
Рэцэпты на Біс: салата «Фантазія»
Рэцэпт ад дырэктара ДУК «Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Таццяны Гуторкінай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:несалодкі крэкер — 1 пачак,паста «Фіш ласось» — 140 г,морква — 2 шт.,яйкі — 5 шт,плаўлены сыр (можна проста цвёрды сыр) — 150 г,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,зеляніна, грэцкія арэхі (па жаданні).ПРЫГАТАВАННЕАдварыць яйкі і моркву, абдаць парэзаную цыбуліну кіпнем.На круглую талерку выкласці інгрэдыенты ў наступнай паслядоўнасці: маянэз, крэкер, паста, сумесь з нацертай на тарцы морквы і яечных бялкоў, маянэз, крэкер, сумесь з нацертага сыру і цыбулі, крэкер, маянэз, нацерты жаўток, зеляніна і (або) грэцкія арэхі.Салату паставіць у халадзільнік на адну гадзіну для насычэння.Смачна есці!