День: 20.01.2021

Студзеньскія маразы. Ці вытрымалі выпрабаванне раённыя службы?
Такія моцныя маразы ў апошнія гады сталі нязвыклай з’явай. І не ўсе аказаліся гатовымі да падобнага зімовага выпрабавання. Вось што журналістам паведамілі ў розных службах раёна.
Райаддзел па надзвычайных сітуацыяхЯк паведамілі ў цэнтры аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях, днём 15 студзеня патэлефанаваў вадзіцель-дальнабойшчык, фура якога замерзнула пад Ружанамі. На дапамогу было накіравана пажарнае падраздзяленне, інфармацыя перададзена ў аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі.
ДзяржаўтаінспекцыяПадобныя сітуацыі, як зазначае старшы дзяржаўтаінспектар Сяргей Мышкевіч, пры сур’ёзным тэмпературным «мінусе» нярэдка здараюцца з аўтамабілямі, якія запраўляюцца дызпалівам. Таму ў перыяд моцнага пахаладання супрацоўнікі ДАІ былі на ўзмоцненым рэжыме дзяжурства. З сабой

На бальнічны без урача? Новаўвядзенні тлумачыць загадчыца аддзялення агульнай урачэбнай практыкі Жанна Ісакава
З-за неспрыяльнай эпідсітуацыі прадугледжаны новыя меры падтрымкі эканомікі: наймальнікам дазволілі адпраўляць работнікаў у аплачваемыя водпускі для самаізаляцыі і адпускаць на бальнічны без звароту да ўрача. Акрамя таго, падоўжаны дазвол на дастаўку безрэцэптурных лекаў, дзеянне якога закончылася яшчэ ў ліпені мінулага года. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дакумент уносіць змяненні ва Указ №143 ад 24.04.2020 «Аб падтрымцы эканомікі».
Разабрацца ў новаўвядзеннях дапамагла загадчыца аддзялення агульнай урачэбнай практыкі Жанна Жанаўна Ісакава.
У адпачынак — на самаізаляцыюЦяпер наймальнікам дазволілі даваць адпачынак работнікам для іх самаізаляцыі. Але ёсць умова: у дакуменце прапісана, што месца самаізаляцыі вызначае наймальнік. Такі адпачынак апл

Падведзены вынікі раённага конкурсу «Навагодні дызайн МНС»
Днямі былі падведзены вынікі раённага этапу агляду-конкурсу «Навагодні дызайн МНС», які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год».
Яго пераможцам і ўдзельнікам уручыў дыпломы і падарункі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Рыгор Рашанок.
Першае месца ў намінацыі «Навагодні дызайн вокнаў» занялі СШ №1 імя ЧБВА, а таксама сем’і Міхаіла Грышкевіча і Ксеніі Скулкінай. Тры дыпломы ў розных намінацыях атрымалі выхаванцы ясляў-сада №4 г.Пружаны.
Пераможцы падрыхтавалі і падарункі ў адказ: напрыклад, садкоўцы падарылі райаддзелу Ёлачку бяспекі, якая будзе змешчана ў музеі гісторыі пажарнай службы Пружанскага раёна.

У Ружанах работнік прыватнага прадпрыемства ўгнаў пагрузчык. З другой спробы
Дзявятага студзеня па дапамогу ў праваахоўныя органы звярнулася кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства ў г.п.Ружаны.
Высветлілася, што невядомы злодзей украў з тэрыторыі арганізацыі пагрузчык. Праз некаторы час тэхніка была знойдзена ў спраўным стане на адной з пасялковых вуліц. Як было ўстаноўлена, угон учыніў работнік гэтага прадпрыемства, які скарыстаўся пакінутым у замку запальвання ключом. Падчас расследавання высветлілася, што той жа работнік спрабаваў пакатацца на іншым пагрузчыку, але не здолеў выехаць з вытворчай тэрыторыі, бо пашкодзіў тэхніку. У падазронага ўзята падпіска аб нявыездзе.

На 20-гадовую пружанку заведзена дзве крымінальныя справы: за ўцягненне ў прастытуцыю і за выкарыстанне занятку прастытуцыяй
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана 12 крымінальных спраў.
+У поле зроку праваахоўнікаў трапіла 20-гадовая пружанка, якая знайшла спосаб заробку адразу і для сябе, і для сяброўкі: яна прапанавала сваёй знаёмай з Івацэвіч падзарабіць на занятку… прастытуцыяй. Кліентаў для сваёй «падначаленай» дзяўчына шукала на сайце знаёмстваў. Як высветлілі ў ходзе следства, паслуга каштавала 50 рублёў, палову з якіх забірала сабе «працадаўца». Цяпер у дачыненні да жыхаркі Пружан узбуджана адразу дзве справы: адна — за ўцягненне ў прастытуцыю, другая — за выкарыстанне занятку прастытуцыяй.