Воскресенье, 28 февраля 2021

День: 22.01.2021

Богаз’яўленне ці Вадохрышча? Запыталі ў гараджан, якіх традыцый яны прытрымліваюцца

Богаз’яўленне ці Вадохрышча? Запыталі ў гараджан, якіх традыцый яны прытрымліваюцца

Культура
19 студзеня было вельмі марозна, снег храбусцеў пад нагамі. Натоўпы людзей ішлі па асвечаную ваду… Праваслаўны свет адзначаў вялікае свята – Богазя‘ўленне, па-народнаму — Вадохрышча. У храмах успаміналася важная евангельская падзея — як прарок Іаан Прадцеча хрысціў Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан.А журналіст “раёнкі” запыталася ў людзей, што для іх значыць гэта свята ці прытрымліваюцца яны нейкіх народных традыцый? Людміла: — Богаз’яўленне — адна з найвялікшых царкоўных падзей. Я заўсёды вельмі чакаю студзеньскіх святкаванняў і падыходжу да іх з усёй сур’ёзнасцю. Традыцыйна езджу ў Вежнае ў манастыр ці Жыровічы, каб акунуцца ў “іардань”. Сёлета, напэўна, не адважуся: усё ж такі моцны мароз… Прызнацца, адчуванні ад нырання з галавой у ледзяную ваду атрымліваеш непаўторныя. Перадаць сл
Фотарэпартаж з камбікормавага цэха ААТ «Велікасельскае Агра»

Фотарэпартаж з камбікормавага цэха ААТ «Велікасельскае Агра»

Год малой Радзімы, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Па выніках працы за 2020 год малочны статак ААТ “Велікасельскае Агра” мае найвышэйшы паказчык сярод гаспадарак раёна — 8910 кілаграмаў на карову пры таварнасці 95,9 %. Адным са складнікаў гэтага выніку спецыялісты называюць і наяўнасць уласнага камбікормавага цэха, які год таму выпусціў першую прадукцыю.Пра тое, што сабой уяўляе гэты сучасны комплекс, расказаў намеснік дырэктара ААТ “Велікасельскае Агра” па ідэалагічнай рабоце Мікалай Васільевіч Ляўчук. “Будынак быў узведзены сіламі работнікаў ААТ «Рамбуд» г. Пружаны, а складанае абсталяванне, набытае з растэрміноўкай аплаты на сем гадоў, паступіла з Барысаўскага завода металічнага абсталявання”, — удакладніў ён. Тэхналагічная схема вытворчасціШто яна сабой уяўляе? Па-першае, гэта восем вялікіх бункераў, дзе назапашваецца сыравіна (ячм
Дырэктар Ліноўскай СШ Алена Макарэвіч: «Колькі чалавек жыве, столькі павінен і вучыцца»

Дырэктар Ліноўскай СШ Алена Макарэвіч: «Колькі чалавек жыве, столькі павінен і вучыцца»

Профессия
Як важна на жыццёвай дарозе не памыліцца з маршрутам, абраць правільную сцяжынку. Пра дарогі і накірункі, паралелі і мерыдыяны яна ведае больш за іншых, бо працуе настаўніцай геаграфіі. Сваім маршрутам Алена Леанідаўна Макарэвіч абрала школу, і вернай шляху дырэктар Ліноўскай СШ застаецца ўжо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Летась ацэнкай прафесіяналізму педагога і пацвярджэннем таго, што калісьці не памылілася ў выбары, стала атрыманне нагруднага знака Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”. – Хтосьці ходзіць у школу дзевяць, хтосьці адзінаццаць, а я ўжо сорак два гады. І, ведаеце, зусім не надакучыла, – усміхаецца Алена Леанідаўна. Яе першым месцам працы стала школа ў Долках, затым лёс закінуў у Гарадзечна. Пасля з’явілася месца ў родным Лінова, у той школе, якую закан
У Палацы культуры прайшоў урачысты сход, прысвечаны 75-годдзю 210 авіяцыйнага палігона

У Палацы культуры прайшоў урачысты сход, прысвечаны 75-годдзю 210 авіяцыйнага палігона

Актуально, Профессия
Чарговую гадавіну ўтварэння авіяцыйны палігон «Ружаны» адзначыў першага студзеня. Менавіта ў гэты дзень у далёкім пасляваенным 1946 годзе на падставе дырэктывы Галоўнакамандуючага Ваенна-паветранымі сіламі быў сфарміраваны 40-ы акружны авіяцыйны палігон. З цягам часу мяняліся назва ваеннага аб’екта, склад ваеннаслужачых. Грунтоўны расказ пра гісторыю палігона, прозвішчы тых, хто ўпісаў у яе свае імёны, успаміны былых вайскоўцаў былі адлюстраваны ў кароткаметражным дакументальным фільме, прадэманстраваным удзельнікам сходу на вялікім экране. Палігон заўсёды быў у «рабоце». За высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы ў 1989 годзе атрымаў Ганаровую грамату Галоўнакамандуючага ВПС СССР і быў занесены ў кнігу гонару ВПС.Што ўяўляе 210 авіяцыйны палігон сёння? Ён уваходзіць у склад Ваенна-
Рэцэпты на Біс: салата «Хуткая»

