Четверг, 15 апреля 2021

День: 08.01.2021

Глыбокі след на лёдзе. Гісторыя канадскага хакеіста беларускага паходжання Біла Барылка

Глыбокі след на лёдзе. Гісторыя канадскага хакеіста беларускага паходжання Біла Барылка

Спорт
Вы ведаеце, што агульнага паміж гэтым усмешлівым хлопцам на фота і акцёрам Харысанам Фордам, вядомым па “Зорных войнах”? А яшчэ са Скарлет Ёхансан, Майклам Дугласам і многімі іншымі вядомымі асобамі — ад вялікіх кампазітараў да мастакоў, прэзідэнтаў і нобелеўскіх лаўрэатаў? Ва ўсіх у іх — беларускія карані. Тут: у Мінску, Іўі, Нясвіжы, Чавусах і г.д. — нарадзіліся іх дзяды і прадзеды.А вось уладальнік шыкоўнай усмешкі Уільям Барылка, славуты канадскі хакеіст, абаронца НХЛ, яшчэ бліжэй да нас па крыві: на Пружаншчыне нарадзіліся яго бацькі, якія эмігравалі ў пачатку ХХ стагоддзя ў Канаду. Хай не хлусіць Вікіпедыя, нібыта ў Уільяма — украінскае паходжанне. На самай справе, яго бацька Сцяпан Барылка нарадзіўся ў 1892 годзе ў Дабучыне пад Пружанамі, пераехаў у 1910-м у Канаду, дзе