
Пружанскія школьнікі прынялі ўдзел у вучэбна-трэніровачных зборах па ваенна-патрыятычнай падрыхтоўцы “Пераможца”
10-ы наш пружанскі батальён
Менавіта так ахрысцілі свой зборны атрад навучэнцы з сярэдніх школ № 3 і № 5, якія нядаўна прайшлі пяцідзённыя вучэбна-трэніровачныя зборы па ваенна-патрыятычнай падрыхтоўцы “Пераможца”. Сертыфікаты “маладога байца” атрымала 14 юнакоў і 2 дзяўчыны.Заняткі 10-й змены юнармейцаў праходзілі на базе маладзёжнага патрыятычнага цэнтра, размешчанага на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Юнармейцы ўжо вярнуліся на месца “дыслакацыі” і з задавальненнем падзяліліся з журналістамі сваімі ўражаннямі.
— Наш побыт і рэжым дня былі максімальна набліжаны да рэальных армейскіх будняў, — распавяла, у прыватнасці Кацярына Зялевіч. — Вялікія пакоі “казарменнага” тыпу, металічныя ложкі, бясконцыя заняткі на вуліцы (маршыроўка, арыентаванне на мясцовасці, стральба з пнеўматычнай