Воскресенье, 28 февраля 2021

День: 14.01.2021

Як пазбавіцца ад насмарку ў дзяцей? Парадамі падзялілася ўрач-педыятр Жанна Пракапеня

Як пазбавіцца ад насмарку ў дзяцей? Парадамі падзялілася ўрач-педыятр Жанна Пракапеня

Здоровье
Жартаўнікі кажуць: калі насмарк лячыць, ён праходзіць за тыдзень, калі не лячыць, то за сем дзён. Але, як паказвае практыка, калі насмарк лячыць у сухім памяшканні, ён не пройдзе і за месяц. Навошта і як трэба ўвільгатняць паветра ў кватэры, асабліва калі там жывуць дзеці? Адказы на гэтае і іншыя пытанні — у нашай размове з урачом-педыятрам Ж.В.Пракапеняй. — Жанна Веніямінаўна, па ўласным вопыце ведаю, што з надыходам ацяпляльнага сезона пачашчаюцца насмаркі ў дзяцей. І справа тут не толькі ў сезонных вострых рэспіраторных захворваннях. Ці не так?— Так. Сапраўды, зараз тэмпература ў кватэрах такая, што людзі вымушаны нават спаць з прыадчыненымі форткамі. Паветра ў памяшканнях вельмі моцна перасыхае, выклікаючы пяршэнне ў горле і, як правіла, закладзенасць носа. Асабліва востр