Суббота, 16 января 2021

День: 04.12.2020

Склалі ТОП-5 папулярных навін лістапада. А што спадабалася вам?

Склалі ТОП-5 папулярных навін лістапада. А што спадабалася вам?

Новости, Подписка
У лістападзе наш сайт http://www.budni.by/ наведала амаль 15 тысяч чалавек. Другая хваля каранавіруса зноў унесла свае карэктывы ў перавагі нашых чытачоў. Амаль палова тых, хто заходзіў на сайт у апошнім восеньскім месяцы, азнаёмілася з паведамленнем аб увядзенні абмежавальных мер у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Шмат цікавасці выклікалі навіна пра ўвядзенне масачнага рэжыму, а таксама падборка актуальнай інфармацыі па каранавіруснай інфекцыі.Такім чынам, у нашым ТОП-5 ажно тры навіны тычацца COVID-19.Але ж на другім месцы па папулярнасці — фотарэпартаж з ушанавання лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Замыкае пяцёрку самых чытаемых артыкулаў інфармацыя пра 83 юнакоў, якія атрымалі павестку ў армію. У сацыяльных сетках, як і заўсёды, у кожнай нашай гру
Рэцэпты на Біс: салата «Пікантная з грыбамі»

Рэцэпты на Біс: салата «Пікантная з грыбамі»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад спецыяліста Пружанскага РАНС Людмілы Бурнос. ІНГРЭДЫЕНТЫ:грыбы — 500г,яйкі — 3 шт.,морква — 3 шт.,цыбуля — 3 шт.,бульба — 5 шт.,марынаваныя агуркі — 3 шт.,маянэз або любы маянэзны соус.ПРЫГАТАВАННЕГрыбы, яйкі, бульбу адварыць паасобку, астудзіць, нарэзаць саломкай.Моркву і цыбулю нарэзаць саломкай і пасераваць. Агуркі таксама нарэзаць саломкай.Усе інгрэдыенты змяшаць і заправіць маянэзам або маянэзным соусам.Смачна есці!
Праблема з душком, або Нешта тут нячыста. Паспрабавалі разабрацца, што рабіць, калі сусед збірае смецце…

Праблема з душком, або Нешта тут нячыста. Паспрабавалі разабрацца, што рабіць, калі сусед збірае смецце…

Новости, Экология, Юридическая консультация
На від з акна паскардзіўся пажылы жыхар г.Пружаны Мікалай Георгіевіч, які звярнуўся ў рэдакцыю па дапамогу. Дзядуля жыве разам са сваёй жонкай-інвалідам у гарадской двухпавярхоўцы. А па суседстве пасяліўся чалавек, які складзіруе каля гаспадарчых пабудоў, якраз перад вокнамі пенсіянера, рознае смецце: макулатуру, металалом, шкло, рыззё і іншыя рэчы, што адпрацавалі свой век. Час ад часу гэты зборшчык смецця, які нідзе не працуе, здае іх на пункты прыёму другаснай сыравіны і такім чынам зарабляе сабе на жыццё.Каб пабачыць усё на свае вочы, журналісты “раёнкі” вырашылі выехаць на месца. Наш адрас не дом і не вуліца…Адрас называць не будзем: такіх месцаў складзіравання смецця ў райцэнтры некалькі – і гэтыя “гарачыя кропкі” добра вядомыя пружанцам, як вядомы і аналагічныя скаргі ад люд
Суддзя Мікалай Рэпіха пайшоў на заслужаны адпачынак. Пагутарылі з юрыстам пра адказнасць і гучныя справы

Суддзя Мікалай Рэпіха пайшоў на заслужаны адпачынак. Пагутарылі з юрыстам пра адказнасць і гучныя справы

Профессия
За плячыма ў Мікалая Рэпіхі больш за сорак гадоў юрыдычнай дзейнасці, палову з якіх, дарэчы, ён працаваў на пасадзе старшыні раённага суда. Перш чым ажыццявіць сваю дзіцячую мару стаць юрыстам, Мікалай Віктаравіч паспрабаваў сябе ў розных галінах. Пасля службы ў арміі працаўладкаваўся начальнікам радыёстанцыі Драгічынскага ДТСААФ, затым выкладаў фізкультуру ў сельскай школе. І толькі калі працаваў наладчыкам абсталявання на Белаазёрскім энергамеханічным заводзе, вырашыў усё ж атрымаць прафесію, якая так прываблівала: закончыў Калінінградскі дзяржуніверсітэт. Першым месцам працы па спецыяльнасці стала натарыяльная кантора Пружанскага раёна. — Вось так я, ураджэнец Драгічынскага раёна, і апынуўся на Пружаншчыне. Прыехаў сюды ў 1979 годзе ды так і застаўся, — расказвае Мікалай В