Рэцэпты на Біс: салата «Хуткая»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад фатографа Юліі Грайчонак. ІНГРЭДЫЕНТЫ:вэнджаная курыца — 600 г,морква па-карэйску — 250 г,кансерваваная кукуруза — 1 слоік,сухарыкі (на ваш смак) — 1 пачак,маянэз — 150 г.ПРЫГАТАВАННЕУзяць вэнджаную курыцу, аддзяліць мяса ад касцей. Нарэзаць на невялікія кавалачкі і выкласці ў салатніцу. Дадаць кансерваваную кукурузу, моркву па-карэйску і сухарыкі.Па жаданні можна дадаць зеляніну.Усё змяшаць і заправіць маянэзам. Салата гатова!Смачна есці!
Інжынер-механік па аўтатранспарце ААТ “Агра-Калядзічы” Дзмітрый Бобрык: «Не трэба баяцца работы ў сельскай гаспадарцы!»

Інжынер-механік па аўтатранспарце ААТ “Агра-Калядзічы” Дзмітрый Бобрык: «Не трэба баяцца работы ў сельскай гаспадарцы!»

Профессия, Сельское хозяйство
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта на пачатак мінулага года ў арганізацыях сельскай гаспадаркі рэспублікі працавала больш за 273 тысячы чалавек. Гэта прадстаўнікі мноства розных прафесій. Як бы высакамоўна гэта ні гучала, сапраўды, ад іх зладжанай працы залежыць не проста набор прадуктаў, якія маем на стале, але і наш агульны дабрабыт.Існуе думка, што моладзь не асабліва жадае жыць, а тым больш, працаваць на вёсцы. Зусім па-іншаму разважае наш сённяшні герой, інжынер-механік па аўтатранспарце ААТ “Агра-Калядзічы”, Дзмітрый Бобрык. — Як Вы прыйшлі да выбару прафесіі?— У свой час мае бацькі скончылі Пружанскі саўгас-тэхнікум і ўсё жыццё працавалі па спецыяльнасці. Я бачыў, што ім, на самай справе, падабаецца тое, чым яны займаюцца: мама любіць працаваць на зямлі і ў яе
Гісторыя з фатаграфіяй. Кінатэатр «Спадарожнік» 45 гадоў таму

Гісторыя з фатаграфіяй. Кінатэатр «Спадарожнік» 45 гадоў таму

Год малой Радзімы, Культура
Вельмі настальгічнае для мяне гэтае фота, датаванае 1976 годам. У 70-х мы, тагачасныя школьнікі, хадзілі ў кіно амаль штодзень, а часам паспявалі пабываць і на двух сеансах: напрыклад, у пяць гадзін вечара — у «Спадарожніку», а ў сем — у «Беларусі». Балазе, што ў іх фільмы круцілі тройчы на дзень. У дні, калі наладжвалі кінапрэм‘еры, доўгія чэргі выстройваліся каля білетнай касы. Але самай вялікай папулярнасцю карысталіся індыйскія меладрамы, на прагляд якіх людзі ішлі ахвотней, чым нават на славутыя стужкі пра каўбояў і індзейцаў. Падчас іх паказу яблыку ў глядзельнай зале не было дзе ўпасці. А на ганку кінатэатра можна было падслухаць такую размову: «Бабуля, ты насоўкі ўзяла? Мы ж плакаць будзем…» Яшчэ не намалявана на фасадзе «Спадарожніка» пано, яшчэ Свята-Аляксандра-Неўскі
Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу начальнік выпрабавальнай лабараторыі КУСП «Брэсцкая абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі» Дзмітрый  Пстыга: «Захаваць сацыяльную накіраванасць дзяржавы»

Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу начальнік выпрабавальнай лабараторыі КУСП «Брэсцкая абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі» Дзмітрый Пстыга: «Захаваць сацыяльную накіраванасць дзяржавы»

VI Всебелорусское народное собрание, Новости, Профессия
Дзмітрый Міхайлавіч Пстыга, начальнік выпрабавальнайлабараторыі КУСП «Брэсцкая абласная праектна-вышукальнаястанцыя хімізацыі»: — Прымаць удзел у VI Усебеларускім народным сходзе для мяне вялікі гонар і адказнасць. Усё-такі нам, яго ўдзельнікам, трэба будзе даць адзнаку рабоце, якая вялася ў краіне на працягу апошніх пяці гадоў, і абмеркаваць, у якім накірунку ісці на новым этапе развіцця Беларусі. Таму ўжо з непадробным інтарэсам знаёмлюся з асноўнымі накірункамі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады.На Усебеларускі народны сход еду з хвалюючымі мяне пытаннямі. Напрыклад, як работніка аграпрамысловага комплексу мяне хвалююць пытанні эфектыўнасці сельскай гаспадаркі. Наша выпрабавальная лабараторыя мае адпаведную акрэдытацыю на правядзенне шырокага спектра ана