
Гісторыя аднаго экспаната. Прас: старажытнасць і сучаснасць
Сёння гаворка пойдзе пра прадмет побыту, без якога складана ўявіць паўсядзённае жыццё сучаснага чалавека. У наш час прас – лёгкая, зручная прылада, без якой не абыходзіцца ніводная гаспадыня. Аднак не заўсёды гэты прадмет меў цяперашні выгляд і нават быў даступным. Зазірнём у гісторыю.
Найбольш старажытным аналагам прасаў вучоныя лічаць плоскія камяні. Старажытныя людзі на выраўненай каменнай паверхні раскладвалі памытую вопратку, а паверх – яшчэ адзін камень. У такім выглядзе пакідалі да высыхання. Яны выкарыстоўвалі для «прасавання» вопраткі нагрэты прут з металу. Канечне, далёка не ад усіх складак пасля такога дзейства можна было пазбавіцца.
Дакладна невядома, дзе і калі з’явілася прылада, якую сёння мы называем прасам. Упершыню слова «утюг» згадваецца ў XVII стагоддзі. У той