
Гімназіст Андрыян Зарэчны перамагаў на раённых алімпіядах па нямецкай мове, матэматыцы і фізіцы, а таксама стварыў мабільную прыладу ў дапамогу вучням
Стартаваў новы школьны “алімпійскі” сезон. Ён адкрыў нам новыя “зорныя” імёны і ў чарговы раз пацвердзіў статус лепшых з лепшых пастаянных удзельнікаў школьнага інтэлектуальнага руху. Да апошніх, у прыватнасці, адносіцца вучань 11 класа гімназіі Андрыян Зарэчны. У 2018 годзе гэты юнак перамог у раённым этапе школьнай алімпіяды па нямецкай мове і разам з настаўніцай, якая прывяла яго да перамогі, стаў героем нашай публікацыі. У мінулым сезоне паспрабаваў свае сілы ў матэматыцы і фізіцы — і зноў стаў лепшым у раёне. Акрамя гэтага, замкнуў тройку прызёраў па інфарматыцы. Дарэчы, яшчэ будучы ў 9 класе, Андрыян стварыў спецыяльную мабільную прыладу з аўтарскімі анімацыйнымі ролікамі, якая дапамагае вучням 8-х класаў вывучаць фізіку.
Сваю адданасць дакладным навукам юнак даказаў і ў гэты