Среда, 20 января 2021

День: 12.01.2021

30-гадовы жыхар раёна прыкінуўся ахвярай інтэрнэт-махляроў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі

30-гадовы жыхар раёна прыкінуўся ахвярай інтэрнэт-махляроў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў. +Наслухаўшыся, як часта людзі трапляюць на кручок да злодзеяў, што крадуць грошы з банкаўскіх картак, вырашыў прыкінуцца пацярпелым і жыхар Галасяціна. 30-гадовы мужчына звярнуўся ў міліцыю з заявай, у якой указаў, што невядомыя спісалі з яго карт-рахунка 340 рублёў. Не спыніла яго і папярэджанне аб адказнасці, якая пагражае за заведама лжывае паведамленне.Вывесці заяўніка на чыстую ваду праваахоўнікам не склала цяжкасці: запісы камер відэаназірання, усталяваныя ў банкамаце, сведчылі, што ён сам зняў наяўныя грошы. За такую хлусню мужчына быў перакваліфікаваны ў абвінавачанага: згодна з часткай 1 артыкула 400 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ця
8 медалёў заваявалі маленькія пружанскія плыўцы на турніры “Дзіцячая ліга плавання”

8 медалёў заваявалі маленькія пружанскія плыўцы на турніры “Дзіцячая ліга плавання”

Спорт
Новы 2021 год пружанскі трэнер па плаванні Сяргей Аляксандравіч Каляда і яго маленькія выхаванцы, якія, можна сказаць, толькі пачынаюць пакараць водную стыхію, сустракалі з асаблівым настроем. Зімовы сезон спаборніцтваў яны распачалі са значных перамог. На прэстыжным турніры “Дзіцячая ліга плавання”, які ў рамках фестывалю водных відаў спорту праходзіў напрыканцы снежня ў Мінску, сярэбранай і бронзавай прызёркай стала Арыядна Варыцкая ў дысцыплінах 200 м комплексам і 50 м батэрфляем адпаведна. Акрамя таго, Кірыл Клімук перамог на дыстанцыі 100 м брасам і заняў другое месца на дыстанцыі 50 м брасам. А галоўнай сенсацыяй турніру сталі вынікі заплываў Яўгена Бойкі, які чатыры разы падымаўся на вышэйшую прыступку п’едэстала і тройчы станавіўся рэкардсменам на дыстанцыі 50 м вольн
Галоўны ўрач ЦРБ Андрэй Пачынчык пракаментаваў сітуацыю па Covid-19 у раёне

Галоўны ўрач ЦРБ Андрэй Пачынчык пракаментаваў сітуацыю па Covid-19 у раёне

Здоровье, Новости
Няўжо каранавірус застанецца з намі надоўга? Бадай, менавіта гэта пытанне хвалюе кожнага нераўнадушнага жыхара планеты. Даць адназначны адказ пакуль немагчыма, але з боем навагодніх курантаў COVID-19 нікуды не знік. Якая сітуацыя назіраецца зараз у Пружанскім раёне і ці можна ўжо крыху расслабіцца? Пра гэта мы запыталі ў галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ А.І.Пачынчыка. – Напачатку новага года абстаноўка па каранавіруснай інфекцыі на Пружаншчыне больш-менш стабілізавалася. На дадзены момант колькасць амбулаторных пацыентаў знізілася прыкладна напалову, стацыянарных – на трэць, — расказаў Андрэй Іванавіч. —Ложкавы фонд выкарыстоўваецца не поўнасцю: па стане на 11 студзеня трэцяя частка ложкаў застаецца ў рэзерве. У распараджэнні раённых медыкаў сем апаратаў штучнай вентыляцыі лёгк
Майстрыха Ала Хвядун: «Я мела патрэбу ў казцы не менш за дзяцей»

Майстрыха Ала Хвядун: «Я мела патрэбу ў казцы не менш за дзяцей»

Культура
Казкі нараджаюцца паўсюдна: на даху аднаго з дамоў Стакгольма, дзе жыве гарэзлівы Карлсан, на ўзбярэжжы Капенгагена, дзе Русалачка ўсё яшчэ чакае свайго прынца, у старой карчме Брэмена, пад вокнамі якой спяшаліся паспяваць валацугі-музыкі… Свая казка нараджаецца і ў маленькай кватэры шматпавярховага дома па вул. Юбілейнай у Пружанах. Калі б не суседзі Алы Пятроўны Хвядун, якія зайшлі да яе аднойчы на агеньчык, мы ніколі і не даведаліся б, якія цуды адбываюцца за дзвярыма яе кватэры. Вось ужо некалькі гадоў там жывуць незвычайныя лялькі, у кожнай з якіх свая непаўторная гісторыя. — Ведаеце, як яны з’явіліся? Я проста не хацела верыць у рэальнасць і мела патрэбу ў казцы не менш за дзяцей, паколькі цяжкае жыццё на нейкі час адняло веру ў яго светлы бок… Нездарма кажуць: адны казкі
Пружанскія школьнікі актыўна ўключыліся ў дабрачынную акцыю «Цуды на Каляды»

Пружанскія школьнікі актыўна ўключыліся ў дабрачынную акцыю «Цуды на Каляды»

Молодёжный клуб
Новы год, Каляды, Стары Новы год, Богаз’яўленне — гэтую цудоўную чараду зімовых свят любяць усе. Але асабліва чакаюць каляднага цуду і выканання жаданняў дзеці, якія больш за астатніх маюць патрэбу ў цяпле, любові і падтрымцы. Дык чаму б ім гэтага не падарыць? Тым больш, што па ўсёй краіне праходзяць традыцыйныя дабрачынныя акцыі – “Цуды на Каляды”, ініцыяваныя рэспубліканскімі саюзам моладзі, піянерскай арганізацыяй і “Ёлкай жаданняў” ад Беларускага Чырвонага Крыжа. Штогод да дабрачынных праектаў актыўна далучаюцца школьнікі і валанцёры атрада “Ад сэрца да сэрца”, а таксама цімураўскага атрада “Радасць” сярэдняй школы № 5. Сёлета іх намаганні асаблівым чынам былі накіраваны на шасцярых выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра – пяць хлопчыкаў і адну дзяўчынку, якія раскрылі праз
Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу настаўніца Ірына Рыбакова: «Удасканальваць, а не разбураць»

Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу настаўніца Ірына Рыбакова: «Удасканальваць, а не разбураць»

VI Всебелорусское народное собрание, Профессия
На VI Усебеларускім народным сходзе, які павінен адбыцца 11-12 лютага ў Мінску, Пружаншчыну будзе прадстаўляць 11 дэлегатаў — прадстаўнікі розных прафесійных груп, грамадскіх арганізацый, дэпутаты розных узроўняў, кіраўнікі і звычайныя працаўнікі.Сёння слова — Ірыне Іванаўне Рыбаковай, настаўніцы Кляпацкай СШ. — У такім прадстаўнічым форуме буду ўдзельнічаць упершыню, таму для мяне гэта значная, асаблівая падзея. Але нельга сказаць, што дагэтуль я, як грама-дзянка сваёй краіны, знаходзілася ўбаку ад грамадскага жыцця: з’яўляюся дэпутатам Мокраўскага сельскага Савета дэпутатаў, наведваю сесіі, прымаю непасрэдны ўдзел у жыцці аднавяскоўцаў, стараюся ў межах сваёй кампетэнцыі дапамагаць людзям вырашаць іх надзённыя пытанні. Прыняць удзел ва Усебеларускім народным сходзе для мяне яш