Парикмахерская "Юлия" рада предложить:
женские, мужские, модельные стрижки
свадебные и вечерние причёски.
Время работы:
вт-пт: 10.00-18.00
сб.: 10.00-15.00
Г.Пружаны, ул.Интернациональная, д.2.
Телефон для справок: +375297934606
Здесь Вам всегда рады!
УНН 290386649
Безумоўна, невялічкая малочнатаварная ферма ААТ “Велікасельскае Агра”, што ў вёсцы Ялова, значна саступае сучасным комплексам і знешнім выглядам, і тэхнічным абсталяваннем. Здаецца, тут усё як было ў “калгасныя” часы, вось толькі малакаправод новы ды для маладняку новыя пластыкавыя “кватэркі” завезены. Затое жывёлаводы на ферме асаблівыя: шчырыя і працавітыя. І вынікі іх працы – зайздросныя.
— У мінулым годзе ад кожнай кароўкі мы атрымалі 8380 кг малака, і ўсё яно на 100% гатунку “экстра”! — з задавальненнем канстатуе брыгадзір МТФ Алена Андрэеўна Касюк, якая працуе ў Ялова больш за трыццаць гадоў. — Ужо даўно пайшла б на пенсію, але, на жаль, працоўных рук і так не хапае.
Але, гледзячы на тое, як падчас нашай размовы з клетак павыходзілі цяляткі і пачалі ў літаральным сэнсе абл
У кастрычніку ў раёне адбылася доўгачаканая падзея: пасля капітальнага рамонту адчыніла дзверы стаматалагічная паліклініка. Як працуецца ў адрамантаваных памяшканнях і на новым абсталяванні, а таксама якія яшчэ навінкі чакаюць супрацоўнікаў і пацыентаў, мы раскажам у нашым невялікім фотарэпартажы.
— Цёпла, светла, утульна, — праводзіць экскурсію па кабінетах загадчык установы П.П. Крачко. — Да добрага прывыкаецца хутка, здаецца, і не працавалі ў іншых умовах! Да поўнага шчасця пакуль не хапае другой чаргі фінансавання, падчас якой мы плануем удасканаліць рэнтгенаўскі і зубапратэзны кабінеты. На жаль, пакуль нашым пацыентам даводзіцца рабіць рэнтгенаўскія здымкі ў кабінеце райбальніцы. Што тычыцца зубных пратэзаў, то мяркуем, што сёлета пачнём самастойна вырабляць некаторыя дэталі,