Воскресенье, 28 февраля 2021

День: 19.01.2021

З Днём выратавальніка!

З Днём выратавальніка!

Актуально, Профессия
Гэта пажарнае падраздзяленне лічыцца адным з лепшыху райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. За мінулы год змена больш за паўсотню разоў выязджала на трывожныя выклікі. Выратавальнікі прымалі ўдзел у ліквідацыі пажараў і іншых аварыйных здарэнняў у вёсках Парасляны, Слабудка, Сланімцы, Шубічы, Ліхасельцы і іншых населеных пунктах. У лютым мінулага года з дапамогай гідраўлічнага інструмента работнікі МНС вызвалілі вадзіцеля, які быў заціснуты ў аўтамабілі, што перакуліўся ў кювет каля в.Слабудка. Сабраць разам усю змену, як расказвае начальнік часці Д.В.Ліпко, практычна немагчыма нават у спакойныя дні. Работнікі згодна з ратацыяй перыядычна выязджаюць на дзяжурствы на іншыя пажарныя пасты, але заўсёды знаходзяцца ў аператыўнай гатоўнасці выехаць на трывожныя выклікі. Частку з іх — нач
Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу эканаміст ААТ «Айчына» Аліна Каляда: «На форум еду весці грунтоўны дыялог»

Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу эканаміст ААТ «Айчына» Аліна Каляда: «На форум еду весці грунтоўны дыялог»

VI Всебелорусское народное собрание, Профессия
Аліна Уладзіміраўна Каляда, вядучы эканаміст па працы ААТ «Айчына»: — Складаная сітуацыя цяпер у краіне, і відавочна адно: сёння краіне патрэбны перамены. Але пачынацца яны павінны не з таго, што адбывалася летась. Гэта трэба рабіць цывілізавана. Усебеларускі народны сход — адзін з такіх спосабаў, свайго роду дыялогавая пляцоўка, на якой можна і даць адзнаку чарговаму этапу развіцця краіны, і выказаць сваё меркаванне па сацыяльна-эканамічных пытаннях. Складана выдзеліць нейкі накірунак дзяржаўнай палітыкі, які трэба разгледзець у першачарговым парадку: нягледзячы на шматлікія станоўчыя змяненні ў жыцці беларусаў, лічу, за апошнюю пяцігодку праблемных пытанняў наспела шмат. Хаця сярэдняя зарплата па краіне і дасягнула ўжо адной тысячы рублёў, як сведчаць сацыялагічныя даследаванн
126 школьнікаў прынялі ўдзел у раённым этапе спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» (+відэа)

126 школьнікаў прынялі ўдзел у раённым этапе спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» (+відэа)

Актуально, Молодёжный клуб, Спорт
Пакуль сусветна вядомыя біятланісты змагаюцца заўзнагароды на сапраўдных трасах, у юных аматараў лыж і трапнай стральбы з усяго раёна свае спаборніцтвы, не менш хвалюючыя і напружаныя. Раённы этап “Снежнага снайпера”, які прайшоў на мінулым тыдні, сабраў 126 школьнікаў. Зімовае надвор’е пераўтварыла гарадскі стадыён у біятлонную арэну, што дадавала ўдзельнікам турніру асаблівага азарту. Некаторыя юныя снайперы прыехалі на спаборніцтвы ў другі і нават трэці раз. У мінулыя гады, калі прырода не радавала снегам, вучням даводзілася прабягаць дыстанцыю. На гэты раз усё было як у сапраўдным біятлоне. Праўда, змена адбылася ў складзе ўдзельнікаў: паколькі летась не ўдалося правесці фінал “Снежнага снайпера”, арганізатары прынялі рашэнне дапусціць да ўдзелу хлопцаў і дзяўчат 2004 г.н. Такі