 шт.,яйкі — 5 шт,плаўлены сыр (можна проста цвёрды сыр) — 150 г,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,зеляніна, грэцкія арэхі (па жаданні).ПРЫГАТАВАННЕАдварыць яйкі і моркву, абдаць парэзаную цыбуліну кіпнем.На круглую талерку выкласці інгрэдыенты ў наступнай паслядоўнасці: маянэз, крэкер, паста, сумесь з нацертай на тарцы морквы і яечных бялкоў, маянэз, крэкер, сумесь з нацертага сыру і цыбулі, крэкер, маянэз, нацерты жаўток, зеляніна і (або) грэцкія арэхі.Салату паставіць у халадзільнік на адну гадзіну для насычэння.Смачна есці!
Былы выпускнік СШ №3, а цяпер студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ Ягор Падгурскі: «Ставіць мэту і ісці да яе»

Былы выпускнік СШ №3, а цяпер студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ Ягор Падгурскі: «Ставіць мэту і ісці да яе»

Молодёжный клуб
Для кагосьці мінулы год быў цяжкім, некаму ён прынёс неверагодныя выпрабаванні, а хтосьці, дзякуючы сваёй упэўненасці і рашучасці, энергіі і нястомнасці, змог дасягнуць даволі значных поспехаў. Апошняе – якраз пра майго героя. Яшчэ падчас вучобы ў СШ №3 Ягор Падгурскі прыцягваў да сябе нейкай незвычайнай харызмай і актыўнасцю. Нядзіўна, што зараз ён студэнт адной з самых прэстыжных ВНУ краіны, якая сёлета святкуе 30-гадовы юбілей, – Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. А напрыканцы мінулага года пружанец трапіў у сапраўдную казку і стаў адным з удзельнікаў беларускага навагодняга балю. Але аб усім па парадку. Ставіць мэту і ісці да яеУважлівыя чытачы “раёнкі”, пэўна, успомняць імя Ягора Падгурскага. Неаднойчы наша газета пісала пра хлопца як пра пераможцу шматлікіх турніраў па пла
Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ААТ «Мурава» Пётр Білецкі: «Узняць праблемы аграрыяў»

Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ААТ «Мурава» Пётр Білецкі: «Узняць праблемы аграрыяў»

VI Всебелорусское народное собрание, Новости, Профессия
Пётр Мікалаевіч Білецкі, дырэктар ААТ «Мурава»: — Дзякуючы дзяржпраграмам, якія на працягу апошніх гадоў рэалізоўваліся ў сельскагаспадарчай галіне, сёння аграрны сектар адпавядае выклікам часу і становіцца ўсё больш эфектыўным. У выніку доля эканамічна моцных сельгаставарыстваў павялічылася, а колькасць стратных істотна паменшылася. Калі моцная гаспадарка можа развівацца за кошт уласнага капіталу, то слабой для рэнтабельнай работы не абысціся без старонняй дапамогі: фінансавай, арганізацыйнай, тэхналагічнай. Як вядома, чым вышэй дасягнуты вынік, тым больш складана дамагчыся наступнага росту. Толькі граматная палітыка стымулявання вытворчасці і падтрымкі з боку дзяржавы дазваляе павялічыць тэмпы росту і стабільна працуючым прадпрыемствам. Таму чакаю Усебеларускага народнага сходу я
«Ларс» прынёс у Пружанскі раён шмат снегу, але да рэкорду  2003 года пакуль далёка

«Ларс» прынёс у Пружанскі раён шмат снегу, але да рэкорду 2003 года пакуль далёка

Актуально
Ад снежнага покрыва, якое выпала напярэдадні маразоў, 25 студзеня, практычна не засталося і сляда. Але зямля заставалася без белай коўдры нядоўга: у ноч на 26 студзеня Пружаншчыну накрыла моцным снегападам, які прынёс паўднёвы цыклон. У аўторак раніцай спецыялісты метэастанцыі «Пружаны» зафіксавалі 11-сантыметровую сярэднюю вышыню снежнага покрыва. «Па метэаралагічных паказчыках снегапад уначы з 25 на 26 студзеня ацэньваецца як моцны: была практычна нулявая бачнасць», — удакладніла інжынер-аграметэаролаг Таццяна Шопік. Снег ішоў і ў наступныя суткі, у выніку чаго сярэдняя вышыня снежнага покрыва вырасла да 15 сантыметраў. А па стане на раніцу 28 студзеня метэаралагічныя меркі схаваліся пад снег яшчэ на адзін сантыметр. На метэастанцыі заўважаюць, што на палях і адкрытай мясцо
Гісторыя з фатаграфіяй. Сцэнка з гарадскога жыцця (1985 год)

Гісторыя з фатаграфіяй. Сцэнка з гарадскога жыцця (1985 год)

Год малой Радзімы, Культура
І яшчэ адно настальгічнае фота. На гэты раз — з калекцый Сяргея Шведа. Ранняя вясна 1985 года. Час здымкі лёгка датуецца па плакаце да 40-годдзя Вялікай Перамогі. Чамусьці вялізныя шыльды з напамінам пра памятныя даты і нагляднай агітацыяй рознай тэматыкі заўсёды змяшчаліся ў гэтым прамежку — паміж будынкам тагачаснага суда і дамамі па вул. Сацыялістычнай. Магчыма, у нейкай ступені яны дапамагалі закрыць сціплы драўляны плот, яркай плямай упрыгожыць цэнтральную плошчу. Але на той час нас не вельмі палохала сціпласць гарадскіх упрыгожанняў. Да многага прывыклі. А яшчэ ведалі, што вось-вось з‘явіцца лістота на дрэвах і гэтая часовая непрывабнасць схаваецца пад багаццем буйных зялёных крон. Да «Дажынак», пры падрыхтоўцы да якіх знясуць гэтыя будынак і плот, заставалася амаль два дз
Наша апытанне: Ці добрая пітная вада ў Новых Засімавічах?

Наша апытанне: Ці добрая пітная вада ў Новых Засімавічах?

Новости
Навазасімавіцкі сельсавет з упэўненасцю можна назваць унікальным, бо складаецца ён толькі з аднаго населенага пункта. Але праблем тут, як і ў іншых сельсаветах, хапае. Адна з самых вострых – якасць вады. Многа нараканняў і зваротаў на гэты конт атрымлівае і рэдакцыя. Няўжо ўсё сапраўды настолькі дрэнна? Мы вырашылі разабрацца ў праблеме і запыталіся пра гэта ў мясцовых жыхароў. Алена: — Я не адчуваю праблем з якасцю вады. Іржавай яна бывае, калі ідуць рамонтныя работы. І тое нядоўга: “рыжая” вада хутка сцякае, далей з крана льецца прыдатная для піцця. Мяне яна поўнасцю задавальняе. Вінаваціць “Камунальнік” у тым, што вада перыядычна мяняе колер, не варта. Трэба разумець, што рабочыя праводзяць планавыя работы, без якіх вада была б куды горшай. Ганна: — На работу камуна